У Слуцкім і Салігорскім раёнах жыхары звяртаюць увагу на нізкі ўзровень вады ў вадаёмах. Расказваем, як сітуацыю каментуюць у Мінпрыроды і мясцовыя жыхары.
Рака Случ, илюстрацыйнае фота. Крыница: https://belarusenc.by/
У Беларусі перыядычна з’яўляюцца навіны пра абмяленне рэк і азёраў. На недахоп вады звяртаюць увагу і жыхары Слуцкага раёна. У прыватнасці, мясцовыя расказваюць пра праблемы з узроўнем вады ў калодзежах у аграгарадку Грэск, а таксама ўспамінаюць, як змяніліся балоты і малыя рэкі ў рэгіёне.
Чытайце таксама: «В воскресенье было озеро, а во вторник — почти ничего»: что случилось с водоемом под Логойском
У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі кажуць, што адназначнай тэндэнцыі да пастаяннага зніжэння ўзроўню вады ў вадаёмах краіны няма.
На воднасць уплываюць кліматычныя ўмовы. У засушлівыя перыяды ападкаў выпадае менш, а праз павышэнне тэмпературы павялічваецца выпарэнне вады.
Каб адсочваць уплыў клімату і дзейнасці чалавека на водны рэжым, у Беларусі штодня назіраюць за ўзроўнем вады на 112 гідралагічных пастах. Асноўныя замеры праводзяць у 8-й і 20-й гадзіне паводле мясцовага часу. Сярэднесутачныя, максімальныя і мінімальныя значэнні ўзроўню вады публікуюцца ў гідралагічных штогодніках.
У Салігорскім раёне назіранні праводзяць на двух гідралагічных пастах — на Салігорскім вадасховішчы і вадасховішчы каля Краснай Слабады.
Паводле звестак дзяржаўнага воднага кадастру, у Салігорскім і Слуцкім раёнах засушлівыя перыяды назіраліся ў сярэдзіне жніўня — сярэдзіне верасня 2024 года, а таксама ў верасні — кастрычніку 2025-га. Пры гэтым у цэлым воднасць 2025 года была блізкай да нормы.
Чытайце таксама: «Теперь это пески Геродота». Беларус показал, как обмелела Припять, а чиновники говорят ждать дождей
Самі случчане, каментуючы навіну, звяртаюць увагу не толькі на надвор’е, але і на наступствы меліярацыі.
Адзін са случчан расказаў, што ў Грэску людзі ўжо паведамлялі пра знікненне вады ў калодзежах пасля таго, як у наваколлі капалі канавы.
Ён таксама ўзгадаў аднаўленне часткі балота ўздоўж Морачы ў межах праграмы ПРААН. Паводле яго слоў, там перакрылі каналы, паднялі ўзровень грунтовых вод, і цяпер людзі ездзяць туды на рыбалку. Раней жа асушаныя тарфянікі рэгулярна гарэлі. Жыхар нагадаў і пра пажары пачатку 1990-х гадоў, калі Слуцк быў задымлены торфавым дымам.
«Хопіць асушаць і скідваць ваду ў мора, меліяратарам трэба задаць працу па аднаўленні балот, а не па іх далейшым асушэнні», — лічыць ён.
Таксама жыхар звярнуў увагу на стан Вароніцкага балота і малых рэк. Паводле яго словаў, Случ і Вясейка, якія раней бралі пачатак з балота, цяпер амаль зніклі як паўнаводныя рэкі, а малыя рэкі страцілі значную частку сцёку.
Ён таксама расказаў, што на Вароніцкім балоце пасля асушэння цяпер выкарыстоўваюць помпы, каб зноў падаваць туды ваду. Паводле ўспамінаў іншых жыхароў, раней на тэрыторыі каля Жылін Брода стаяла вада і мясцовыя жыхары нарыхтоўвалі там сена.
Многія случчане пагадзіліся з тым, што праблема вельмі сур’ёзная: «Так, уся меліярацыя бяздумная».
Чытайце таксама: Жыхары Палесся б’юць трывогу праз абмяленне Прыпяці: што адбываецца з ракой у Мазыры?
Праблема з вадой для жыхароў Грэска не абмяжоўваецца абмеркаваннямі ў сацыяльных сетках.
На вуліцы Камсамольскай ужо некалькі гадоў восенню рэзка падае ўзровень вады ў калодзежах. Каб набраць ваду, мясцовым жыхарам даводзіцца ехаць у іншы канец аграгарадка.
Людзі звярталіся ў Слуцкі райвыканкам і КУП «Слуцкводаканал» з просьбай правесці водаправод па вуліцы. У адказ ім паведамілі, што існуючыя сеткі не разлічаныя на дадатковыя падключэнні, а будаўніцтва новай станцыі пакуль не плануецца.
Жыхарам прапанавалі іншы варыянт — стварыць спажывецкі кааператыў і самастойна пабудаваць свідравіну і станцыю абезжалезвання.
У 2025 годзе жыхары сабралі больш за 30 подпісаў і накіравалі калектыўны зварот у Мінаблвыканкам. Аднак, як кажуць самі жыхары раёна, у 2026 годзе праблема з нізкім узроўнем вады ў калодзежах паўтарылася.
Чытайце таксама: «Рака ўжо зарастае на вачах». Случчане зноў б’юць трывогу праз стан Случы, гэтым разам — каля гарадскога пляжа
В лесном массиве планируют обустроить дорожки, освещение, детские и спортивные зоны. А рядом «вырастет новый…
У Беларусі налічваюць каля 1500 бурых мядзведзяў. Эколаг Інэса Балоціна лічыць, што гаворкі пра іх…
Среди деревьев лежат консервные банки, бутылки и другой мусор. В этом месте Брестский лесхоз предлагает…
Житель Гродно возмутился мусором возле общежития № 7 на улице Терешковой, 22/2. По его словам,…
На улице Дзержинского в Барановичах установили делиниаторы из-за заторов у ГДК и гимназии. Водители спорят,…
Пожилая женщина пропала в лесу возле деревни Деколы. Спасатели и волонтеры нашли ее спустя два…