Categories: Новости

Вучэнні, падрыхтоўка да вайны? У Гомелі заўважылі саставы РЖД

Беларусь сумесна з Расеяй рыхтуецца да чарговых вучэнняў, якія пройдуць «у глыбіні краіны». Тым часам у Гомелі заўважылі саставы РЖД.

Share

Жыхары Гомеля 3 верасня заўважылі перамяшчэнне мноства саставаў вагонаў на станцыі «Іпуць». Вагоны былі шэрага колеру з чырвоным і пазначаныя як «РЖД».

«Прычым было мноства грузавых вагонаў, проста шэрых, яны выглядалі як новыя. Былі таксама і пустыя платформы. Гэта ўсё прыбыла з боку Расіі», — расказала BGmedia жыхарка Гомеля Аксана.

Паводле яе, праз транспартаванне вагонаў прыкладна на паўгадзіны быў зачынены чыгуначны пераезд.

Сумесныя з Расеяй вучэнні «Захад-2025» запланаваныя на 12-16 верасня. На іх будзе адпрацоўвацца планаванне прымянення тактычнага ядзернага ўзбраення.

Вучэнні мусяць прайсці «у глыбіні краіны» — па загадзе Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы свядома адсунулі вучэнні ад заходніх і паўднёвых межаў, каб нас не абвінавачвалі у рознага выгляду інсінуацыях і магчымых правакацыях», — заявіў начальнік Генеральнага штабу Павел Муравейка.

Тым часам, 31 жніўня пачаліся вучэнні АДКБ. У іх прымаюць удзел больш за 2 тысячы ваенных з Беларусі, Казахстану, Кыргызстану, Расеі і Таджыкістану.

Гомель і рэгіён ад 24 лютага 2022 году сталі пляцоўкай для расійскіх ваенных. Менавіта з аэрадромаў пад Гомелем і Мазыром выляталі ракеты, якія нішчылі ўкраінскія гарады. Адсюль жа пачалася расейская агрэсія і спроба захапіць Чарнігаў і Кіеў.

У Гомелі і Мазыры лячылі раненых расійскіх ваенных.

Афіцыйна Беларусь не ўдзельнічае ў вайне.

Читайте также: Польше предложили вернуть поезд между Брестом и Тересполем. Что из этого вышло, рассказали в Брестском облисполкоме

Recent Posts

«Шэсць месяцаў нерваў і куча грошай»: як беларуска электраацяпленне падключала

Беларуска паверыла чыноўнікам пра выгоды электрычнага ацяплення. У выніку патраціла на яго ўсталяванне час і…

03.09.2025

«Это коробка от холодильника»: беларуска возмутилась ценой аренды за «однушку» в элитном ЖК Минска

Девушка рассказала, как арендодатель предлагает людям снимать крошечную "однушку" за неадекватные деньги в столице. Реакция…

03.09.2025

«Выглядит очень похоже на дома ПИК в Москве». Брестчане раскритиковали проект нового жилого комплекса на Московской

Проект группы жилых домов на пересечении Московской и Пионерской брестчане назвали человейником. К внешнему виду…

03.09.2025

Толкучка и телефонный апокалипсис: мама из Пинска пожаловалась на новые правила со смартфонами в школе

В беларуских школах ввели новое правило — утром дети сдают мобильные телефоны в специальные шкафчики,…

03.09.2025

Польше предложили вернуть поезд между Брестом и Тересполем. Что из этого вышло, рассказали в Брестском облисполкоме

Зампредседателя облисполкома Михаил Баценко признался, что «по непонятным ему причинам польские коллеги не идут на…

03.09.2025

Роман Кисляк: «Комитет ООН обязал Грузию не депортировать меня в Беларусь»

Правозащитник из Бреста Роман Кисляк добился временной защиты от депортации в Беларусь. Помог в этом…

03.09.2025