Categories: Новости

У шклоўскай калоніі палітвязняў караюць за беларускую мову

У шклоўскай калоніі №17 існуе неафіцыйная забарона на ўжыванне беларускай мовы палітзняволенымі. Але на гэтым ўціск не сканчаецца.

Share

Былы палітвязень і журналіст Яўген Меркіс распавёў пра неафіцыйныя забароны для палітычных зняволеных у шклоўскай калоніі №17. Паводле яго слоў, вязням з прафілактычным улікам №10 (гэта значыць палітычным) забаранялася наведваць царкву, бібліятэку, спартзалу і стадыён.

Чытайце таксама: «З пустымі рукамі»: у жаночай калоніі ў Гомелі жанчынам забаранілі браць нават пракладкі

Як адзначае Меркіс у размове з праваабаронцамі «Вясны», гэтыя абмежаванні не былі афіцыйна зафіксаваныя, але дзейнічалі пастаянна. Адміністрацыя, па яго словах, баялася кантактаў паміж палітвязнямі і іншымі асуджанымі. Увесь вольны час яны маглі праводзіць толькі ў межах свайго атрада. Кнігі чыталі ўпотай — калі хтосьці з «белых» (звычайных вязняў) пакідаў іх у бараку.

«Зэк мусіць пакутваць»

Палітвязняў пазбаўлялі спатканняў, а нават дробныя парушэнні — напрыклад, незашпілены гузік — маглі стаць падставай для пакарання або траплення ў ШЫЗА. «Асноўны прынцып жыцця ў калоніі — зэк мусіць пакутваць і ўвесь час быць занятым», — кажа Яўген. Паводле ягоных словаў, вязняў прымушалі гадзінамі стаяць на праверках і выконваць бессэнсоўныя працы, «напрыклад, сеяць пясок».

Умовы харчавання былі вельмі сціплымі: бульба, кашы і рыбныя катлеты з косткамі. Садавіна і малочныя прадукты адсутнічалі цалкам, а ў краме дазвалялася траціць не больш за дзве базавыя велічыні ў месяц.

Беларуская мова ў калоніі

Меркіс падкрэслівае, што ў калоніі пануе пастаянны псіхалагічны ціск — абразы, правакацыі, забарона карыстацца беларускай мовай. Паводле яго, беларуская мова ўспрымаецца адміністрацыяй як праява грамадзянскай пазіцыі і можа прывесці да пакарання.

Сам журналіст правёў у штрафным ізалятары 16 сутак, з якіх 13 былі ў поўнай ізаляцыі: без матраца, у холадзе, без магчымасці адпачыць. «Некаторыя вязні ледзь не вар’яцелі ад адзіноты», — узгадвае ён.

Як ціснуць на былых вязняў

Пасля вызвалення Яўген адзначае, што посттурэмны ціск у Беларусі не спыняецца: былыя палітвязні сутыкаюцца з праблемамі працаўладкавання, пастаяннымі праверкамі і кантролем. «Ты змяняешся настолькі, што, калі выходзіш на волю, ужо не ведаеш, кім быў раней», — прызнаецца Меркіс.

Чытайце таксама: У Брэсце пачаліся рэйды на пустуючыя дамы і аўтамабілі

Recent Posts

У Бабруйску пасля капрамонту пад’езда жыхары заўважылі смецце і бруд на сценах

У адным з дамоў Бабруйска, дзе нядаўна завяршыўся капрамонт пад’езда, жыхары ўжо праз месяц заўважылі…

16.05.2026

«Хвалявацца насельніцтву не варта». Газета Бабруйска апублікавала цэлы сюжэт пра ліквідацыю звычайнай ямы на вуліцы

Яму на дарозе на скрыжаванні Савецкай і Гогаля пракаментаваў намеснік дырэктара «Бабруйскводаканала» Станіслаў Паўлоўскі.

16.05.2026

«Деньги появились лишние в бюджете? Класть, где он еще ок». Брестчане обсуждают замену асфальта возле ЦУМа

Некоторые считают, что деньги стоило направить на более проблемные участки города, которые асфальта не видели…

15.05.2026

«Проста плачу, не магу спыніцца»: Жыхары Мінска б’юць трывогу праз вырубку дрэваў

На вуліцы Чычурына мінчане заўважылі, што сад, які радаваў людзей, парадзеў і застаўся без прыгожых…

15.05.2026

«От кого защищаться?»: Беларусы спорят из-за обязательных учебно-полевых сборов, без которых не переведут в 11 класс

Заявление о том, что без учебно-полевых сборов или медицинской практики школьника не переведут в 11…

15.05.2026

Вместо ремонта дороги? В Пинске на проблемном путепроводе заметили священников со святой водой

Путепровод на улице Солнечной — один из самых проблемных в городе. И это несмотря на…

15.05.2026