Categories: Новости

У Талачыне жыхары скардзяцца на не ачышчаны ад снегу аўтобусны прыпынак

Як вынікае з відэа, якім падзяліліся жыхары горада, каля прыпынку праход да транспарта цалкам завалены снегам. Мясцовыя крытыкуюць працу ЖКГ.

Share

Жыхары Талачына звярнулі ўвагу на праблему не ачышчанага ад снегу прыпынка грамадскага транспарта. У адным з мясцовых каналаў у TikTok нехта падзяліўся відэа, на якім відаць, што праход да транспарта амаль цалкам завалены снегам. Мясцовым жыхарам праз гэта складана дабрацца да аўтобусаў, бо адзіны існуючы праход даволі вузкі.

Чытайце таксама: Беларуске не понравилось ехать в мороз на поезде из Бреста в Полоцк. Нашлись маршруты еще хуже — со снегом в тамбуре

Пры гэтым аўтар роліка звяртае ўвагу на тое, што прыпынак, што месціцца на паралельнай вуліцы, выглядае зусім інакш. Там праход ачышчаны ад снегу і не такі вузкі, як на іншай вуліцы. Але ў каментарах падкрэслілі, што той праход прачысцілі не камунальнікі, а мясцовыя жыхары: «На супрацьлеглым баку расчысціла жанчына, сын якой кожную раніцу садзіцца на аўтобус з гэтага прыпынку», — піша адна карыстальніца.

@tolochin6 ‼️❗️ #толочин #рекомендации #зима #любимыйгород ♬ оригинальный звук — Холла

Што пра праблему думаюць мясцовыя жыхары

Сярод саміх талачынцаў узнікла шмат пытанняў да камунальных службаў горада, так і саміх уладаў. Хтосьці нават параўнаў якасць іх працы з выканннем абавязкаў уладамі Брэсцкай вобласці (на карысць другіх).

  • «Ды што вы кажаце, я жыву тут 7 гадоў, і не ў адной арганізацыі не бачу парадку. Не параўнаць з Брэсцкай вобласцю. Мясцовыя ўлады не ўмеюць навесці парадак ні ў чым».
  • «А ЖКГ наогул напэўна яшчэ ў старым годзе засталіся, смецце не вывозіцца наогул».
  • «ЖКГ Талачына даўно не звяртае ўвагі ні на што. Праца кіраўніцтва на твар».
  • «У цэнтры раёна сорамна неяк, гэта ж не закінутая вёска, і снегапады даўно скончыліся. І прычым тут заробак? Калі ён нізки, то не трэба чысціць?».
  • «Нашая Віцебская вобласць у попе! А щсё чаму? Таму што мы знаходзімся на поўначы, і так у любой дзяржаве!».
  • «Не хачу, каб хтосьці пацярпеў, у тым ліку і мой сын».
Як выглядае не ачышчаны ад снегу прыпынак транспарта ў Талачыне. Скрыншот з відэа ў TikTok

Сустрэліся і іншыя меркаванні: астатнія жыхары выказалі спачуванні работнікам камунальных службаў праз іх нізкія заробкі. Нехта адзначыў, што праблема не ў якасці працы дворнікаў, а ў прыродных умовах, на якія немагчыма паўплываць.

  • «Усё прыбіраюць. Паглядзіце на цэнтр: не ўсё адразу. Прыбіраюцца людзі, працуюць без выходных».
  • « По щучьему велению ўсё жадаюць, а камунальнікі людзі з нізкімі заробкамі, і іх мала».
  • «Вясной снег растане, ўсё нармальна».
  • «Гэта не людзі зрабілі, а прырода, трэба крыху пацярпець, не ўсё адразу!».

Чытайце таксама: Брестский горисполком с четвертой попытки решил проблему с вывозом мусора. Узнали, какое предприятие этим займется

Recent Posts

В Слуцке после ремонта снова течет крыша: жильцы дома на Социалистической жалуются на протечки

Жители дома №170А на улице Социалистической в Слуцке вновь столкнулись с протекающей крышей — несмотря…

28.04.2026

«Это поздно. У нас к 5 утра». На видео показали, во сколько председатель Брестского горисполкома приходит на работу

Комментаторы не поняли, зачем публиковать видео, которое похоже на дешевый пиар. Некоторые иронизируют над самой…

28.04.2026

Фабрика «Красный пищевик» прокомментировала видео с находкой пластика в сливочном ирисе

На днях молодой человек нашел в ирисе бобруйской фабрики неприятную находку. Позже в местном СМИ…

28.04.2026

Студэнтаў каледжаў зноў прыцягнулі да фізічнай працы: у Капыльскім раёне навучэнцы добраўпарадкоўвалі аграгарадок

У Капыльскім раёне студэнтаў прыцягнулі да экалагічных работ. Гэта не новы выпадак, калі навучэнцы выконваюць…

28.04.2026

Анджей Почобут вышел на свободу. На границе Польши его встретил премьер-министр Дональд Туск

Судя по фото, обмен в формате «пять на пять» состоялся в закрытом пешеходно-велосипедном погранпереходе «Переров…

28.04.2026

Каждая 10 квартира в Минске в марте была продана россиянам — тревожный сигнал или обычная практика?

Недавно журналисты BGmedia писали, что в марте граждане России купили 126 квартир в Минске —…

28.04.2026