Categories: Новости

Улады не супакоіліся: сталі затрымліваць за анлайн-апытанне пяцігадовай даўніны

У Гомельскай вобласці сілавікі працягваюць затрымліваць людзей. Гэтым разам нагодай стаў удзел у анлайн-апытанні 2020 года па прэзідэнцкіх выбарах.

Share

Як паведамляюць мясцовыя жыхары «Флагштоку», сілавікі правяраюць супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, аглядаюць іх тэлеграм-акаунты і звяртаюць увагу на ўдзел у апытанні 15 жніўня 2020 года, якое тычылася прэзідэнцкіх выбараў.

Чытайце таксама: На Брестчине появился первый человек, которого освободили от ответственности после суда за протесты. Объясняем, почему

Тады больш за 2,4 млн беларусаў адзначылі сваіх кандыдатаў: 51% заявілі пра падтрымку Святланы Ціханоўскай, а за Лукашэнку — ўсяго 4%. Пост з апытаннем набраў больш за 10 млн праглядаў і быў апублікаваны на канале «Telegram Беларусь». Тады усім карыстальнікам Тэлеграм з беларускімі сім-картамі прапаноўвалася паўдзельнічаць у ананімным апытанні.

Скрыншот з тэлеграм-канала «Telegram Беларусь». Фота: Флагшток

Аднак і праз пяць гадоў улады працягваюць баяцца вынікаў апытання. Падчас затрыманняў сілавікі правяраюць, ці ўдзельнічаў чалавек у апытанні, і калі яго галас не ў падтрымку Лукашэнкі, гэта можа стаць падставай для рэпрэсій. Гэта тычыцца і тых людзей, што пакідалі свой голас за варыянт «Супраць усіх». Масштаб праверак невядомы, але паведамляецца пра шматлікія выпадкі, хоць выбарачна.

Адменіць удзел у апытанні немагчыма, таму для тых, хто баіцца рэпрэсій, рэкамендуецца выдаліць стары акаунт і стварыць новы, каб змяніўся ідэнтыфікатар карыстальніка.

Чытайце таксама: «Справа Гаюна». Як сілавікі вылічваюць людзей — меркаванне «Кіберпартызанаў»

Recent Posts

«Под запись на камеру задавали вопросы, сканировали телефон, переписку». Как проводят допросы на границе Беларуси

Беларусы рассказали, что на выезде из страны силовики допрашивают студентов. Украинцы отмечают, что допросы записывают…

07.10.2025

Возведение нового моста в Бресте через реку Мухавец продолжается. Появились новые подробности

ГосСМИ назвало строящийся мост «железобетонным аргументом против пробок». Журналисты BGmedia узнали мнение брестчан на этот…

07.10.2025

Міколу Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру. Чаму ён варты гэтай узнагароды

Беларускі палітык і былы афіцэр стаў намінантам на Нобелеўскую прэмію міру. Распавядаем, чаму ён заслугоўвае…

06.10.2025

«Хiба ж гэта не цуд?»: беларусы с иронией отреагировали на новость о росте пенсий за четыре года

Пенсии в Беларуси выросли почти в полтора раза за четыре года — но радости немного.…

06.10.2025

Цяпер у Мінску можна разлічыцца карткай у аўтобусах. А як з гэтым у іншых гарадах?

У Мінску запусцілі аплату праезду банкаўскай карткай. Распавядаем, калі падобныя змены з’явяцца ў іншых гарадах…

06.10.2025

В Белоозерске открыли памятник самому неожиданному символу страны без моря — креветке

Скульптуру торжественно презентовали на областных «Дажынках». Журналисты BGmedia разобрались, как креветка из мема превратилась в…

06.10.2025