Categories: Новости

У Слуцку невядомыя спальваюць смецце. Людзі скардзяцца на невыносны пах

Аб праблеме паведамілі мясцовыя жыхары: «Немагчыма нават адкрыць акно для праветрывання».

Share

Жыхары Слуцка скардзяцца на праблему: у розных раёнах горада невядомыя спальваюць смецце. Гэта, у сваю чаргу, псуе паветра навокал. Смурод даходзіць ажно да суседніх вуліц.

Чытайце таксама:  «Нічыйны люк» ці нагода для фармальнай адпіскі? У Слуцку камунальшчыкі прапанавалі жыхару самастойна залатаць дарогу

У адным мясцовым канале случчане распавялі, што на вул. Леваняна паляць смецце. Дым з кастра дабраўся і да суседніх вуліц — Чэхава і Зялёнай. Смурод настолькі невыносны, што для жыхароў вуліц было проста немагчыма адкрыць акно для праветрывання. Падобную праблему жыхары горада адчулі і ў іншым раёне — у 11-м гарадку.

Дым ад спаленага смецця. Фота мясцовага жыхара

Праблемы са смеццем у горадзе

Случчане неаднаразова звярталі ўвагу, што ў горадзе рэгулярна з’яўляюцца стыхійныя звалкі, у тым ліку і ў самым цэнтры. Мясцовыя бачаць у гэтым не толькі праблему чысціні, але і небяспеку: усё часцей людзі пачынаюць спальваць смецце проста ў двары, што пагаршае экалагічную сітуацыю ў спальных раёнах.

Смецце ў цэнтры Слуцка. Фота мясцовых жыхароў

Чытайце таксама: У Касцюковічах — стыхійныя звалкі. Камунальшчыкі прыдумалі новы спосаб навядзення парадку

Случчанка, якая скардзілася на смецце ў цэнтры горада, атрымала адказ на рэспубліканскай платформе 115.бел. Там ёй сказалі, што ў ЖКГ няма рэсурсаў, каб прыбраць смецце. Цікава, што адразу пасля апублічвання інфармацыі ў адным з мясцовых каналаў, у ЖКГ хутка зрэагавалі — і ўсё прыбралі. Пры гэтым можна заўважыць тэндэнцыю, што праблемы са смеццем у горадзе камунальшчыкі вырашаюць неахвотна, а больш эфектыўна — пакуль толькі ў цэнтры горада.

Нядаўна мясцовыя падзяліліся відэазапісам, на якім бачна, як жыхары горада пакідаюць на траву пластыкавыя стаканчыкі. Аўтары допісу лічаць, што за такое трэба штрафаваць. Але, як паведамляе рэгіянальнае медыя, зрабіць гэта складана: у горада няма неабходных рэсурсаў. Таму найбольш дзейсным спосабам лічаць публікацыі падобных выпадкаў у сацсетках (са схаванымі тварамі) — каб прысароміць парушальнікаў.

Парушальнікі ў Слуцку. Скрыншот з відэа

Чытайце таксама: «Выклікайце санітараў!» У Слуцку «неабыякавая» жыхарка зрабіла агароджу на дзіцячай пляцоўцы

Recent Posts

«Скоро будем добираться пешком»: маршрутки из Слуцка в Минск подорожают до 18 рублей

С 7 декабря поездка на маршрутках «Фаворит 999» из Слуцка в Минск будет стоить 18…

29.11.2026

Боденское озеро в Германии: что посмотреть, куда поехать и сколько дней выделить на путешествие

Боденское озеро расположено у подножия Альп на границе Германии, Австрии и Швейцарии. Его немецкое побережье…

29.11.2026

«Из Венгрии — в беларускую глубинку». Пропагандистский сюжет о новой жизни венгров вызвал у беларусов немало вопросов

Семья из Венгрии переехала в Брестскую область ради безопасности и спокойствия. Но пользователи сети вспомнили…

28.11.2026

«Горад губляе сваё аблічча»: гамяльчане абураюцца зносам старых дамоў на вуліцы Барыкіна

Улады тлумачаць знос зношанасцю дамоў, але многія гамяльчане шкадуюць пра старую забудову і лічаць, што…

28.11.2026

В Пинске бывшего врача обвиняют в «содействии экстремистской деятельности» из-за сообщений в Telegram

По версии прокуратуры, женщина передавала информацию о работе медицинского учреждения в чат-бот канала, признанного «экстремистским…

27.11.2026

У Калінкавічах сярод дрэў знайшлі звалку будаўнічага смецця. Падобныя выпадкі ўжо былі ў раёне

Невядомыя выкінулі стары шыфер сярод дрэў у гарадской зоне. Раней у раёне знаходзілі нелегальную звалку…

27.11.2026