Categories: Новости

У розных гарадах Беларусі з’явіўся «бясплатны каток»: але ёсць нюанс

З надыходам моцных маразоў пасля дажджоў сталі замярзаць дарогі, а таксама падземныя пераходы. Беларусы выказваюць незадаволенасць працай камунальнікаў.

Share

Пасля цыклону «Улі», што прынёс у краіну моцныя маразы, у розных гарадах Беларусі пасля халодных дажджоў пачалі замярзаць дарогі, цэлыя вуліцы, а таксама падземныя пераходы.

Чытайце таксама: Ці варта беларусам хвалявацца праз змены клімату? Адказвае эколаг

Праблему заўважылі ў многіх гарадах: ад Светлагорска да Магілёва. 27.01.2026 жыхарка Светлагорска выклала відэа ў TikTok, у якім паказала стан вуліцы ў раёне прыватнага сектара. На відэа відаць, што снег, што ляжыць на сцежках, цалкам утварыўся ў лёд і пакрыўся бляскам. Выглядае на тое, што вуліцу камунальнікі абмінулі, бо на ёй не бачна слядоў пяску, якім у Беларусі часта пасыпаюць небяспечныя для хадзьбы зоны.

@svetik_781030 #беларусь #светлогорск #2026 #зима #дождь ♬ Звенит январская вьюга — ANNA ASTI

Іншы жыхар Светлагорска паказаў, як выглядае дарога для транспарта ў горадзе і засцярог астатніх ад паездак: «Перад тым, каб кудысьці ехаць, лепш сто разоў падумайце», — адзначае мужчына. На роліку відаць, як ён выйшаў проста на дарогу — яна апынулася вельмі слізкай і небяспечнай як для простых людзей, так і для машынаў.

@kirilfibxpn #гололёд #беларусь🇧🇾 #дождь #зима2026 #реки ♬ оригинальный звук — Nadezhda&Sergey Kirilenko

Жыхарка Магілёва, у сваю чаргу, звярнула ўвагу ў TikTok на даўнюю праблему горада: у падземным пераходзе пад вуліцай Першамайскай і праспектам Міра уся падлога ўтварылася ў «суцэльны каток»: людзі спрабуюць вельмі асцярожна перасоўвацца, каб пазбегнуць падзення і траўмаў. Самі жыхары ў каментарах звярнулі ўвагу на тое, што падобная сітуацыя здаралася і ў мінулыя гады, аднак камунальныя службы не спяшаліся яе вырашаць.

@zatestilmogilev♬ оригинальный звук — Zatestilmogilev

У самім Гомелі мясцовыя таксама паскардзіліся на працу камунальных службаў, заўважыла медыя «Флагшток». Пакуль дарогі для транспарта выглядаюць апрацаванымі і бяспечнымі, ходнікі засталіся па-за ўвагай камунальнікаў, пішуць жыхары горада ў Threads. Карыстальнікі TikTok адзначылі, што такая ж праблема назіраецца і ў Гродна: «У нас, у Гродне, дарогі ўсё апрацаваны. А вось тратуары катастрофа», — піша жыхарка горада.

Галалёд у Гомелі. Фота мясцовых жыхароў у Threads

Што пішуць людзі ў каментарах

Пад рознымі ролікамі беларусы расказваюць, у якіх гарадах назіраецца аналагічная праблема з «каткамі»:

  • «У Асіповічах такая ж сітуацыя».
  • «У Ваўкавыску — жэсць».
  • «У Маладзечна тое самае».

Не абышлося без крытыкі камунальных службаў:

  • «Столькі гадоў гэтая праблема і вырашаць яе ніяк не збіраюцца. Спадзяюся, хоць у новай падземцы дадумаюцца звычайную плітку класці», — каментуе сітуацыю з падземным пераходам жыхар Магілёва.
  • «Усё было б добра, калі б нашыя камунальнікі не шкадавалі рэагентаў на дарогу, і пясочка, на тратуары. Тады і зіма б не ўспрымалася так негатыўна. Зіма — гэта нармальна, а наступствы такога бардаку вельмі цяжкія».

Чытайце таксама: Ледяной дождь сковал Брест: город на льду, травмпункты — на пределе

Recent Posts

На аўтобусах Мінска заўважылі адсутнасць безбар’ернага асяроддзя

Беларус паказаў у TikTok, як выглядае аўтобус МАЗ-105. Паводле аўтара відэа, у ім не аказалася…

23.03.2026

Яшчэ адна вёска знікла з мапы Беларусі. Што вядома пра Саладоўню на Кругляншчыне

У Круглянскім раёне афіцыйна ліквідавалі вёску Саладоўня. Апошнія жыхары з’ехалі яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта…

23.03.2026

«Праблема ў выхаванні пенсіянераў?» Цяжарная беларуска паскардзілася на канфлікт у цягніку «Мінск — Маладзечна»

Дзяўчына некалькі разоў ветліва прасіла прыбраць ногі, аднак пажылая жанчына адказала: «Я сяджу так, як…

23.03.2026

Па калена ў гразі: у Слаўгарадскім раёне паказалі, як утрымліваюць кароў у гаспадарцы «Наша Радзіма»

Відэа выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў TikTok. У каментарыях — абурэнне, сорам і пытанні да чыноўнікаў.

23.03.2026

Чарвякі на сняданак у Белавежскай пушчы: беларуска паказала непрыемную знаходку ў кавярні

Дзяўчына напісала ў сацсетках, што цяпер у яе будзе агіда да ежы. Яна зайшла паснедаць…

23.03.2026

Камедыі і фільм Азаронка пакінулі, а гуканне вясны — адмянілі. Што адбывалася на сцэне ў Ветцы ў «дзень жалобы»

У Ветцы скасавалі традыцыйнае гукання вясны праз гадавіну Хатыні. Але ў афішы Гомеля на гэты…

23.03.2026