Categories: Новости

У Салігорску гарачую ваду не ўключалі 21 дзень, а пасля знікла і халодная. Жыхары абураныя

У Салігорску жыхары паскардзіліся, што засталіся без гарачай вады на 21 дзень, а пасля рамонту на некалькі гадзін знікла і халодная. Тэрмін перавысіў нарматыў.

Share

У Салігорску жыхары скардзяцца на працяглае адключэнне гарачай вады, якое расцягнулася на тры тыдні. Пра сітуацыю 6 ліпеня паведаміла мясцовая жыхарка ў сацыяльнай сетцы Threads.

Чытайце таксама: «Пошли на определенные меры». Чиновники ускорили ремонт и назвали новую дату возвращения нормальной воды в Пинск

«Ідзе ўжо 21-ы дзень без гарачай вады ў Салігорску! Сёння яшчэ і халодную адключылі! У аварыйнай сказалі, што рамонт будзе да 8:30 раніцы. Дапамажыце!» — напісала яна.

Паводле яе словаў, пасля працяглага адключэння гарачай вады ў доме нечакана знікла і халодная. У аварыйнай службе патлумачылі гэта аварыйным рамонтам.

Вада з крана, ілюстрацыйнае фота

Жыхары скардзіліся на адсутнасць інфармацыі

Як паведамляюць жыхары горада, у перыяд адключэння не ўсе пад’езды атрымалі абвесткі пра рамонтныя работы. Акрамя таго, людзі сцвярджаюць, што не заўсёды маглі датэлефанавацца ў аварыйную службу.

У каментарыях многія не хавалі абурэння.

  • «Нейкі жах. Чаму ніхто не нясе адказнасці за гэта? І лазня таксама не працуе».

Яшчэ адзін жыхар іранічна заўважыў:

  • «Затое ў аб’явах загадзя папрасілі прабачэння. Нам гэта вельмі дапамагло…»

Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

Ваду ўрэшце падалі, але пытанні засталіся

Ужо 7 ліпеня адзін з жыхароў паведаміў, што водазабеспячэнне аднавілі.

  • «Дзякуй Богу, уключылі… Мы на працы таксама былі ў шоку, калі адключылі халодную ваду. Калектыў вялікі — ні ў туалет схадзіць, ні вады папіць. Насупраць «Ландыша» ноччу шукалі прарыў проста на праезнай частцы. Нават месца работ не агарадзілі — толькі свяцілі ліхтарыкамі ў бок машын, каб іх было відаць».

Як вынікае з колькасці рэакцый пад публікацыяй жанчыны, сітуацыя моцна непакоіць мясцовых жыхароў. Самі людзі адзначаюць, што працягласць адключэння ўжо выйшла за межы тэрміну, які ўстаноўлены беларускімі нормамі для планавых рамонтных работ.

З 2021 года ў Беларусі дзейнічае нарматыў, паводле якога планавае адключэнне гарачай вады не павінна працягвацца больш за 13 сутак. Такі тэрмін устаноўлены пастановай Савета Міністраў №286.

Аднак калі падчас гідраўлічных выпрабаванняў выяўляюцца пашкоджанні цеплавых сетак і ўзнікае неабходнасць у дадатковых аварыйна-аднаўленчых работах, фактычны перыяд адсутнасці гарачага водазабеспячэння можа павялічыцца.

У выпадку з Салігорскам, паводле паведамленняў жыхароў, гарачай вады не было ўжо 21 дзень. Ці звязана такое павелічэнне тэрміну з дадатковымі аварыйнымі работамі або іншымі прычынамі, пакуль невядома. Афіцыйных тлумачэнняў на гэты конт на момант публікацыі не было.

Чытайце таксама: У Слуцку вырубілі дрэвы каля прыпынку. Жыхары пытаюцца: «Навошта пазбавілі людзей ценю?»

Recent Posts

У Віцебскай вобласці пасля скаргаў жыхароў прыбралі згарэлы дом і скасілі пустазелле

Жыхары Віцебшчыны паскардзіліся на закінутыя дамы, небяспечную воданапорную вежу, будаўнічае смецце і інвазіўныя расліны. Звароты…

13.10.2026

«С колодцев вода уходит». В Брестской области массово высыхают водоемы — от деревенских прудов до водохранилища Селец

Рыбаки вручную спасают рыбу из луж, а ограждения для детского купания стоят на песке. Как…

13.10.2026

У Магілёве пешаходаў на набярэжнай Дубравенкі абдае вадой з-пад колаў машын

Магілёўцы скардзяцца на лужыны і агароджу каля моста праз Дубравенку. Нягледзячы на праведзены рамонт, падчас…

13.10.2026

У Слуцку пасля скаргаў на высокую траву пачалі касіць газон на адной з праблемных вуліц. Хоць сезон ужо скончыўся

У Слуцку пасля скаргаў на нескошаную траву пачалі працы на Бабруйскай. Афіцыйна сезон пакосу завяршыўся…

13.10.2026

«Что в головах у родителей, которые покупают малолеткам мотоциклы?» В Пинске 12-летняя девочка на питбайке попала в ДТП

Пинчане встали на сторону водителя машины и вспомнили недавние споры о подростках, гоняющих по местному…

13.10.2026

На «Дажынках» у Шклове зрабілі карту Беларусі з каўбасы

На абласных «Дажынках» у Шклове паказалі карту Беларусі з каўбасы, сала і мясных рулетаў. Раней…

13.10.2026