Categories: Новости

«Назавіце, ад каго перадача»: у СІЗА Брэста палітзняволеным могуць адмаўляць у перадачах

У СІЗА Брэста і Гомеля зняволеным адмаўляюць у перадачах, калі яны не могуць назваць імя адпраўніка, нягледзячы на нормы заканадаўства.

Share

Яшчэ ў верасні 2025 года палітвязні паведамлялі пра новую практыку ў берасцейскім СІЗА №7: зняволеным могуць не аддаць перадачу, калі яны не могуць назваць, ад каго яна дасланая.

Чытайце таксама: «З пустымі рукамі»: у жаночай калоніі ў Гомелі жанчынам забаранілі браць нават пракладкі

Пра гэта інфармавала праваабарончая ініцыятыва «Вясна». Паводле сведчанняў, перад выдачай перадачы супрацоўнік СІЗА пытаецца ў вязня, ад каго яна «магла б быць». Калі зняволены не называе канкрэтнае імя, перадачу яму не аддаюць.

Пра такую сітуацыю ў верасні 2025 года таксама распавяла беларуская блогерка ў Instagram. На той момант яе жаніх утрымліваўся ў СІЗА №7 у чаканні палітычнага суда. Паводле яе слоў, адмова ў выдачы перадачы адбывалася без афіцыйных тлумачэнняў.

Калючы дрот у СІЗА №7 Брэста. Ілюстратыўнае фота

Аналагічная практыка з’явілася і ў Гомелі

Пра падобныя выпадкі нядаўна паведамілі і магілёўскія праваабаронцы з MAYDAY.team. Паводле іх інфармацыі, у гомельскім СІЗА №3 такую ж практыку пачалі ўжываць з студзеня 2026 года. Гэтую схему кіраўніцтвы турмаў ўкараняюць у розных рэгіёнах краіны.

Праваабаронцы: гэта супярэчыць закону

Праваабаронцы з «Вясны» адзначаюць, што падобная практыка не прадугледжаная заканадаўствам. Да таго моманту, пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу, зняволеныя ў СІЗА маюць права атрымліваць перадачы і пасылкі ад любых асоб. Гэта замацавана ў Правілах унутранага распарадку следчых ізалятараў, зацверджаных Міністэрствам унутраных спраў Беларусі (глава 8).

Сярод пераліку падстаў, па якіх перадачу могуць не прыняць або не аддаць цалкам ці часткова, няма такой прычыны, як «зняволены не ведае, ад каго перадача». Праваабаронцы лічаць, што такія дзеянні з’яўляюцца беспадстаўным абмежаваннем правоў асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай.

Чытайце таксама: Палітзняволеная з Брэста ў гомельскай калоніі зацяжарыла пасля спаткання з мужам

Recent Posts

На Республиканской в Бресте хотят построить новый современный ЖК. Но есть нюанс

В областном центре готовят очередную масштабную стройку — с многоэтажками, подземными паркингами и обещанным благоустройством. 

28.01.2026

«Можа, вам пара на пенсію?»: беларуска абвінавачвае кіраўніцтва крамы «Родны кут» у закрыцці адзінай крамы

Паводле слоў мясцовай жыхаркі, праз стаўленне кіраўніцтва да супрацоўнікаў закрылася крама, якая абслугоўвала некалькі малых…

28.01.2026

Весь подъезд воняет **вном»: коммунальный ад в Витебске

Жители дома в Витебске жалуются на затопленный подвал и резкий запах канализации. По их словам,…

28.01.2026

«Гэта толькі пачатак квэста»: У паліклініцы Мар’інай горкі вялікія чэргі

Жыхар Мар'інай горкі паказаў абстаноўку ў цэнтральнай паліклініцы свайго горада. Па ягоных словах, там складана…

27.01.2026

У розных гарадах Беларусі з’явіўся «бясплатны каток»: але ёсць нюанс

З надыходам моцных маразоў пасля дажджоў сталі замярзаць дарогі, а таксама падземныя пераходы. Беларусы выказваюць…

27.01.2026

Заброшенный лагерь «Звездный» под Полоцком превратился в руины. Обещания чиновников так и не выполнены

Видео из TikTok показало разруху в бывшем детском лагере. Пользователи задаются вопросом, почему объект до…

27.01.2026