Асуджаным жанчынам у гомельскай калоніі №4 нельга прыносіць на працяглыя спатканні ні бялізну, ні ручнікі, ні іншыя сродкі гігіены.
Турма ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Рэжым Лукашэнкі працягвае ціснуць на жанчын, што адбываюць пакаранне па «палітычных артыкулах». У гомельскай выпраўленчай калоніі №4, дзе адбываюць пакаранне жанчыны, увялі новыя абмежаванні на працяглыя спатканні з роднымі. Цяпер асуджаным забаронена прыносіць з сабой асабістыя рэчы, у тым ліку сродкі асабістай гігіены.
Чытайце таксама: Як дзяржава «ваюе» са шматдзетнымі-маці. Гісторыі беларусак
Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM — канала праваабаронцаў і журналістаў ПЦ «Вясна» з Магілёва, у калоніі дзейнічае правіла, паводле якога жанчыны павінны прыходзіць на працяглае спатканне «з пустымі рукамі», толькі ў робе, выдадзенай установай.
У спіс забароненых рэчаў трапілі нават такія прадметы, як зубныя шчоткі, ручнікі, зменная бялізна і жаночыя гігіенічныя пракладкі. Цяпер усё неабходнае павінны прывозіць родныя, якія прыязджаюць на працяглае спатканне.
Працяглыя спатканні прадугледжаны Крымінальна-выканаўчым кодэксам і могуць доўжыцца да трох сутак. Яны адбываюцца ў спецыяльных пакоях на тэрыторыі калоніі, вядомых сярод зняволеных як «гасцініца для ДС».
Як адзначаюць крыніцы MAYDAY TEAM, сваякі палітзняволеных мусяць прывозіць нават халаты і сланцы для душа, бо душавыя і прыбіральні знаходзяцца не ў тым жа будынку, што і пакоі для спатканняў. Калі родныя нешта з гэтых рэчаў не возьмуць з сабой у турму, жанчынам даводзіцца хадзіць босымі.
Пасля завяршэння спаткання асуджаныя таксама не могуць забраць з сабой нічога, акрамя прадуктаў. І то, калі загаддзя аформяць дазвол «на вынас» рэшткаў ежы.
Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў Брэсцкай вобласці працягваюцца. Стала вядома пра новых ахвяр рэжыму
Жыхарка Магілёва паказала ў TikTok, што праз будоўлю каля дамоў знік нармальны праход. Паводле яе…
Беларуска паказала ў TikTok чаргу па квіткі ў Мінскі тэатр лялек. Людзі скардзяцца, што набыць…
Могилевчанин рассказал в Threads о своем первом рабочем опыте на заводе «Электродвигатель». Комментарии под постом…
Следствие установило, что мужчина предложил частной компании сдать их здание в аренду государственному предприятию для…
У TikTok апублікавалі ролік з Салігорска: на ім работнік будтрэста чэрпае ваду з лужы ў…
Чиновники предложили брестчанам нарисовать рисунки о нашем городе. Лучшие из них разместят на боковых панелях…