Жыхар Слуцка распавёў пра праблему, якую заўважыў на вялікай вуліцы горада. Новага дарожнага пакрыцця, як у анекдоце, «засталося на тры дні».
Ямы на вул. Леніна. Фота мясцовага жыхара
У адным з мясцовых каналаў жыхар Слуцка падзяліўся праблемай, якая зноў узнікла на галоўнай вуліцы горада — вуліцы Леніна. Пасля нядаўняга рамонту ад асфальтавага пакрыцця практычна нічога не засталося.
Чытайце таксама: Чарговая паказуха: у Слуцку здымалі свежы асфальт, каб раскласці яго па новых метках
Зусім нядаўна на тым жа месцы рабілі рамонт. Але зрабілі з такіх матэрыялаў, што праблема з’явілася наноў. Як заўважыў сам мужчына, дарогі хапіла не надоўга. Таксама ён дадаў, што пакідаў заяўку ў 115.бел, але яе там адхілілі.
Навіна моцна абурыла случчан, што вынікае з негатыўных рэакцый пад самой публікацыяй. Людзі адзначылі, што такая дарога стварае праблемы і для раварыстаў: «Там ім даводзіцца выязджаць пад колы аўто, каб пераехаць на іншы бок дарогі і не патрапіць у яму», – пішуць яны.
Хтосьці адзначыў, што такая ж праблема ўзнікла і на вул. Чапаева: новага пакрыцця хапіла на тыдзень, і цяпер дарога зноў разбурана.
Жыхары звяртаюць увагу і на яшчэ адну праблему: стары асфальт на Леніна быў цалкам зрэзаны, але новы належным чынам так і не паклалі. «Памятаю, гады чатыры таму яго знялі, падсыпалі жвірам. Здавалася, вось-вось пакладуць новае пакрыццё! Але атрымалася, што проста знялі асфальт, які, хай і быў у ямах, але ўсё ж рабіў дарогу трывалейшай. Навошта здымаць, каб пакінуць у такім стане?», — абураюцца случчане.
Чытайце таксама: «Чым такую лекаваць, лепш зрабіць новую»: У Барысаве грэйдэр разнес бруд да жыхароў вуліцы
У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…
Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…
28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…
Перед 8 Марта в Беларуси проверяют цены на цветы. МАРТ проводит рейды, а жители Бреста…
Жители новостройки на Карьерной не понимают, как можно было не продлить маршрут автобуса №50 с…
У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта…