У СІЗА Брэста і Гомеля зняволеным адмаўляюць у перадачах, калі яны не могуць назваць імя адпраўніка, нягледзячы на нормы заканадаўства.
СИЗО №7 в Бресте
Яшчэ ў верасні 2025 года палітвязні паведамлялі пра новую практыку ў берасцейскім СІЗА №7: зняволеным могуць не аддаць перадачу, калі яны не могуць назваць, ад каго яна дасланая.
Чытайце таксама: «З пустымі рукамі»: у жаночай калоніі ў Гомелі жанчынам забаранілі браць нават пракладкі
Пра гэта інфармавала праваабарончая ініцыятыва «Вясна». Паводле сведчанняў, перад выдачай перадачы супрацоўнік СІЗА пытаецца ў вязня, ад каго яна «магла б быць». Калі зняволены не называе канкрэтнае імя, перадачу яму не аддаюць.
Пра такую сітуацыю ў верасні 2025 года таксама распавяла беларуская блогерка ў Instagram. На той момант яе жаніх утрымліваўся ў СІЗА №7 у чаканні палітычнага суда. Паводле яе слоў, адмова ў выдачы перадачы адбывалася без афіцыйных тлумачэнняў.
Пра падобныя выпадкі нядаўна паведамілі і магілёўскія праваабаронцы з MAYDAY.team. Паводле іх інфармацыі, у гомельскім СІЗА №3 такую ж практыку пачалі ўжываць з студзеня 2026 года. Гэтую схему кіраўніцтвы турмаў ўкараняюць у розных рэгіёнах краіны.
Праваабаронцы з «Вясны» адзначаюць, што падобная практыка не прадугледжаная заканадаўствам. Да таго моманту, пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу, зняволеныя ў СІЗА маюць права атрымліваць перадачы і пасылкі ад любых асоб. Гэта замацавана ў Правілах унутранага распарадку следчых ізалятараў, зацверджаных Міністэрствам унутраных спраў Беларусі (глава 8).
Сярод пераліку падстаў, па якіх перадачу могуць не прыняць або не аддаць цалкам ці часткова, няма такой прычыны, як «зняволены не ведае, ад каго перадача». Праваабаронцы лічаць, што такія дзеянні з’яўляюцца беспадстаўным абмежаваннем правоў асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай.
Чытайце таксама: Палітзняволеная з Брэста ў гомельскай калоніі зацяжарыла пасля спаткання з мужам
Беларус паказаў у TikTok, як выглядае аўтобус МАЗ-105. Паводле аўтара відэа, у ім не аказалася…
У Круглянскім раёне афіцыйна ліквідавалі вёску Саладоўня. Апошнія жыхары з’ехалі яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта…
Дзяўчына некалькі разоў ветліва прасіла прыбраць ногі, аднак пажылая жанчына адказала: «Я сяджу так, як…
Відэа выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў TikTok. У каментарыях — абурэнне, сорам і пытанні да чыноўнікаў.
Дзяўчына напісала ў сацсетках, што цяпер у яе будзе агіда да ежы. Яна зайшла паснедаць…
У Ветцы скасавалі традыцыйнае гукання вясны праз гадавіну Хатыні. Але ў афішы Гомеля на гэты…