Categories: Новости

«Я ганаруся, што выкладаю па-беларуску»: настаўніца адной са школ падзялілася сваім досведам у TikTok

Маладая настаўніца з Беларусі падзялілася ў TikTok, як вядзе ўрокі хіміі па-беларуску, нягледзячы на недахоп матэрыялаў. Відэа хутка стала вірусным.

Share

Беларуская мова на ўроках хіміі — не звычайная з’ява ў айчынных школах. Але адна маладая настаўніца з Беларусі вырашыла ісьці супраць плыні і выкладаць свой прадмет па-беларуску. У TikTok яна шчыра распавяла, з якімі цяжкасцямі сутыкаецца, і чаму ўсе роўна не шкадуе пра свой выбар. 

@_____nata____ Сябруеце з беларускай мовай? #беларускаямова #молодойучитель #химия #учительхимии #настаўнік #химбио ♬ оригинальный звук — Nata❤️

«Усім прывітанне! Я настаўнік хіміі і выкладаю на беларускай мове…» — з гэтых слоў пачынаецца відэа, якое паглядзела ўжо больш за 33 тысячы чалавек (22:30). Амаль 600 каментатараў выказалі сваю падтрымку, захапленне — ці наадварот, — неразуменне.

Читайте также: «Все делается по-партизански, исподтишка»: почему в Бресте спорят из-за деревьев и что возмущает горожан

У кароткім, але шчырым роліку дзяўчына распавядае, што ўсе вучэбныя матэрыялы, якія яна атрымлівае, даступныя толькі на рускай мове. Таму часта даводзіцца самастойна перакладаць або распрацоўваць новыя заданні на беларускай. Гэта — вялікая дадатковая праца, якая патрабуе часу і высілкаў.

«Гэта затрачвае некаторы час, але я ганаруся тым, што я выкладаю на беларускай мове», — кажа яна.

Настаўніца таксама прызнаецца, што яе веды далекія ад ідэальных, але яна штодня працуе над сабой, умацоўвая маўленне.

Нам вельмі патрэбна ваша падтрымка. Без яе мы не зможам працягваць сваю працу. Калі замоўчым мы — будзе паноўнічаць прапаганда. Падтрымаеце BGmedia: https://buymeacoffee.com/bgmedia. Дзякуй! Заставайцеся з намі!

Каментары — люстэрка грамадскай думкі

Відэа выклікала шырокі рэзананс. Большасць каментатараў выказваюць падзяку і падтрымку:

«Дзякуй за самаадданую працу. Вельмі рады, што ў маей Сінявокай есць такія цудоўныя настаўніцы. Супер!»

«Дзякуй за вашу працу, мы ганарымся тым, што вы выкладаеце на роднай мове».

«Вы вялікая малайчына! ❤️ Не слухайце нядобразычліўцаў».

Але былі і тыя, хто задаваўся пытаннямі: ці варта гэта таго? Чаму наогул трэба выкладаць хімію на мове, якой «ні ў ВНУ, ні на працы» не карыстаюцца?

«Один вопрос — зачем? Универы у нас все на русском, работа тоже».

«Вот не понимаю я это стремления все на беларускай мове преподавать. Вы проблемы своим ученикам создаете».

«Я памятаю, як перакладаў лекцыі сам…»

Некаторыя каментатары нават падзяліліся ўласнымі ўспамінамі, звязанымі з недахопам беларускамоўных матэрыялаў:

«Узгадаў сябе падчас навучання ў БДЭУ, калі прыходзілася перакладаць усе лекцыі, бо ніводнага падручніка на мове не было».

«Так было і ў маей школе — калі хацеў зрабіць што-небудзь па-беларуску, усе трэба было рабіць з нуля».

Калі «роўнасць моў» існуе толькі на паперы

Гісторыя настаўніцы з TikTok яскрава паказвае: фармальнае двухмоўе ў Беларусі далекае ад рэальнага. Тым, хто хоча вучыць і вукладаць па-беларуску, часта трэба змагацца за кожнае слова, кожны матэрыял, кожны ўрок.

«Дажыліся. Замест міністэрства матэрыялы распрацоўваюць неабыякавыя настаўнікі…»

«Цяпер вы як эксклюзіў. Адны складанасці. Цярпення вам і поспехаў у вашай дзейнасці».

Читайте также: «Ну и как, вс*ались с платной парковкой?»: брестчане продолжают игнорировать парковку за ТЦ «Дидас Персия»

Recent Posts

«В Беларуси запретили собирать березовый сок?»: Минлесхоз ответил на вирусную новость

В соцсетях разошлась новость о запрете на сбор березового сока. В Минлесхозе заявили, что это…

21.03.2026

В Брестской области началась заготовка березового сока — где можно его собирать

В Брестской области стартовал сезон березового сока. Лесхозы начали заготовку, а жители уже делятся первыми…

21.03.2026

«Нет моей ивы… Какой-то обрубок». Пост брестчанки вызвал споры, правильно ли коммунальщики обрезают деревья

Во дворе брестчанки от ивы остался «обрубок». Как выяснилось, не только она возмущена тем, как…

20.03.2026

Бабруйчанка паскардзілася на смецце ў TikTok — яго неўзабаве прыбралі

Жыхарка Бабруйска заўважыла перапоўненую сметніцу ў адным з раёнаў горада. Усё змянілася пасля публікацыі роліка…

20.03.2026

«Почему выезд из страны стоит 25 долларов?» Беларусы раскритиковали заявления чиновников в пункте пропуска «Брест»

Глава МИД заявил, что брестчанину легче сесть на чартерный самолет и улететь на восток, чем…

20.03.2026

Lidbeer отменен: как главный фестиваль Лиды тихо сошел на нет

Организаторы сообщили об отмене Lidbeer-2026. Фанаты в шоке: многие уверены — история культового фестиваля подошла…

20.03.2026