«За тыдзень да смерцi схадзiла па рэцэпт ў паліклініку»: у Мінску памерла жанчына з каранавірусам

У жанчыны былі праблемы з сэрцам і інсулінавы дыябет.

Share

У 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка. У яе хуткацечна развіўся ацёк лёгкіх, а тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік. Муж жанчыны цяпер таксама ляжыць у бальніцы, піша «Наша Ніва».

Жанчыне стала кепска ў нядзелю, 29 сакавіка. Уначы тэмпература падскочыла да 39 градусаў.

Муж выклікаў хуткую, але жонка адмовілася ад шпіталізацыі, хоць і былі падазрэнні на пнеўманію. Днём у панядзелак у сям’ю прыйшла ўчастковы тэрапеўт, паслухала жанчыну і настаяла на шпіталізацыі. Пасля абеду Вольгу адвезлі ў 2-ю гарадскую клінічную бальніцу.

Читайте также: «Шумиху подняли по поводу 4 умерших!» Лукашенко обнародовал последнюю статистику по коронавирусу в Беларуси на 3 апреля

У аўторак муж прынёс ёй неабходныя рэчы — посуд, бялізну. Сустрэцца сужэнцам не дазволілі, толькі перагаварыць па тэлефоне.

«Потым пачаў тэлефанаваць ёй пасля ціхай гадзіны — не бярэ слухаўку. Патэлефанаваў яшчэ праз гадзіну — не бярэ. Я на пост пазваніў, сказалі, што яна ў рэанімацыі. А раніцай у сераду мне патэлефанавалі, што жонка памерла а першай гадзіне ночы, — пераказвае тыя падзеі мужчына. — Ужо пасля абеду, калі я прыйшоў дадому, мне патэлефанавалі з паліклінікі і сказалі, што тэст у жонкі на каранавірус станоўчы. Мяне выклікалі ў паліклініку. Загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення мяне праслухала — лёгкія быццам чыстыя, тэмпературы не было наогул. Сказала, што, як будзе вынік майго тэсту, патэлефануюць.

А бліжэй да ночы я гляджу — у мяне тэмпература 37,4. Выклікаў хуткую, і мяне прывезлі ў бальніцу. Чакаю выніку».

Цяпер мужчына знаходзіцца на каранціне ў Мінскім анкалагічным цэнтры, што каля Акадэміі навук, частку якога перапрафілявалі цяпер пад прыём каранавірусных кантактаў. Адчувае сябе добра — толькі невялікая тэмпература і крыху баліць горла.

Читайте также: В Витебске умер еще один мужчина, у которого был коронавирус. У его жены COVID-19 тоже подтвердился

Мужчыне 65 гадоў. Да таго як трапіў на каранцін, хадзіў на работу. Кажа, у калектыве пра сітуацыю ўжо ведаюць:

«Усё пад кантролем. Нехта ўжо тэст нават рабіў, з кім я сустракаўся ў пятніцу».

Яўген расказвае, што ў яго жонкі былі праблемы з сэрцам і інсулінавы дыябет.

«Была пнеўманія і сардэчная недастатковасць, і ў выніку ацёку лёгкіх яна памерла… Госпадзе, бедная мая дзяўчынка… Яна ўвесь час сядзела дома, была на пенсіі. Схадзіла толькі ў паліклініку за тыдзень да смерці, па рэцэпт, у яе шмат лекаў».

Пахаваннем яго жонкі займаецца агент.

«У нас складзеная дамова. Нікога не пускаюць [на пахаванне]. Гэта крэмацыя будзе, я ўжо забяру урначку», — кажа муж.

Читайте также: Чтобы не повторился «великобританский сценарий»: Глава минского офиса Всемирного банка советует белорусам остаться дома

Все новости по теме коронавирус читайте здесь

Recent Posts

Дополнительные требования к врачам частных медцентров хотят ввести в Беларуси

В Беларуси хотят ужесточить требования к врачам частных медцентров. Минздрав предлагает увеличить обязательный стаж в…

12.09.2026

«Физически не имеем возможности добраться до контейнеров». В центре Бреста мусорную площадку заваливают горами картона

Брестчанка подозревает расположенные рядом кафе и говорит, что одной уборкой проблема не решается.

12.09.2026

Беларускае сховішча радыеактыўных адходаў крытыкуюць за ненадзейную расійскую тэхналогію і недастатковую ацэнку рызыкаў

Незалежныя эксперты прааналізавалі справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на экалогію будучага ПЗРА і звярнулі ўвагу на…

12.09.2026

Лукашэнка нечакана абурыўся рэкламай казіно. Раней МАРГ высветліў, што яна раздражняе 85,7% беларусаў

Лукашэнка даручыў вывучыць працу і рэкламу азартнага бізнесу. Раней МАРГ высветліў, што такая рэклама раздражняе…

11.09.2026

«Они просто везде кишат». Брестчанка показала тараканов в подъезде и пожаловалась на соседку

Женщина говорит, что санобработка подъезда не помогает: предполагаемый очаг находится в квартире, куда хозяйка никого…

11.09.2026

Бабруйскую крэпасць запісалі ў «сусветны рэйтынг» побач з Версалем. А асобныя яе будынкі прадавалі за 37 рублёў

Дзяржмедыя назвалі Бабруйскую крэпасць часткай сусветнага рэйтынгу замкаў, у той час, як асобныя будынкі помніка…

11.09.2026