Падчас спаборніцтваў у Прылессі шум ад аўтагонак перавысіў дапушчальныя нормы і ў дварах, і ў кватэрах. Адказную службовую асобу пакаралі ўжо другі раз.
Аўтагонкі ў Прылессі пад Мінскам. Фота: www.sb.by
Жыхары вёскі Прылессе пад Мінскам дамагліся праверкі шуму ад аўтагонак падчас спаборніцтваў. Дадатковы адказ Мінскага аблвыканкама на зварот пацвердзіў, што шум ад аўтамотаспорту перавышае дапушчальныя нормы як на тэрыторыі жылой забудовы, так і ў кватэрах.
Чытайце таксама: «Я больше не буду падать на велике». В Бресте коммунальщики за два дня перенесли столб, который 17 лет мешал пешеходам
Поўны тэкст звароту і адказу апублікаваныя на платформе Petitions.pro.
Комплекс ДОСААФ, вядомы як стадыён «Заря», перанеслі ў Прылессе, каб прыбраць шумныя аўтагонкі з раёна Новая Баравая пад Мінскам. Але пасля пераезду на шум ад рухавікоў і віску шын пачалі скардзіцца жыхары Прылесся і суседніх населеных пунктаў. Паводле мясцовых жыхароў, гукі трэніровак і спаборніцтваў па дрыфце і картынгу чуваць практычна штодня, што перашкаджае адпачываць у сваіх дамах.
@staffo4kaff #невозможножить #стадионзаря #людямнедаютжизни #деревниподминском #издевательствонадлюдьми ♬ оригинальный звук — Dar 🥝
У траўні адна з жыхарак расказала пра праблему ў TikTok. Пазней, у чэрвені, мясцовыя жыхары накіравалі скаргу ў Мінскі аблвыканкам з патрабаваннем праверыць узровень шуму падчас рэальных заездаў, апублікаваць вынікі замераў і прыняць меры, каб зменшыць гукавую нагрузку на жылую забудову.
У ліпені санітарная служба правяла замеры падчас звычайнай трэніроўкі. Тады невялікія перавышэнні выявілі толькі ў спальні, а на тэрыторыі двара іх не зафіксавалі.
Пасля гэтага аблвыканкам прызначыў паўнавартасную праверку спартыўнай школы па аўтамотаспорце ДТСААФ. На гэты раз шум вымяралі падчас дрыфту, іншых спаборніцтваў, фестывалю і трэніровак. Замеры правялі 8, 16 і 26 жніўня, а таксама 9 верасня.
Вынікі паказалі значныя перавышэнні дапушчальных узроўняў шуму.
На тэрыторыі жылой забудовы эквівалентны ўзровень шуму перавышаў норму на 6–11 дБА, максімальны — на 2–13 дБА. У жылых памяшканнях эквівалентны ўзровень быў вышэйшы за дапушчальны на 17 дБА, максімальны — на 4–16 дБА.
Для параўнання: падчас ліпеньскай праверкі ў жылым памяшканні зафіксавалі перавышэнні на 2 і 5 дБА.
Паводле адказу Мінскага аблвыканкама, спартыўнай школе выдалі прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў. Яны датычацца, у тым ліку, санітарна-ахоўнай зоны і вытворчага кантролю.
Адказную службовую асобу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта ўжо другі такі выпадак пасля ліпеньскай праверкі.
Пры гэтым у адказе не ўдакладняецца, якія канкрэтна меры школа павінна прыняць для зніжэння шуму, у якія тэрміны трэба ліквідаваць парушэнні і як зменяцца ўмовы для жыхароў суседніх дамоў.
Падчас праверкі спецыялісты таксама даследавалі паветра ў дні дрыфту. Перавышэнняў па забруджвальных рэчывах не выявілі.
Зварот жыхароў застаецца на кантролі Мінскага аблвыканкама да 25 студзеня 2027 года.
У сваім звароце жыхары Прылесся прасілі вымяраць шум у моманты найбольшай нагрузкі, калі праходзяць заезды, а не ў адносна ціхія дні. Яны таксама хацелі, каб вынікі замераў апублікавалі, а графік шумных мерапрыемстваў зрабілі даступным для мясцовых жыхароў.
Сярод прапанаваных захадаў былі абмежаванне часу правядзення шумных мерапрыемстваў, узмацненне шумааховы і ўвядзенне рэгулярнага кантролю ўзроўню шуму.
У атрыманым адказе ад Мінаблвыканкама пацвердзілі перавышэнні і паведамілі пра прадпісанне, але не далі адказаў на ўсе пытанні. Інфармацыі пра публікацыю вынікаў замераў, графік спаборніцтваў і абмежаванні часу іх правядзення няма.
Чытайце таксама: Камеры ў лесе і махінацыі з драўнінай: на Магілёўшчыне выявілі парушэнні ў лясгасах
Местные власти рапортуют об успехах, но путаются в датах и сроках. Хронология обещаний показывает, что…
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі расказаў навучэнцам пра небяспеку чайлдфры, негатыўны уплыў сацсетак і неабходнасць мець…
53-гадовы мужчына не паспеў зайсці ў вагон да адпраўлення цягніка і паспрабаваў дагнаць састаў. Ён…
На госТВ рассказали о росте штрафов и показали проверяющих в яркой униформе. Брестчане жалуются на…
Падчас сумеснага рэйду прыродааховы і лясгаса мужчыны на аўтамабілі нацкавалі сабак на ласяня. Жывёлу ўратавалі,…
Гомельчане жалуются на холод в квартирах и требуют назвать дату включения отопления. Жителей не устраивает…