Categories: Новости

Жыхары Оршы раскрытыкавалі жартоўнае відэа раённай газеты і нагадалi пра рэальныя праблемы горада

Каментары хутка ператварыліся ў спіс прэтэнзій да грамадскага транспарту, стану прыпынкаў і гарадской інфраструктуры.

Share

Журналісты «Аршанскай газеты» вырашылі крэатыўна расказаць пра скаргу мясцовай жыхаркі на занадта высокую лаўку на прыпынку «Паліклініка №3». Для нагляднасці карэспандэнтка нават прынесла драбінкi і з iх дапамогай забралася на лаўку.

Чытайце таксама: «Чаму ў такім месцы няма нармальных умоў?» Закрыты туалет у парку Оршы ўзняў набалелую праблему

Газета падкрэсліла, што не замоўчвае праблемы, а расказвае пра іх «нават у крэатыўнай форме»

@orshanka.by «Аршанка» не замалчивает проблемы, а рассказывает о них и показывает… даже в креативной форме. В редакцию обратилась жительница г. Барани Любовь Исакович. Она рассказала, что скамейка на остановке «Поликлиника №3» в Орше (в сторону железнодорожного вокзала) очень высокая. На нее невозможно присесть. Мы съездили и проверили, так ли это. И действительно, человеку со средним ростом на нее хоть со стремянкой залезай. Надеемся, коммунальные службы обратят внимание на эту проблему и помогут ее решить. А нам интересно, такая высокая скамейка только на этой остановке? Напишите нам в комментариях. #новости_орши #оршанка_бай #белорусскийтикток #orshanka_by #скамейка ♬ оригинальный звук — orshanka.by «Аршанская газета»

У публікацыі рэдакцыя падкрэсліла, што не замоўчвае праблемы, а расказвае пра іх «нават у крэатыўнай форме». Таксама журналісты папрасілі падпісчыкаў напісаць, ці ёсць падобныя прыпынкі ў іншых раёнах горада.

Аднак замест абмеркавання вышыні лаўкі жыхары Оршы пачалі пералічваць праблемы, якія, на іх думку, заслугоўваюць значна большай увагі. Адны нагадалі пра сітуацыю з грамадскім транспартам:

  • «Сапраўды вельмі «важная» праблема. А вось тое, што аўтобусы ходзяць па месяцовым календары — гэта не важна!»
  • «Лепш пакажыце, як даехаць аўтобусам да 6-й паліклінікі. Дзве гадзіны будзеце чакаць аўтобус».
  • «Дарэчы, «Аршанка», даведайцеся, калі ласка, па 18-м маршруце, чаму ён ходзіць па настроі. Ужо пісалі і не раз. У аўтапарку адзін адказ — няма кіроўцаў».

Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

Іншыя карыстальнікі звярнулі ўвагу, што сам прыпынак на відэа газеты прыносіць больш нязручнасцяў, чым вышыня лаўкі:

  • «Што тычыцца лаўкі, то добрая лаўка і вышыня. А вось тое, што там вечна ў дождж стаіць лужа, вы не пішаце. Брызгі ляцяць прама ўнутр прыпынку, на лаўку. Атрымліваецца, у дождж не схавацца, абліе з ног да галавы».
  • «Сапраўды, прыпынкі зусім не закрытыя, калі дождж, яны ніяк не дапамагаюць».
  • «А яшчэ трэба звярнуць увагу, што яны ўсе, нашы прыпынкі, прадзіманыя. Зарабіць сабе боль у паясніцы лёгка. Сіфаніць з усіх шчылін. Ды і стан большасці жадае лепшага».

Некаторыя каментатары адзначылі, што праблема нязручных лавачак сапраўды існуе, але далёка не абмяжоўваецца адным прыпынкам:

  • «На плошчы Сцяга таксама высокія лаўкі. У мяне рост 168 сантыметраў, але я нагамі зямлі не дацягваю».
  • «Такая ж высокая лаўка на прыпынку «Дружба» каля дач у Лугаўцах. Сядзець вельмі нязручна».

Чытайце таксама: «Это лежанка для тех, кто долго ждет». Что не так с лавочкой на новой автобусной остановке в Пинске

Тэма публікацыі выглядае занадта дробнай на фоне гарадскіх праблем

Пры гэтым многія палічылі, што сама тэма публікацыі выглядае занадта дробнай на фоне гарадскіх праблем: «Ну праблема высмактана з пальца. Лаўка высокая — вы сур’ёзна? Ёсць дастаткова іншых, сапраўды важных праблем па горадзе».

У выніку абмеркаванне атрымалася паказальным. Раённая газета хацела прыцягнуць увагу да незвычайнай гарадской дэталі і падала гісторыю ў лёгкім фармаце. Але каментары хутка ператварыліся ў спіс прэтэнзій да грамадскага транспарту, стану прыпынкаў і гарадской інфраструктуры.

Атрымалася, што жарт пра драбінкi нечакана стаў падставай для куды больш сур’ёзнай размовы пра тое, што менавіта жыхары Оршы лічаць сапраўднымі праблемамі горада. І калі верыць рэакцыі падпісчыкаў, высокая лаўка ў гэтым спісе знаходзіцца далёка не на першым месцы.

Чытайце таксама: «Настолько обнищал»: жительница Орши опубликовала в соцсетях эмоциональный пост о состоянии железнодорожного узла

Recent Posts

В Гродно жители попросили перенести пешеходный переход, но ГАИ отказала

Жители Гродно попросили перенести пешеходный переход возле ГрГУ на улице Гаспадарчей, где регулярно перебегают дорогу…

19.06.2026

Жыхары Докшыцкага раёна паскардзіліся на будаўнічую фірму, чые самазвалы разбурылі дарогу

Яшчэ год таму гэта была шчыльная пясчаная дарога, па якой можна было спакойна праехаць у…

19.06.2026

Ні тратуара, ні пандуса: гарадзенка з інваліднасцю працягвае змагацца за камфортны двор

У гэтым годзе ў доме на вуліцы Горкага праводзяць капітальны рамонт, але вось новы асфальт…

19.06.2026

«Двушки» пошли в рост: что происходит с ценами на жилье в Пинске и чем отличается рынок Бреста

В Пинске после весеннего затишья выросли продажи квартир и цены на жилье. При этом Брест…

19.06.2026

«Где логика и забота о населении?» В Пинске наконец запускают движение по Брестской, но возникли вопросы к автобусам

Новые маршруты после открытия Брестской вызвали очередную волну недовольства. Например, автобус №4 больше не будет…

19.06.2026

«А как с коляской спускаться?»: могилевчане спорят о новой набережной Дубровенки

Набережную Дубровенки откроют 26 июня. Местные медиа хвастаются благоустройством и поющим фонтаном, а горожане критикуют…

18.06.2026