Асуджаным жанчынам у гомельскай калоніі №4 нельга прыносіць на працяглыя спатканні ні бялізну, ні ручнікі, ні іншыя сродкі гігіены.
Турма ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Рэжым Лукашэнкі працягвае ціснуць на жанчын, што адбываюць пакаранне па «палітычных артыкулах». У гомельскай выпраўленчай калоніі №4, дзе адбываюць пакаранне жанчыны, увялі новыя абмежаванні на працяглыя спатканні з роднымі. Цяпер асуджаным забаронена прыносіць з сабой асабістыя рэчы, у тым ліку сродкі асабістай гігіены.
Чытайце таксама: Як дзяржава «ваюе» са шматдзетнымі-маці. Гісторыі беларусак
Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM — канала праваабаронцаў і журналістаў ПЦ «Вясна» з Магілёва, у калоніі дзейнічае правіла, паводле якога жанчыны павінны прыходзіць на працяглае спатканне «з пустымі рукамі», толькі ў робе, выдадзенай установай.
У спіс забароненых рэчаў трапілі нават такія прадметы, як зубныя шчоткі, ручнікі, зменная бялізна і жаночыя гігіенічныя пракладкі. Цяпер усё неабходнае павінны прывозіць родныя, якія прыязджаюць на працяглае спатканне.
Працяглыя спатканні прадугледжаны Крымінальна-выканаўчым кодэксам і могуць доўжыцца да трох сутак. Яны адбываюцца ў спецыяльных пакоях на тэрыторыі калоніі, вядомых сярод зняволеных як «гасцініца для ДС».
Як адзначаюць крыніцы MAYDAY TEAM, сваякі палітзняволеных мусяць прывозіць нават халаты і сланцы для душа, бо душавыя і прыбіральні знаходзяцца не ў тым жа будынку, што і пакоі для спатканняў. Калі родныя нешта з гэтых рэчаў не возьмуць з сабой у турму, жанчынам даводзіцца хадзіць босымі.
Пасля завяршэння спаткання асуджаныя таксама не могуць забраць з сабой нічога, акрамя прадуктаў. І то, калі загаддзя аформяць дазвол «на вынас» рэшткаў ежы.
Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў Брэсцкай вобласці працягваюцца. Стала вядома пра новых ахвяр рэжыму
Житель Бреста заметил, что река Мухавец заметно обмелела — местами ее уже можно перейти вброд…
Жыхары аднаго з дамоў у Мсціслаўлі паказалі ваду з-пад крана, якая больш нагадвае напой. Жыхары…
Лясы займаюць 43% тэрыторыі Беларусі, але ў розных гарадах не знікаюць канфлікты вакол вырубкі дрэў.…
После замены световых опор на путепроводе по улице Ленина начали устанавливать новое ограждение. Брестчане спорят,…
Наяўнасць грамадскай прасторы не заўсёды азначае наяўнасць базавых выгод для наведвальнікаў.
У горадзе пачалі абнаўляць пешаходныя масты праз раку. Частка з іх знаходзіцца ў аварыйным стане.