На завулку Сярогіна ў Слуцку пасля дажджоў утвараюцца глыбокія лужыны і бруд. Мясцовыя жыхары кажуць, што вуліцу зноў не ўключылі ў план рамонту.
Разбітая дарога ў Слуцку на завулку Сярогіна. Скрыншот з відэа мясцовых жыхароў
Жыхары завулка Сярогіна ў Слуцку зноў звярнулі ўвагу на стан дарогі, якая пасля чарговага дажджу ператварылася ў суцэльную паласу бруду і лужын. Паводле іх слоў, праблема існуе ўжо не першы год, аднак да асфальтавання справа так і не дайшла.
Чытайце таксама: Пасля аварыі на водаправодзе жлабінчане раскрытыкавалі ЖКГ
Як відаць на апублікаваных мясцовымі жыхарамі кадрах, праезная частка практычна па ўсёй даўжыні пакрытая глыбокімі выбоінамі, запоўненымі вадой. Пасля ападкаў дарога становіцца вязкай і калейнай: аўтамабілі вымушаныя павольна аб’язджаць ямы, а пешаходам даводзіцца шукаць вузкія сухія ўчасткі ўздоўж плотаў або ісці проста праз бруд. Месцамі лужыны займаюць амаль усю шырыню праезнай часткі.
«Яма за ямай. Людзі кожны дзень ідуць на аўтобус, і вось гэта вось чача па ўсёй вуліцы», — распавяла мясцовая жыхарка.
Паводле яе словаў, нават невялікага дажджу дастаткова, каб прайсці па завулку стала праблематычна.
Для справядлівасці варта адзначыць, што ў апошнія гады ў Слуцку рамантуюць шэраг вуліц. У гарадскі план увайшлі дзясяткі дарог, дзе прадугледжаны рамонт або новае асфальтавае пакрыццё.
Аднак завулак Сярогіна ў гэты спіс зноў не трапіў. Чаму гэта адбылося, афіцыйна не тлумачылі. Пры гэтым, як сцвярджаюць жыхары, яны неаднаразова звярталіся з просьбамі заасфальтаваць вуліцу, бо пасля кожнага дажджу яна фактычна становіцца цяжкапраходнай як для пешаходаў, так і для аўтамабіляў.
Мясцовыя спадзяюцца, што праблемны завулак усё ж звернуць увагу пры наступным фарміраванні плана рамонту дарог.
Чытайце таксама: Жители Орши уже 6 лет не могут нормально выйти из подъезда после дождя. Оказалось, что таких мест в городе много
Жыхары Віцебшчыны паскардзіліся на закінутыя дамы, небяспечную воданапорную вежу, будаўнічае смецце і інвазіўныя расліны. Звароты…
Рыбаки вручную спасают рыбу из луж, а ограждения для детского купания стоят на песке. Как…
Магілёўцы скардзяцца на лужыны і агароджу каля моста праз Дубравенку. Нягледзячы на праведзены рамонт, падчас…
У Слуцку пасля скаргаў на нескошаную траву пачалі працы на Бабруйскай. Афіцыйна сезон пакосу завяршыўся…
Пинчане встали на сторону водителя машины и вспомнили недавние споры о подростках, гоняющих по местному…
На абласных «Дажынках» у Шклове паказалі карту Беларусі з каўбасы, сала і мясных рулетаў. Раней…