Categories: Новости

З брэсцкага ўніверсітэта звольнілася начальніца юраддзела: «Загад на адлічэнне студэнтаў супярэчыць заканадаўству»

Новы рэктар БрДТУ абвінаваціў Таццяну Крывушчанка ў перавышэнні паўнамоцтваў, бо яна пацвердзіла, што загад на адлічэнне студэнтаў быў нелегітымны.

Share

Тыдзень таму звольнілася юрысконсульт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яна не захацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, бо ён супярэчыў заканадаўству. А цяпер з працы сышла і яе начальніца Таццяна Крывушчанка, якая ўзначальвала юрыдычны аддзел БрДТУ, піша «Наша ніва».

Таццяна Крывушчанка. Фота: «Наша ніва»

«Я была ў адпачынку, мяне замяняла юрысконсульт, якая не захацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў. Яна кансультавалася са мною, я пацвердзіла — загад супярэчыць заканадаўству», — распавядае Таццяна.

Читайте также: Из БрГТУ отчисляют студентов, которые участвовали в акции солидарности 26 октября. В списке – 9 человек

Калі Таццяна Крывушчанка выйшла з адпачынку, адразу ў панядзелак раніцай яе выклікаў новы рэктар Аляксандр Бахановіч.

«Сказаў тое ж, што і юрысконсульту: мы з вамі не спрацуемся. Размова была каля 30 хвілін, прысутнічаў «камітэтчык». Гэта мужчына, які цяпер будзе прарэктарам ці то па кадрах, ці то па бяспецы. Ён прысутнічае цяпер пры ўсіх размовах рэктара», — кажа Крывушчанка.

Рэктар абвінаваціў яе ў перавышэнні паўнамоцтваў, бо яна пацвердзіла, што загад на адлічэнне студэнтаў быў нелегітымны: «І папракаў мяне, што я кансультавала студэнтаў. Гэта праўда, я размаўляла з адным са студэнтаў, якога адлічылі».

Таццяна Крывушчанка доўга тлумачыла, чаму загад быў няправільны, што гэта яе праца і прамая функцыя — правяраць дакументы ВНУ, каб у іх не было памылак: «Рэктар пагражаў: звальняйся па-добраму ці будзе горш. Я пасмяялася, спачатку сказала, што заяву пісаць не буду. Кажу: звальняйце па артыкуле, калі зможаце знайсці артыкул».

Пасля Таццяна напісала дакладную запіску, дзе распавяла ўсе абставіны, зарэгістравала яе. Паперу перадалі рэктару — і на наступны дзень яна напісала заяву на звальненне па згодзе бакоў.

Читайте также: Преподаватель БрГТУ поддержала студентов, отчисленных за акцию протеста (видео)

Крывушчанка працавала ў БрДТУ 15 гадоў.

«Пакуль не ведаю, што рабіць далей — крэдыты, растэрміноўкі, як ва ўсіх. Працу ў Брэсце знайсці няпроста, таму буду ўдзячная прапановам. Але я не шкадую ні ў якім разе пра свой учынак. Лепш сядзець без працы, чым рабіць тое, што ад мяне патрабавалі», — упэўненая Таццяна.

Recent Posts

У Кобрыне жыхары былога вайсковага гарадка паскардзіліся на зарослыя двары і смецце і стварылі зварот да ўладаў

Кобрынцы скардзяцца на высокую траву, смецце і небяспечныя ўчасткі. Каб прыцягнуць увагу да праблемы, яны…

22.06.2026

«Проснуться от взрывов в 5 утра». Как брестчане отреагировали на реконструкцию обороны крепости на рассвете 22 июня

Власти называют реконструкцию сохранением памяти. Брестчане считают, что трагедию превратили в шумное шоу с взрывами,…

22.06.2026

«Из трагедии сделали шоу». Что брестчане думают про празднование 22 июня, на которое не приехали Путин и Лукашенко

В Бресте День памяти 22 июня превратился в масштабную программу с реконструкторами, спектаклями и митингом.…

22.06.2026

Брэсцкая вобласць апярэдзіла Мінск і Гомельшчыну па росце прамысловасці

За першыя пяць месяцаў 2026 года прамысловая вытворчасць у Брэсцкай вобласці вырасла на 4,1%, у…

22.06.2026

Пад Магілёвам знайшлі больш за два кіламетры дарог з будаўнічага смецця: шкоду ацанілі ў вялікую суму

У Вільчыцкім лясніцтве пад Магілёвам выявілі больш за два кіламетры дарог, засыпаных будаўнічым бутам. У…

22.06.2026

«Лукашенко бы позавидовал такой охране». Патриарх Кирилл в Бресте запомнился не только фразой «Работайте, братья!»

ГосСМИ писали о тысячах верующих, молитвах и памятных мероприятиях. Брестчане обсуждали кортеж, перекрытые дороги, охрану…

22.06.2026