На Шклоўшчыне правялі акцыю, якую назвалі «актам салідарнасці». У ёй прынялі ўдзел бюджэтнікі, а таксама мясцовыя дэпутаты. Ці ўсім хапіла інструментаў?
Дэпутаты і бюджэтнікі збіраюць буракі. Фота: Shklovinfo.by
У Шклоўскім раёне да ручной уборкі цукровых буракоў прыцягнулі супрацоўнікаў гарадскіх прадпрыемстваў і нават мясцовых дэпутатаў.
Чытайце таксама: Стаматалагічны тупік: чаму ў Касцюковічах людзі гадзінамі стаяць у чарзе за талонам?
Работы праводзілі ў буднія дні. Яны аплочваліся арганізацыямі, што накіравалі сваіх супрацоўнікаў. Падзею заўважыла Магілёў.media.
Улады назвалі гэтае «прымусова-дабраахвотнае мерапрыемства» актам салідарнасці перад гадавіной Кастрычнікай рэвалюцыі, а таксама «праявай сапраўднага патрыятызму».
@365bel В Орше устроили танцы с шестеренками под советскую музыку к открытию стелы трудовой славы. В Орше прошло торжественное открытие стелы трудовой славы, посвященной залпу «Катюши», «опираясь на патриотизм и традиционные семейные ценности». Группа людей с красно-зелеными полотнами и баннерами шестеренок в руках станцевали под советскую композицию «Время, вперед!». Сюрреализм происходящего поразил беларусов: «Какое страшное дежавю. Все под тревожную музыку страны, развалившейся по пути к коммунизму», «Стыдно смотреть на свою Оршу, где я прожила большую часть своей жизни», «На Северную Корею смахивает», «Секта какая-то?», «Тем временем шел 21 век», «Какой же лютейший кринж», — пишут пользователи в комментариях под видео. #беларусь #орша #новостибеларуси #кринж #витебск ♬ original sound — 365bel
Паводле мясцовага выдання, «менавіта ў такія моманты нараджаецца тое, што не вымераць ні ў тонах, ні ў гектарах – пачуццё локця і гонар за родную зямлю».
Важна адзначыць, што не ўсім бюджэтнікам змаглі забяспечыць неабходнымі інструментамі. Некаторыя часовыя работнікі былі вымушаныя выкарыстоўваць замест вёдраў абрэзаныя пластыкавыя каністры, прыстасаваныя пад падручны інвентар.
Агулам у гэтым годзе сельгаспрадпрыемствы Шклоўшчыны сутыкнуліся з сур’ёзнымі цяжкасцямі. У рэгіёне ўжо прайшлі першыя начныя замаразкі, а сіноптыкі прагназавалі хуткае выпадзенне снегу. З-за недахопу працоўнай сілы калгасы зноў аказаліся не гатовыя завяршыць уборку ўраджаю ў тэрмін. І праз гэта давялося «дапрацоўваць» за кошт бюджэтнікаў і нават дэпутатаў.
Чытайце таксама: Шклоўскі раён лідыруе. Але пакуль толькі ў крадзяжах паліва
У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…
Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…
28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…
Перед 8 Марта в Беларуси проверяют цены на цветы. МАРТ проводит рейды, а жители Бреста…
Жители новостройки на Карьерной не понимают, как можно было не продлить маршрут автобуса №50 с…
У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта…