Categories: Новости

Па калена ў гразі: у Слаўгарадскім раёне паказалі, як утрымліваюць кароў у гаспадарцы «Наша Радзіма»

Відэа выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў TikTok. У каментарыях — абурэнне, сорам і пытанні да чыноўнікаў.

Share

У Слаўгарадскім раёне ўзнік чарговы скандал вакол умоў утрымання жывёлы. У TikTok з’явілася відэа, на якім дойны статак літаральна тоне ў гразі — жывёлы ходзяць па жыжы амаль па вымя.

Чытайце таксама: Чыноўнікі «зняпраўдзілі» гісторыю з каровамі, што мерзлі на прадпрыемстве Слуцкага раёна. Але ёсць нюанс

У КСУП «Наша Радзіма» дойны статак літаральна тоне ў гразі

@v_i_c_t_o_r_i_a796 #славгородский#район ♬ Spring Forest Birds Sing Near the Road — Aadam Aki

«Вось так ходзіць дойны статак па самае вымя, а потым будуць патрабаваць, дзе малако. Не могуць пачысціць загон», — падпісаў ролік аўтар.

Паводле яго слоў, здымка зроблена ў вёсцы Бярозаўка, у КСУП «Наша Радзіма».

Тое, што вы чытаеце і глядзіце ў сеціве, датычыцца толькі вас. Ніхто не павінен падглядваць за вашым экранам і падлічваць вашыя лайкі. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачнымі для любых сістэм сачэння. Заставайцеся ў бяспецы.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

Відэа выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў. У каментарыях — абурэнне, сорам і пытанні да чыноўнікаў:

  • «А раённае кіраўніцтва на МТФ бывае? Камітэт па сельскай гаспадарцы ці намеснік губернатара? Адны эмоцыі».
  • «Ды ну, гэта ўжо бязмежжа. Дзе кіраўнік?»
  • «Усё кіраўніцтва пад суд. Дома ў іх такога дакладна няма».
  • «Як можна так здзекавацца з жывёл?»

Некаторыя звярнулі ўвагу на тыповую рэакцыю пасля агалоскі: «Ну вось, відос “зайшоў” — і адразу прыехалі начальнікі, пачалі ўсё чысціць… Толькі цяпер пачнуцца прыдзіркі да чалавека, які зняў».

Чытайце таксама: «У нас ферма очень старая». Животноводов сняли в «покаянном» видео из-за «обосранных коров»

Падобныя гісторыі з каровамі ў Беларусі ўсплываюць рэгулярна

Раней падобнае відэа з’явілася ў Бярозаўскiм раёне. Мясцовая жыхарка выклала ролік з фермы ў вёсцы Новае: каровы стаялі на вуліцы ў густой сумесі з гразі і гною.

Па дадзеных BELPOL, у 2025 годзе амаль на 20% правераных сельгаспрадпрыемстваў памяшканні ферм былі занавожаныя, а на 18% — перапоўненыя гноесховішчы.

Напрыклад, у СУП «Церахаўка-Агра» (Добрушскі раён): выгульныя пляцоўкі ў гноі, падтопленыя тэрыторыі, жыжа месцамі зацякае проста ў хлявы са жывёлай. Фермы часткова не агароджаныя, вакол — смецце, металалом і разбураныя канструкцыі.

На адной з ферм — «Васільеўка» — каля 40 цялушак утрымліваліся пад адкрытым небам, без навесу, на пляцоўцы, што тоне ў гноі.

Былі пытанні і да абыходжання з цялятамі. Так, 1 снежня 2025 года на ферме «Леановічы» (Вілейскі раён) знайшлі нованароджанае цяля, якое ляжала ў гразі. Яно не магло падняцца і мела сутаргі. На наступны дзень жывёла загінула.

Чытайце таксама: В Столине требуют включить музыку в доильном зале: якобы под нее коровы дают больше молока. Узнали, что про это пишут

Recent Posts

Чарвякі на сняданак у Белавежскай пушчы: беларуска паказала непрыемную знаходку ў кавярні

Дзяўчына напісала ў сацсетках, што цяпер у яе будзе агіда да ежы. Яна зайшла паснедаць…

23.03.2026

Камедыі і фільм Азаронка пакінулі, а гуканне вясны — адмянілі. Што адбывалася на сцэне ў Ветцы ў «дзень жалобы»

У Ветцы скасавалі традыцыйнае гукання вясны праз гадавіну Хатыні. Але ў афішы Гомеля на гэты…

23.03.2026

Лучшим дворником Могилева стал темнокожий беларус. При этом отзывы о ЖЭУ, где он работает, негативные

В сюжете госТВ заявили, что с появлением Исмаила Сума около подъездов и во дворе стало…

23.03.2026

Шматдзетная віцяблянка прыйшла разбірацца з высокімі коштамі камунальных паслуг і даведалася, што яна дармаедка

Паводле слоў жанчыны, у разліковым цэнтры ёй заявілі, што дакументы на дзяцей трэба прадастаўляць кожны…

23.03.2026

«Глядзі, тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковы туалет і пакарыў TikTok

На адной з развешаных унутры карцін можна заўважыць нават крыж. Асвяжальнікаў паветра — некалькі штук.

23.03.2026

Валанцёрка з Лельчыцаў ратавала шчанюкоў ад адлову камунальных службаў

У Лельчыцкім раёне валанцёрка выратавала шчанюкоў ад адлову. Сітуацыя ў чарговы раз узняла пытанне пра…

22.03.2026