Categories: Новости

«Гэта толькі пачатак квэста»: У паліклініцы Мар’інай горкі вялікія чэргі

Жыхар Мар'інай горкі паказаў абстаноўку ў цэнтральнай паліклініцы свайго горада. Па ягоных словах, там складана нават узяць медыцынскую картку.

Share

Жыхар Мар’інай горкі паказаў, што адбываецца ў цэнтральнай раённай паліклініцы свайго горада. Па ягоных словах, чэргі на месцы налічваюць ад 70 чалавек, а для таго, каб атрымаць медыцынскую картку, трэба чакаць ажно дзве гадзіны.

Чытайце таксама: «Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы

«Час лекуе. Мар’іна горка, стабільнасць. У 8.55 ты ў чарзе 74-ы. Перад табой 40 чалавек. Для таго, каб узяць картачку, трэба пачакаць гадзінкі дзве. І гэта толькі пачатак квеста», — распавядае з іроніяй мясцовы жыхар.

На відэа відаць вялікую колькасць людзей у чарзе ў рэгістратуру, так і ў кабінеты. Шмат з іх — людзі сталога ўзросту.

@belozorik.by #пуховичи #пуховичскиеновости #медицина #уровень #правительство @Пуховичи|Новости ♬ оригинальный звук — Сергей Белозоров

Нагадаем, што мясцовыя жахыры распавядалі пра падобныя выпадкі ў Капыльскай ЦРБ, аднак праўладныя медыя адмаўлялі гэтыя праблемы. Недахоп урачэй моцна адбіваецца на якасці медыцынскага абслугоўвання: праз яго ў розных гарадах павялічваюцца чэргі ў бальніцах і паліклініках, і нават зачыняюцца раддамы.

У Слуцку ў мінулым годзе стала вядома пра закрыццё радзільнага дома, а пазней — адзінага рэнтгенаўскага кабінета ў дзяржаўнай стаматалогіі. Апошні планавалася адкрыць нанова пасля праверак, аднак гэтага не зрабілі ў абяцаныя тэрміны.

Чытайце таксама: Не закрытие, а оптимизация: в Беларуси массово исчезают сельские больницы

Што пра сітуацыю думаюць мясцовыя жыхары

Самі жыхары Мар’інай горкі пагадзіліся з назіраннямі аўтара відэа. Многія ў каментарах заўважылі абсурднасць сітуацыі і адзначылі, што да рэгістратуры бывае нават складана датэлефанавацца.

Чэргі ў паліклініцы Мар’інай горкі. Скрыншот з відэа ў TikTok
  • «Некалькі гадоў таму быў жудасны досвед наведвання гэтай установы… Патрэбна была даведка аб адсутнасці ўліку ў нарколага-псіхолага. Ледзь на ўлік не стаў пакуль даведку атрымаў».
  • «Схадзіць у паліклініку — гэта цэлы подзвіг, а калі яшчэ здолеў узяць бальнічны з тэмпературай, гэта наогул нешта нерэальнае. Далей яшчэ лепш: даюць кучу аналізаў, і ты іх павінен паспець здаць, а прыём на наступны дзень гадзін у дзесяць раніцы. І калі на прыём прыйшлі без аналізаў, то бальнічны вам зачыняць, і ўсё роўна, як ты сябе адчуваеш. Гэта я кажу пра дзяжурных тэрапеўтаў, ва ўчастковых неяк прасцей».
  • «Мар’інагорская паліклініка гэта жэсць. Не дай Бог туды патрапіць, як і ў бальніцу!».
  • «Датэлефанавацца да іх гэтак жа сёння спрабавала, была 43 у чарзе: за 2 гадзіны на тэлефоне так і не датэлефанавалася».
  • Трэба ўзяць талон у рэгістратуру, каб узяць талон да лекара (калі яны яшчэ засталіся), каб узяць кірунак на аналізы. Квэст яшчэ той», — жартуюць людзі.

Чытайце таксама: Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады

Recent Posts

«Кто она такая, что ее встречают с караваем?» Беларусы обсуждают визит Оксаны Самойловой в Парк животных в Барановичах

Российская блогерка приехала с детьми в Парк животных, где ее встретили с караваем. Некоторые беларусы…

14.08.2026

«Привет, совок», «Ремонт треш». Под Малоритой открывают трактир с портретами Лукашенко и Путина и дискотеками до ночи

«Мандариновый гусь» уже пытались открыть на бывшем посту ГАИ с кальяном и музеем ВОВ. Теперь…

14.08.2026

«Животные не должны быть игрушками». Новую кофейню с кроликами в Бресте раскритиковали еще перед открытием

«Кофе, зай?» задумывали как пространство для мам с детьми, но главная фишка заведения вызвала спор.…

14.08.2026

«Зачем его там ставить тогда? Подразнить?» В Гомеле пианино в торговом центре закрутили на шурупы

По словам комментаторов, дети часто просто стучали по клавишам, что мешало сотрудникам расположенных рядом торговых…

14.08.2026

Припять в Мозыре обмелела настолько, что по новым островам уже гуляют и ездят на велосипедах

По данным гидропоста в Мозыре, в начале августа уровень Припяти снизился еще на сантиметр и…

14.08.2026

«Запрет выбрасывать другим мусор проблему не решит». В Слониме контейнерные площадки превращают в свалки

Например, на контейнерную площадку в Жировичском переулке отходы привозят не только жители ближайших многоэтажек, но…

14.08.2026