Жанчына, што пераехала ў Баранавічы, распавяла пра праблемы з гарадскім транспартам. Многія мясцовыя жыхары пацвердзілі яе словы.
Аўтобусны парк Баранавічы
Жанчына, якая пераехала ў Баранавічы, падзялілася сваімі ўражаннямі пра жыццё ў горадзе. Яна адзначыла некалькі рэчаў, да якіх цяжка прызвычаіцца, але асабліва яна абурана грамадскім транспартам.
Чытайце таксама: На адной з вуліц Баранавічаў паклалі асфальт. Ягоная якасць здзівіла жыхароў
«Прайшоў ужо год, як я вярталася ў Баранавічы з Мінска, дзе пражыла трынаццаць гадоў. І ёсць рэчы, да якіх я дагэтуль не магу прызвычаіцца. Тыя, хто даўно жыве ў Баранавічах, напэўна мяне не зразумее, але мінчане мне паспачуваюць. Першая рэч — гэта транспарт. Ніяк не магу прызвычацца, што тут мала транспарта едзе ў адзін бок, і едзе вельмі рэдка. Калі не паспяваеш на адным прыпынку на аўтобус, то патрапіць дадому ці ў якое-небудзь іншае месца вельмі складана», — дзеліцца яна.
@daryadabrydnevaПодписывайся 😉♬ оригинальный звук — Дарья Добрыднева
Большасць карыстальнікаў падтрымала аўтарку відэа, адзначаючы, што графік руху і малая колькасць транспарту сапраўды ўскладняюць жыццё:
Іншыя каментатары лічаць, што розніца паміж працай транспарту ў Мінску і Баранавічах зразумелая і натуральная:
Некаторыя наогул параілі альтэрнатыву грамадскаму транспарту: «У Баранавічах лепш ездзіць на таксі, горад невялікі, паездка 7–8 рублёў, нядорага», — сцвярджаюць жыхары Баранавіч.
Нядаўна Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе закрануў тэму маршрутак, прапаноўваючы іх скасаваць і развіваць толькі аўтобусны рух.
Гэтая заява выглядае асабліва супярэчліва на фоне ўжо існуючых праблем з грамадскім транспартам у невялікіх гарадах, такіх як Баранавічы, дзе аўтобусы могуць хадзіць нячаста, а маршруткі часта з’яўляюцца адзінай магчымасцю своечасова дабрацца да працы, школы ці крамы (асабліва, калі гаворка ідзе пра жыхароў раённых вёсак).
Такія словы выклікалі ў беларусаў бурную рэакцыю у сацсетках: многія адзначаюць, што ў рэгіёнах маршруткі — важны і неабходны транспарт, і іх адсутнасць істотна ўскладніла б жыццё жыхароў.
Нагадаем, што падобныя скаргі на грамадскі транспарт у Баранавічах узнікалі і раней. Жыхарам новых раёнаў, напрыклад, Паўночны-2, было складана дабрацца да паліклінікі, рынку або вакзала. Ім даводзілася даязджаць праз перасадкі. Некаторыя гараджане заўважылі, што маршруткі, што дапамагалі неяк вырашаць праблему, улады сталі «штучна выціскаць» дзеля аўтобусаў.
Чытайце таксама: В одном из частных секторов в Барановичах дорожники положили асфальт с «нюансом»
У сацыяльных сетках абмяркоўваюць змены ў мікрараёне №11 у Мазыры. Людзі звярнулі ўвагу, што разам…
Беларуска вырашыла праверыць курыныя бёдры «Дзяржынкі», набытыя ў краме, і падлічыла, колькі тлушчу і лішняй…
Глава района поручил починить колонку, а госпресса сделала из этого событие века. Выяснили, почему дзержинцы…
Более того, горисполком предложил 10 вариантов названия нового пляжа, но проголосовать смайликами можно было только…
Паводле інфармацыі з Гомельшчыны, супрацоўнікам дзяржпрадпрыемстваў пачалі даводзіць пералік краін, паездкі ў якія патрабуюць узгаднення…
Дзяржстандарт выявіў сур'ёзныя парушэнні бяспекі ў шпіку, вырабленым у Чавусах. У прадукцыі знайшлі бактэрыі кішачнай…