Categories: Новости

У Талачыне адкрылі новы прыпынак. На месцы лаўкі паклалі неабструганыя дошкі

У Талачыне аднавілі прыпынак, які не спадабаўся мясцовым жыхарам. У каментарах людзі не стрымлівалі сваіх эмоцый.

Share

Мясцовы жыхар выклаў відэа абноўленага аўтобуснага прыпынку ў Талачыне. Ён месціцца на пункце «Нафтабаза» (у бок аграгарадку Азярцы). Якасць рамонту выклікала пытанні ў аўтара відэа.

Чытайце таксама: «И вдруг я оказалась в СССР»: беларуска рассказала о гостинице «Припять» в Пинске — власти внезапно вспомнили о ремонте

На відэа відаць, што ўсё аформілі наступным чынам: на асфальт паклалі дзве старыя бетонныя пліты, а замест лаўкі — некалькі неабструганых і нефарбаваных дошак. Як жартуе сам мужчына, «лаўку напэўна зрабілі з усяго Талачынскага раёна».

@365bel «Технологичную» автобусную остановку из железобетонных плит и необструганных досок смастерили в Толочине. Местный житель опубликовал видео обновленного остановочного пункта «Нефтебаза» в Толочине. Качество ремонта от местных умельцев вызвало у беларусы вопросы. На видео видно, что у дороги уложено две железобетонные плиты, а скамейку смастерили из необструганных и необработанных досок. Как шутит сам мужчина, «скамейку, наверное, сделали из всего Толочинского района». #беларусь #новостибеларуси #могилев #толочин #могилевскаяобласть ♬ оригинальный звук — 365bel

Што пішуць людзі пра новы прыпынак у Талочыне

У каментарах пад навіной людзі пажартавалі з падзеі.

  • «Пліты ж дзве, вам не дагадзіць».
  • «Вось гэта нанатэхналогіі!».
  • «Нават лавачку сабралі. Вас песцяць!».
  • «А Саладуха быў на адкрыцці».
  • «А што з іх узяць? Год добраўпарадкавання. Стараюцца як могуць. Для поўнай карціны не хапае пафарбаваць пліты ў зялёны колер, а лаўку ў чырвоны».

Чытайце таксама: Дарога проста перад ўваходам ў жылы дом: берасцейцы паскардзіліся на жыццё ў цэнтры горада

Знайшліся і тыя, хто не пабачыў праблемы ў абноўленым прыпынку. Бо дзесьці «яшчэ горш»:

  • «Нармальны вясковы прыпынак!».
  • «У Эстоніі наогул лавак няма!».
  • «Гэта ўсё часова. Бацька на такое не здольны».

Як заўважыла Orsha.eu, жыхары некаторых іншых гарадоў таксама пісалі, што ў іх «абнаўляюць» прыпынкі падобным чынам, а часам робяць яшчэ горш. Людзі цікавіліся, колькі грошай паводле дакументаў пайшло на такое «благоўпарадкаванне». Адна з каментатарак адказала проста і лаканічна: «Усё да нас ужо раскралі».
А нехта слушна заўважыў: «Мы ж маўчалі, калі людзі спрабавалі нешта змяніць».

Чытайце таксама: У Шклоўскім раёне мясцовыя дэпутаты збіралі буракі

Recent Posts

Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі друкарню

У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…

02.03.2026

«Какая там измена государству?» Что известно о деле Intex-Press, редакторы которого получили большие тюремные сроки

Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…

02.03.2026

Февральский субботник ради благоустройства: в Речице жителей города вывели на работы по парку Победы до весны

28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…

02.03.2026

МАРТ проверит цены на тюльпаны к 8 Марта: cдержат ли продавцы слово?

Перед 8 Марта в Беларуси проверяют цены на цветы. МАРТ проводит рейды, а жители Бреста…

02.03.2026

«Его бы еще продлить до Карьерной». Власти вернули автобусный маршрут №50, но пожелания брестчан проигнорировали

Жители новостройки на Карьерной не понимают, как можно было не продлить маршрут автобуса №50 с…

02.03.2026

У навучальных установах Магілёва студэнтаў прымушаюць уступаць у «Белую Русь»

У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта…

02.03.2026