Categories: Новости

«Як дзіцёнку жыць у такіх умовах?»: у TikTok паказалі, у якім стане знаходзіцца інтэрнат у Брэсце

Маці выпускніка апублікавала відэа, у якім паказала ўмовы пражывання студэнтаў у інтэрнаце на вуліцы Маскоўскай. Падобныя скаргі ўзнікаюць не ўпершыню.

Share

У TikTok з’явілася відэа, у якім паказалі стан пакояў аднаго з брэсцкіх інтэрнатаў на вуліцы Маскоўскай, 36. Там пражываюць студэнты, якія праходзяць адпрацоўку ў арганізацыі КУП «Брэстжылбуд».

Пакой у інтэрнаце ад «Брэстжылбуду». Скрыншот з апошняга відэа ў TikTok

Чытайце таксама: Вяртанне ў СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам

Яшчэ год таму бацькі вучняў з Кобрына ўжо выказвалі незадаволенасць станам інтэрната — яны скардзіліся на абшарпаныя сцены і адсутнасць належнага рамонту. Маці аднаго з выпускнікоў Кобрынскага каледжа распавяла, што звярталася да кіраўніка інтэрната з пытаннем пра ўмовы пражывання, аднак у адказ пачула, што, на яго думку, ніякіх праблем там няма.

Пакой у інтэрнаце ад «Брэстжылбуду». Скрыншот з апошняга відэа ў TikTok

У афіцыйным Telegram-канале Брэсцкага аблвыканкама «#1рэгіён» распавялі, што інфармацыя жанчыны «не адпавядае рэчаіснасці»: У 70% жылых памяшканнях інтэрната ад «Брэстжылбуду» зроблены капітальны або касметычны рамонт. «Цяпер вядуцца паэтапныя рамонтныя работы астатніх жылых блокаў. На перыяд рамонту жыхары часова заселены ў яшчэ неадрамантаваныя пакоі. Але пасля, па меры заканчэння рамонту іх жылля, яны вернуцца ў абноўленыя памяшканні», — патлумачылі ў ведамстве. Да сваёй публікацыі яны дадалі фатаздымкі пакояў, якія добраўпарадкавалі.

Пакой у інтэрнаце ад «Брэстжылбуду» пасля рамонту. Фота: Telegram-канал «#1рэгіён»

Аднак праз год на памяшканні інтэрнату з’явіліся новыя скрагі. Зыходзячы з новага відэа, якім падзялілася маці аднаго з практыкантаў, праблема нікуды не знікла: у будынку засталіся пакоі, дзе не бачна вынікаў касметычнага рамонту. Абшарпныя сцены засталіся, як і ванны пакой з іржавым пакрыццём. А ложак выпускнікам наогул пакінулі без матраца. Відэа сваёй скаргі жанчына размясціла ў сацсетках. Пазней па невядомых прычынах яно было выдалена, але BGmedia захавала скрыншоты.

Як апынулася, рамонт у інтэрнаце праводзіўся год таму. Але за ўвесь гэты час ён не дайшоў да іншых пакояў (а толькі да тых, якія паказалі ў дзяржаўных медыя).

Пакой у інтэрнаце ад «Брэстжылбуду» пасля рамонту. Фота: Telegram-канал «#1рэгіён»

Чытайце таксама: «И вдруг я оказалась в СССР»: беларуска рассказала о гостинице «Припять» в Пинске — власти внезапно вспомнили о ремонте

Recent Posts

Замежныя паляўнічыя прынеслі беларускім лясгасам больш за мільён долараў

За першыя дзесяць месяцаў 2026 года беларускія лясгасы атрымалі больш за мільён долараў ад паляўнічага…

19.11.2026

«Этим только дай — все спилят!» В Бресте рубят деревья в парке 1 Мая, а власти молчат

На видео из Парка культуры и отдыха попали и гнилые, и внешне здоровые стволы. Горожане…

19.11.2026

«Семь часов за одной справкой»: начальник ЖРЭУ Бреста прокомментировал скандал вокруг ЖЭС-11

Многочасовые очереди, недовольство жителей и жалобы на работу сантехников. Начальник ЖРЭУ Бреста Игорь Годун высказался…

19.11.2026

«Пока не было ваших умных датчиков, не было пробок». ГАИ снова объяснила брестчанам работу «умных» светофоров

Гаишник провел брифинг на новом перекрестке Жукова и Ковельской, а госСМИ нашли довольного водителя. Жители…

19.11.2026

Ляхавіцкі кансервавы завод не плануе дадаваць беларускую мову на ўпакоўкі і ў 2027 годзе

Ляхавіцкі кансервавы завод паведаміў моўнаму актывісту Ігару Случаку, што не плануе выкарыстоўваць беларускую мову на…

19.11.2026

У Пінску студэнтам і школьнікам паказалі стрым з жаночай калоніі для рэцыдывістак

Для студэнтаў чатырох навучальных устаноў Пінска арганізавалі Zoom-сустрэчу з жанчынамі, якія адбываюць пакаранне ў калоніі…

19.11.2026