У Слуцку плануюць рамонт розных вуліц і падрыхтоўку праекта рэканструкцыі моста. Але жыхары скардзяцца, што ў спісе няма ўсіх праблемных дарог.
Працоўныя кладуць асфальт
У Слуцку ў гэтым годзе плануюць падрыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю для рэканструкцыі часткі вуліцы Максіма Багдановіча. Гаворка ідзе пра ўчастак ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Сафіі Слуцкай, дзе таксама знаходзіцца мост, які плануюць пераўладкаваць.
Чытайце таксама: Чарговая паказуха: у Слуцку здымалі свежы асфальт, каб раскласці яго па новых метках
Гэты адрэзак дарогі мае важнае значэнне для гарадской транспартнай сеткі: ён злучае некалькі вуліц і штодня выкарыстоўваецца аўтамабілістамі.
Як паведамілі ў КУП «Служба заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Слуцкага раёна», пакуль гаворка ідзе толькі пра падрыхтоўку дакументацыі. Менавіта пасля яе распрацоўкі стане зразумела, калі можа пачацца сама рэканструкцыя і ў якія тэрміны яе плануюць правесці.
Акрамя падрыхтоўкі праекта па вуліцы Багдановіча, у Слуцку ў гэтым годзе плануюць правесці рамонт шэрагу дарог.
Па адным з праведзеных тэндараў ужо вызначылі падрадчыка для рамонту пяці гарадскіх участкаў. Дамову атрымала мясцовая кампанія «Дарбудсэрвіс».
Згодна з умовамі кантракта, усе работы павінны быць завершаныя да 10 жніўня 2026 года. Агульны кошт рамонту складзе 887 411,56 рубля.
Работы пачнуцца вясной, але асноўная іх частка запланавана на летні перыяд — у чэрвені, ліпені і жніўні.
Плануецца абнавіць пакрыццё на наступных участках:
Усяго на гэтых участках плануюць адрамантаваць 13 830 квадратных метраў дарожнага пакрыцця.
Чытайце таксама: У Слуцку чарговая праблема з дарогамі. Гэтым разам на новым асфальтавым пакрыцці
Аднак пасля публікацыі інфармацыі пра рамонт у каментарах з’явіліся пытанні ад жыхароў. Некаторыя адзначылі, што ў спіс не трапілі ўчасткі, якія, на іх думку, даўно патрабуюць рамонту.
Асаблівую ўвагу звярнулі на дарогу каля аграгарадка Навадворцы. Паводле мясцовых жыхароў, там ужо некалькі гадоў існуюць абмежаванні на рух.
Іншыя каментатары адзначылі, што праблемныя дарогі ёсць і ў самім горадзе, але яны таксама не апынуліся ў пераліку.
Нягледзячы на тое, што камунальныя службы анансуюць рамонт некалькіх дарожных участкаў у Слуцку, частка жыхароў лічыць, што ў першую чаргу трэба было ўключыць у план іншыя, больш праблемныя дарогі.
Чытайце таксама: У Слуцку абмеркавалі забудову мікрараёна «Жукаў Луг». Не ўсе жыхары згодныя з планамі
В Бресте на ул. Подгородской асфальт провалился прямо под машиной. Автомобиль чудом не упал. Оказалось,…
Недавно Валентина Глинского осудили в Брестском областном суде по частям 1 и 2 статьи 361‑4…
В Полоцком районе от деревни Дмитровщина фактически осталось только… автобусное расписание. Правда, автобусы по нему…
Енот-нелегал Сеня, приехавший в Беларусь из США и неожиданно оказавшийся девочкой, может скоро выйти «замуж».…
Журналисты BGmedia разбирались, почему дороги в регионах Беларуси и в странах Северной Европы такие разные.…
На трасе М10 у вёсцы Галоўкі могуць знесці аўтобусны прыпынак з савецкай мазаікай. Актівісты спрабуюць…