Categories: Новости

«Свежае марское паветра»: з Гомеля прапануюць паездкі ў акупаваную Ялту

Гомельскі сэрвіс Probilets прапануе восеньскія аўтобусныя паездкі ў Ялту, але ў рэкламе не згадвае пра акупацыю Крыма і ваенныя рызыкі.

Share

Гомельскі сэрвіс продажу квіткоў Probilets прапануе аўтобусныя паездкі ў акупаваны Расіяй Крым. У кастрычніку па маршруце Мінск — Бабруйск — Гомель — Ялта — Місхор можна паехаць за 200 рублёў, а для дзяцей да 12 гадоў кошт складае 140 рублёў.

Чытайце таксама: Россия впервые начала ограничивать вывоз бензина в Беларусь: что произошло на границе

На рэкламу звярнуў увагу «Штодзень».

У сваім допісе сэрвіс пытаецца, хто збіраецца «аздараўляцца» ў санаторыі «» у Ялце, і прапануе пасажырам не забываць пра тое, што «свежае марское паветра яшчэ ніхто не адмяняў».

Скрыншот публікацыі акаўнта сэрвісу квіткоў

Пры гэтым у рэкламе нічога не гаворыцца пра тое, што Крым з 2014 года знаходзіцца пад расійскай акупацыяй, а паўвостраў застаецца звязаным з вайной Расіі супраць Украіны.

Што адбываецца ў Ялце, куды прапануюць ехаць адпачываць

Крым не з’яўляецца бяспечнай ад вайны курортнай зонай. У рэгіёне рэгулярна абвяшчаюць пагрозу атак беспілотнікаў, а ўкраінскія ўдары закранаюць расійскую ваенную, энергетычную і іншую інфраструктуру на паўвостраве.

Напрыклад, у ліпені 2026 года ў ААН зафіксавалі як мінімум 31 атаку на аб’екты генерацыі, размеркавання і перадачы электраэнергіі ў акупаваным Крыме. Паводле арганізацыі, гэта прыводзіла да аварыйных і планавых адключэнняў электрычнасці.

Ілюстрацыйнае фота

Пра небяспеку ў самой Ялце паведамлялі і ўлетку. Reuters пісаў пра ўдар беспілотнікамі, пасля якога ў горадзе былі параненыя 17 мірных жыхароў. У матэрыяле таксама адзначалася, што частыя ўкраінскія атакі парушаюць мабільную сувязь і энергазабеспячэнне на паўвостраве.

У верасні таксама неаднаразова паведамлялася пра пагрозы беспілотнікаў у раёне Ялты. Паводле маніторынгу паведамленняў пра паветраную небяспеку, у верасні ў Ялце і наваколлі некалькі разоў абвяшчалася пагроза БПЛА.

У рэкламе гомельскага сэрвісу гэтыя абставіны не згадваюцца наогул.

Выбух на Крымскім мосце, ілюстрацыйнае фота

Хто прапануе паездкі

Probilets — гомельскі сэрвіс продажу аўтобусных і авіяцыйных квіткоў. Яго пункт знаходзіцца каля чыгуначнага вакзала на вуліцы Прывакзальнай, 6А.

Мабільнае прыкладанне Probilets звязанае з гомельскім ТАА «БелЭкспрэс Бай». Менавіта гэтая кампанія пазначаная распрацоўшчыкам прыкладання, а ў якасці кантактнага адраса таксама ўказаная Прывакзальная, 6А.

Паездкі ў Крым для сэрвісу не новыя. У водгуках за 2025 год ужо сустракаюцца згадкі пра аўтобусны маршрут Мінск — Гомель — Ялта.

У Беларусі ўжо рэкламавалі Ялту без згадкі пра вайну

Гэта не першы выпадак, калі беларускія медыя або сэрвісы рэкаму Ялту як звычайны курорт, не згадваючы пра небяспеку ваеннага рэгіёну.

Раней BGmedia пісала пра раённую газету «Янаўскі край», якая рэкламавала сваім чытачам набыццё нерухомасці ў Ялце. У матэрыяле пра комплекс «Дарсан Рэзідэнцыя» Крым падаваўся як месца для жыцця, адпачынку і інвестыцый.

У рэкламе, апублікаванай газетай, гаварылася пра нерухомасць у цэнтры Ялты коштам ад 2 млн расійскіх рублёў. Пакупнікам абяцалі да 15% прыбытковасці ўкладзенага капіталу і тэрмін акупнасці 7–9 гадоў.

Пры гэтым у рэкламным матэрыяле не згадвалася ні расійская акупацыя Крыма, ні тое, што на паўвостраве працягваюцца ваенныя атакі.

Чытайце таксама: Раённая газета Іванава прарэкламавала кватэры ў Ялце, дзе працягваюцца атакі беспілотнікаў

Небяспека ёсць і па дарозе

Асобная праблема — сам маршрут з Беларусі ў Крым. Сухапутная паездка праходзіць праз расійскія рэгіёны, якія таксама сутыкаюцца з атакамі беспілотнікаў.

У чэрвені 2026 года ў Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус з беларускай дзіцячай футбольнай камандай.

За прапановай з’ездзіць з Гомеля ў Ялту за 200 рублёў стаіць маршрут праз рэгіёны, дзе працягваецца вайна, і пункт прызначэння, які знаходзіцца на акупаванай тэрыторыі Украіны і рэгулярна сутыкаецца з ваеннымі пагрозамі.

Чытайце таксама: НАН: Большасць беларусаў задаволеная мабільным інтэрнэтам. Пры гэтым кожны трэці скардзіцца на хуткасць і сувязь

Recent Posts

«Течет на дверь, а коврик плавает». Жительница Борисова пожаловалась на проблему в подъезде

Жительница Борисова рассказала о протекающей трубе в подъезде. По ее словам, три заявки в службу…

30.09.2026

«Как только видео появились, так сразу все документы отправились». В Бобруйске сдали дом без электричества и воды

Жильцы дома на Наумова, 53 получили ключи, но не смогли заселиться. После видео в соцсетях…

30.09.2026

Дом 1910 года з надбудаваным паверхам зноў спрабуюць прадаць: цану знізілі больш чым на $60 тысяч

Дом 1910 года ў Магілёве, вакол якога больш за дзесяць гадоў цягнецца гісторыя з ахоўным…

30.09.2026

У Магілёўскай вобласці пабудавалі больш арэнднага жылля. Пры гэтым чарга на кватэры ў рэгіёне — адна з самых вялікіх

Магілёўская вобласць выйшла ў лідары па будаўніцтве арэнднага жылля, але попыт на такія кватэры тут…

30.09.2026

Порвала паспорт бывшего мужа в машине: женщине из Барановичей грозит до двух лет тюрьмы

В Барановичах женщина порвала паспорт бывшего мужа. Супруги давно конфликтуют. Теперь за уничтожение документа ей…

30.09.2026

«Прям злостный нарушитель, браво, скоро доведете». Брестчане удивились наказанию мотоциклиста за обгон у ж/д переезда

51-летнего водителя Honda лишили прав на год и оштрафовали на 360 рублей. Его маневр зафиксировала…

30.09.2026