Жыхарку Камянца абурае сітуацыя ў родным горадзе, дзе адзіны радзільны дом збіраюцца закрыць. Падобная сітуацыя назіраецца ў многіх райцэнтрах краіны.
Иллюстративное фото, беременная женщина
Жыхарка Камянца Ірына прызнаецца, што навіна пра закрыццё радзільнага дома стала для яе сапраўдным ударам. «Дагэтуль знаходжуся ў шоку ад таго, што раддом у Камянцы закрываюць. І не проста на рамонт, а назаўсёды. Я не магу гэтага зразумець і не хачу з гэтым мірыцца», — распавядае жанчына ў сваім TikTok-відэа. Паводле яе слоў, цяжка ўявіць, што ў раённым цэнтры больш не будзе ўстановы, дзе нараджаюцца дзеці: «Я не ўяўляю, як гэта — у райцэнтры без раддома».
Чытайце таксама: Браков в Бресте становится меньше: горисполком хвастается цифрами, но о разводах — ни слова
Аўтарка відэа падкрэслівае, што мае асабісты досвед родаў у розных гарадах — у Кобрыне, Брэсце і Камянцы — і менавіта апошні варыянт лічыць найбольш камфортным. «У Камянцы мне спадабалася больш за ўсё. Я і цяпер з радасцю пайшла б нараджаць чацвёртае дзіця менавіта туды: гэта бліжэй да дому, усё знаёмае», — тлумачыць яна. Але навіна пра поўнае закрыццё раддома, прызнаецца жанчына, выклікала ў яе «проста шок».
@ira_shumik6 Закрывают роддом в Каменце🤯 И где теперь рожать? В машине? #роддом #каменец #больница ♬ оригинальный звук — Ira_shumik
Асобную трывогу выклікае лагістыка. Бліжэйшыя радзільні цяпер знаходзяцца ў Кобрыне і Брэсце, а Камянецкі раён — вялікі. «Калі ў жанчыны пачнуцца роды дзесьці ў глыбінцы, як ёй даехаць да Брэста ці Кобрына? — задаецца пытаннем Ірына. — Мы ўсе ведаем, што роды — вельмі непрадказальная рэч: яны могуць прайсці і вельмі хутка, і вельмі доўга. Атрымаецца, што жанчына будзе ехаць і можа пачаць нараджаць проста ў машыне».
Асабліва небяспечнай яна лічыць сітуацыю ў выпадку ўскладненняў. «І гэта яшчэ добра, калі ўсё пройдзе нармальна. А калі нешта пойдзе не так? — кажа жанчына. — Я наогул не разумею, чым кіруюцца вышэйстаячыя органы, калі прымаюць рашэнне закрыць раддом у раёне».
BGmedia ужо звяртала ўвагу на тое, што адбываецца з радзільнымі дамамі ў розных раённых цэнтрах. Так, у Слуцку ў гэтым годзе стала вядома пра закрыццё адзінай радзільні ў горадзе. Некалі ў ёй абслугоўвалі не толькі случчанак, але і жыхарак раённых вёсак, так і суседніх гарадоў.
Афіцыйна пра закрыццё адразу паведамляць не збіраліся: спачатку спасылаліся на часовы рамонт. Пазней галоўны ўрач казаў пра скарачэнне ложкаў, а таксама перанос акушэрскага аддзялення ў будынак Цэнтральнай раённай бальніцы Слуцка. Аднак гэтага не адбылося, і радзільны дом у рэшце закрылі.
Падобныя сітуацыі назіраюцца і ў іншых гарадах: у Калінкавічах, Вілейцы, Глыбокім, Докшыцах, Хойніках, Пружанах і Ганцавічах. Праз гэта цяжарным даводзіцца ехаць у суседнія гарады — за дзясяткі кіламетраў ад дому.
У каментарах пад відэа беларускі пацвярджаюць інфармацыю пра закрыццё радзільняў у вышэй згаданых райцэнтрах. Многіх з іх непакоіць агульная сітуацыя з раддамамі, бо на іх меркаванне, яна моцна ўскладняе жыццё жанчынам, што пражываюць у вёсках і малых населеных пунктах. Таксама стала вядома пра іншыя гарады, што застаюцца без радзільняў.
У 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася 58 993 дзіцяці — гэта на 8,7% менш, чым годам раней. Паказчык нараджальнасці цяпер складае каля 6,6 на 1000 жыхароў, што амаль супадае з узроўнем ва Украіне ва ўмовах вайны. Для параўнання: ва Украіне ў 2024 годзе з’явілася на свет каля 177 тысяч дзяцей, або прыкладна 6 нованароджаных на 1000 чалавек насельніцтва.
Дынаміка апошніх гадоў выглядае яшчэ больш трывожна. Калі ў 2016 годзе ў Беларусі нарадзілася 117 779 дзяцей, то ў 2024-м — менш за 59 тысяч. Такім чынам, за восем гадоў колькасць нованароджаных у краіне скарацілася амаль удвая.
Дэмаграфічныя прагнозы таксама не дадаюць аптымізму. Паводле ацэнак ААН, да канца стагоддзя насельніцтва Беларусі можа зменшыцца прыкладна ўдвая і складаць каля 4,5 мільёна чалавек.
Чытайце таксама: «Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы
Отдых в санаториях Брестчины на Новый год стал заметно дороже. Цены выросли, мест почти нет,…
Просроченное мясо, обман на кассе и недовес — проверки МАРТ показали, чем на самом деле…
Беларусбанк объявил масштабные работы аккурат перед праздниками. В пиковые дни покупок часть операций с картами…
Брестчанка купила колбасу и осталась недовольна количеством сала внутри. Она уже написала претензию на Брестский…
Згуртаванне Razam з’явілася ў жніўні 2020 года на хвалі пратэстаў. Беларусы і беларускі за мяжой…
Тысячи пожилых беларусов оказались в эмиграции без поддержки и понимания, как выжить в новой стране.…