У TikTok апублікавалі ролік з Салігорска: на ім работнік будтрэста чэрпае ваду з лужы ў вядро. У каментарах беларусы задаліся пытаннем, у чым сэнс такой працы.
Супрацоўнік Салігорскага будтрэста збірае ваду з лужы ў вядро
У TikTok з’явілася відэа, знятае каля будынка Салігорскага будтрэста №3. На кадрах відаць супрацоўніка ў рабочай форме, які з дапамогай вядра і інструментаў прыбірае ваду з вялікай лужы — літаральна чэрпаючы яе ў вядро.
Чытайце таксама: Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі копіцэнтр
Аўтар роліка кажа, што папрасіў дазволу зняць працэс, але без паказу твару работніка.
@okvitok♬ оригинальный звук — Владимир — Владимир Антонов
«А вы калі-небудзь задумваліся, што ў кожнай бязглуздзіцы ёсць свой непаўторны сэнс? Вось і сёння я адкрыў для сябе новае. Гавару: Серёга, можна я здыму, як ты працуеш для TikTok? Ну, твару твайго не будзе відаць. Ён кажа: “А сэнс? Сэнс мяне здымаць, калі твару майго не будзе?”. Я падумаў: галоўнае — людзі. Усё астатняе — вада, вада, лужы… галоўнае — быць чалавекам», — гаворыць аўтар відэа.
На кадрах бачна, як работнік перасоўваецца па лужы і пералівае ваду ў вядро, пасля чаго вылівае яе на газон каля будынка.
У каментарыях пад ролікам з’явіліся розныя каментары. Частка людзей жартуе з самой сітуацыі, а хтосьці ёй абураецца:
Іншыя карыстальнікі добра адгукнуліся пра супрацоўніка Сяргея.
Чытайце таксама: Чарговая паказуха: у Слуцку здымалі свежы асфальт, каб раскласці яго па новых метках
У Слонімскім раёне некалькі пустуючых дамоў выставілі на продаж. У краіне застаюцца дзясяткі тысяч такіх…
В районе улицы Янки Купалы в Бресте из кранов течет ржавая вода. Жители жалуются на…
50-летнего брестчанина подозревают в убийстве 35-летней супруги и ее 56-летней матери. Незадолго до трагедии в…
Жыхары Вярэйцаў, Цэлі і Лапічаў засталіся без крамаў. Пакуль прадукты ім прывозяць аўталаўкі, а ўлады…
Ответить на запрос властей и предоставить всю информацию председатели товариществ и кооперативов обязаны в срок…
Брестчанка рассказала о неприятном обслуживании в местной кофейне. По ее словам, бариста отказалась продавать десерт…