У Слуцкай стаматалогіі закрылі адзіны рэнтгенаўскі кабінет. Гэта непакоіць мясцовых жыхароў. Яны ставяць пад сумнеў тлумачэнні галоўнага ўрача ЦРБ.
Слуцкая стаматалогія. Фота з адкрытых крыніц
Яшчэ месяц таму стала вядома, што ў Слуцкай стаматалогіі, якая месціцца на вуліцы Леніна, закрываюць адзіны ў горадзе рэнтгенаўскі кабінет. Сітуацыя моцна хвалюе мясцовых жыхароў.
Чытайце таксама: Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады
На думку случчан, кабінет закрываюць назаўсёды. І на дадзены момант ім невядома, у якім месцы яны могуць экстрана зрабіць сабе здымкі. Адзін жыхар распавёў, што забарону на працу кабінета наклала абласная санстанцыя праз адсутнасць адпаведнай ліцэнзіі.
Пазней галоўны ўрач Слуцкай Цэнтральнай Раённай Бальніцы (ЦРБ) Аляксандр Сокал часткова пацвердзіў гэтую інфармацыю. Але запэўніў, што ў дадзеным выпадку гаворкі пра поўнае закрыццё кабінета не ідзе. «Здымак у горадзе пакуль зрабіць няма дзе, але гэта — часовыя цяжкасці», — падкрэслівае ён.
Таксама ў размове з мясцовым выданнем Сокал паведаміў, што дакументы на атрыманне санітарнага пашпарта ўжо сабраныя, а таксама адпраўлена заяўка ў Абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі для праверкі параметраў работы рэнтгенаўскага апарата. Але дакладную дату прыезду спецыялістаў галоўны ўрач пакуль назваць не можа.
У каментарах пад навіной случчане выказалі недавер словам галоўнага ўрача. На іх меркаванне, падобныя тлумачэнні гучалі і наконт Слуцкага раддома.
Нагадаем, што ў гэтым годзе ў горадзе распаўсюдзіліся чуткі пра закрыццё радзільні. У адказ на гэта Аляксандр Сокал патлумачыў, што будынак пакуль закрылі на рамонт, а частку персаналу радзільні перавядуць у ЦРБ. У раддоме сапраўды праводзілі рамонтныя працы, аднак нядаўна стала вядома, што яго сапраўды закрываюць.
У каментарах пад навіной у адным з мясцовых каналаў адзін з жыхароў вырашыў правесці анлайн-галасаванне: хто верыць тлумачэнням галоўнага ўрача:
У апытанні прыняла ўдзел 13 чалавек. 12 з іх выказалі недавер урачу, пакуль адзін проста падтрымаў аўтара галасавання.
Таксама варта адзначыць і іншыя меркаванні. Вось, што людзі напісалі пра сітуацыю:
Чытайце таксама: «Линия многоканальная, оператор одноканальный»: В Слуцке тяжело дозвониться в регистратуру главной больницы
У Быхаве ўлады заявілі пра «прарыў у медыцыне»: пасля рамонту карпусоў, паступлення тэхнікі і з’яўлення…
Некоторые с пониманием относятся к тому, что в автобусах не работают туалеты и автоматы с…
Мінчане паказалі ў TikTok, як выглядаюць дарогі ў адным з раёнаў сталіцы. Па іх словах,…
Неизвестно, кто подарил Петру Пархомчику голубой берет, парашют и скульптуру военнослужащего. Раньше в его кабинете…
Жанчына падзялілася сваёй скаргай у сацсетках. Яна выклікала бурную рэакцыю ў карыстальнікаў.
Утром 2 февраля во дворе гимназии №1 в Солигорске нашли десятки летучих мышей. В лютый…