Categories: Новости

У пасёлку Горацкага раёна дарога патанула ў лужах. Улады ігнаруюць звароты людзей

У аграгарадку Красуліна жыхары скардзяцца на дрэнную дарогу, праз якую немагчыма ні прайсці ні праехаць. Нават гусі купаюцца ў лужах.

Share

У аграгарадку Красуліна Горацкага раёна на вуліцы Азёрнай заўважылі праблемы з дарогай. Як вынікае з відэа ў TikTok, якім падзялілася адна з жыхарак пасёлка, уся вуліца літаральна патанула ў лужах.

Чытайце таксама: У Аршанскім раёне — новыя акты вандалізму на могілках. Улады маўчаць, а людзі абураныя

Жыхарка Ала кажа, што праз дарогу немагчыма ні прайсці ні праехаць. «Нават гусі купаюцца ў лужынах», – адзначае яна. Па словах Алы, жыхары аграгарадка неаднаразова звярталіся ў раённыя ўлады, каб вырашыць праблему з дарогай. Але безвынікова: са зменай надвор’я ўмовы на дарозе толькі пагоршыліся.

Таксама аўтарка відэа дадала, што пры сустрэчы з жыхарамі Красуліна ўлады абяцалі навесці парадак на вуліцы і нават пазначалі праблему ў сваіх нататках. Аднак, на думку самой жанчыны, «яны толькі рабілі выгляд, што працуюць». У сваім Tik-Tok акаўнце Ала папрасіла максімальнага распаўсюду відэа, бо звычайныя звароты не працуюць. Гэта не адзінкавы выпадак, калі беларусы шукаюць справядлівасці ў сацсетках.

@alla.ignatieva #хочуврекомендации #хочуврек #горкибеларусь #дляпродвижения #беларусь ♬ оригинальный звук — Alla Ignatieva

«Гусі ўсім задаволеныя»

У каментарах пад відэа, як гэта часта бывае, знайшліся людзі з рознымі меркаваннямі. Некаторыя не ўбачылі ў праблеме нічога незвычайнага і перакананыя, што для вёскі такая дарога — норма:

  • «На відэа ўсё нармальна, гусі ўсім задаволеныя».
  • «Для Беларусі гэта нармальна».
  • «Добрая дарога, нічога страшнага».

Але іншыя лічаць, што сітуацыю трэба неадкладна вырашаць. Аўтарцы відэа параілі пісаць на рэспубліканскі партал 115.бел — той самы, які славіцца тым, што часта адхіляе скаргі беларусаў. Таксама прапанавалі звярнуцца ў тэлепраграму «Белорусское Времечко», якая, на думку некаторых, магла б дапамагчы. Іншыя ж паставіліся да гэтай ідэі скептычна, бо не вераць, што ўлады зробяць нешта без прымусу:

  • «Такія дарогі паўсюль — і ў вёсках, і ў пасёлках. Нашыя з вамі звароты наконт дарог — гэта ўсё роўна, што выйсці ў чыстае поле і крычаць».
  • «Я не хачу вас крыўдзіць, і ўсё разумею. Няўжо вы лічыце, што хтосьці гэта зробіць, калі тое не зрабілі з 1932 года?»
  • «На жаль, нашая ўлада хоча, каб мы рабілі дарогі за ўласны кошт. А на скаргі і просьбы не звяртаюць увагі, бо, маўляў, ёсць важнейшыя справы».

Адказваючы крытыкам, сама аўтарка роліка падрабязна патлумачыла, чаму людзі з вёскі не павінны маўчаць і мірыцца з несправядлівасцю:

«Як хтосьці яшчэ жыве ў каменным веку і згодны далей так жыць. Я жыву ў 21 стагоддзі, стагоддзі індустрыялізацыі і кампутарызацыі і хачу, каб назва майго аграгарадка адпавядала гэтаму часу. Нарадзілася, тут прайшло маё юнацтва, і вось выйшаўшы на пенсію, я не закінула бацькоўскі дом, як некаторыя, а па магчымасцях даглядаю за домам і прылеглай да яго тэрыторыяй. А пражываюць тут і карэнныя жыхары, і ўсе закінутыя дамы ўжо выкуплены — толькі ад кіраўніцтва раёна няма ніякай мінімальнай дапамогі. Вось так і паміраюць нашыя вёскі, вельмі шкада, сэрца крывёю абліваецца. А вёска ў добрым месцы размешчана, возера вялікае. Карацей, пытанняў шмат, ды ніхто не жадае слухаць», — кажа яна.

Чытайце таксама: «Чым такую лекаваць, лепш зрабіць новую»: У Барысаве грэйдэр разнес бруд да жыхароў вуліцы

Recent Posts

«Просто так машину никто крутить не будет». Беларусы не понимают, почему польские таможенники отправляют их в бокс

Во время таможенного контроля некоторые автомобили отправляют на рентген и потом в бокс, а другие…

28.11.2025

«Сверху плавает какой-то мазут»: в агрогородке Зароново Витебского района 9 лет течет мутная вода из кранов

Жительница агрогородка Зароново показала в TikTok цвет и качество воды, которая течет из крана. Власти…

28.11.2025

«Нонсенс…абсурд!»: В Минтруда рассказали, как беларусам, работающим за границей, избежать статуса «тунеядца»

Минтруда объяснил, как беларусам, трудящимся за рубежом, не стать «тунеядцем» в родной стране. Кажется, пояснения…

27.11.2025

«За чей счет банкет?»: в Бресте укладывают 60 километров труб для будущего катка на площади Ленина

На площади Ленина кипит работа: рабочие раскладывают километры труб для катка с натуральным льдом. Брестчан…

27.11.2025

Работники колхоза обратились к Лукашенко, потому что не хотят работать на чиновника, которого тот сам и уволил

Жители агрогородка Коптевка боятся, что руководитель СЗАО «Гора» развалит колхоз и оставит их без работы.…

27.11.2025

На открытии скандального памятника Рокоссовскому в Гомеле россияне оскорбили канцлера Германии

Этот памятник «подарила» Россия. Во время открытия помощник Путина подтвердил истинную цель подарка — пропаганду…

27.11.2025