У Віцебску памерла жанчына з пнеўманіяй. Сваякі кажуць, што ў яе быў каранавірус, Міністэрства аховы здароўя абвяргае

У мужа і іншых родных памерлай жанчыны медыкі ўзялі аналіз на COVID-19.

Share

18 сакавіка ў Віцебску памерла 58-гадовая Таццяна Х. Жанчыну шпіталізавалі з запаленнем лёгкіх, піша «Наша ніва».

Сваякі кажуць, што Х. зрабілі і тэст на каронавірус — ён быў станоўчы.

Афіцыйнай прычынай смерці ў пасведчанні пазначаны не каранавірус.

«Таццяна нікуды не ездзіла, яна звычайная пенсіянерка. Была дома, хадзіла ў краму, усё як звычайна, — распавяла «Нашай Ніве» нявестка памерлай. — Некалькі дзён таму ёй стала кепска. Пару разоў выклікалі і доктара дадому, і хуткую дапамогу. Але толькі праз пяць ці шэсць дзён яе шпіталізавалі ўжо з пнеўманіяй. Пазней нам сказалі, што аналізы паказалі каранавірус: ці яго выявілі пры паступленні Таццяны ў бальніцу, ці пасля ўскрыцця, дакладна я не ведаю».

Читайте также: В Польше умерла 27-летняя женщина, у которой был коронавирус. Несколько дней назад она родила

Тэсты загадалі здаць і сваякоў памерлай. Цяпер яны ў хатнім каранціне, чакаюць вынікаў. Кажуць, прыкметаў захворвання ў іх пакуль няма.

«У Таццяны былі і спадарожныя праблемы са здароўем: высокі ціск, цукроўка. Афіцыйнай прычынай смерці, канечне, напісалі не каранавірус. Але вось такі факт», — кажа нявестка.

Па непацверджанай інфармацыі, жанчына яшчэ некалькі дзён хадзіла ў паліклініку на ўколы. Цяпер работнікаў паліклінікі і бальніцы, якія кантактавалі з ёй, таксама адправілі здаваць тэсты.

20 сакавіка жанчыну пахавалі.

Нявестка кажа, што Таццяну Х. хавалі ў закрытай труне, апрацаванай сродкамі дэзыінфекцыі. Пахаванне было закрытым, прысутнічалі толькі блізкія члены сям’і.

Інфармацыю пра тое, што Тацьцяну хавалі ў закрытай труне, муж памерлай жанчыны Свабодзе абверг. З яго словаў, разьвітаньне прайшло раніцай 20 сакавіка і было звычайным.

Ён пацвердзіў, што ў яго і іншых родных памерлай жанчыны медыкі ўзялі аналіз на COVID-19. Прычынаў гэтага мужчына не ведае.

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу «Наша ніва» неаднаразова званіла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя, але ніхто не адказваў.

Дапоўнена:

«Дыягназаў у яе шмат, але гэтага [каранавіруса] няма», — адказала «Нашай Ніве» пасля публікацыі прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Читайте также: «А, кстати, у меня коронавирус»: белорус, зараженный COVID-19, завел телеграм-канал. Посты там довольно забавные
 

Recent Posts

Кривая плитка, грязь и лужи: жители Московской 346 в Бресте ждут полноценного ремонта двора

Год благоустройства ощутили не все горожане. Жители домов на Московской возмущены качеством благоустройства — часть…

16.12.2025

«Заўсёды трэба мець правільныя чаканні». Iнтэрв’ю з даследчыкам Алесем Чайчыцам, якi некалькi гадоў жыве ў Нямеччыне

Алесь распавёў BGmedia, што яго здзіўляе, што ўражвае і што дае пачуванне камфорту ў новым…

15.12.2025

Пляж з абяцанняў: чаму ў Оршы так і не з’явілася абяцанае добраўпарадкаванне

Улады абяцалі аршанцам сучасны пляж з інфраструктурай на беразе Дняпра, аднак праект застаўся на паперы.…

15.12.2025

Не только Елена Гнаук: рассказываем, кто из 123 освобожденных заключенных до задержания жил в Бресте и области

18 из 123 освобожденных заключенных родились или жили в Бресте и области. Некоторых из них…

15.12.2025

В Брестском парке культуры и отдыха снова открылась усадьба Берестейского Деда Мороза. Узнали, что по ценам

В Брестском парке культуры и отдыха снова оживает сказка — усадьба Берестейского Деда Мороза приглашает…

15.12.2025

Вяртанне ў СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам

Беларуска абурылася ўмовамі пражывання ў санаторыі «Брэстаграздраўніца», бо рэальныя нумары не адпавядаюць фатаздымкам на афіцыйным…

15.12.2025