Яны спрабавалі патлумачыць мужчыне, што шыны належаць да адходаў і патрабуюць утылізацыі паводле правілаў.
Старые шины в деревне Верховка Молодечненского района
Жыхары вёскі Вярхоўка ў Маладзечанскім раёне паскардзіліся ў рэдакцыю kraj.by на незвычайнае «афармленне» прыдамавой тэрыторыі: уздоўж канавы каля дарогі сусед пачаў укладваць старыя аўтамабільныя шыны. Паводле словаў мясцовых жыхароў, яны спрабавалі патлумачыць мужчыне, што покрыўкі належаць да адходаў і патрабуюць утылізацыі паводле правілаў, аднак узаемаразумення дасягнуць не ўдалося, пасля чаго гісторыя і патрапіла ў прэсу.
Чытайце таксама: «Хочацца не плакаць, а выць». Жыхарка Слуцка скардзіцца на падтапленні праз забітыя каналы
Журналісты з’ездзілі на месца і апісалі сітуацыю як спрэчную: з аднаго боку — канава сапраўды ўмацаваная і бачна, што працы выкананыя акуратна, з другога — выкарыстаныя матэрыялы, якія належаць да адходаў і могуць уяўляць экалагічную небяспеку.
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
У тэксце не прыведзеная пазіцыя самога мужчыны, які ўсталяваў шыны. Не ўдакладняецца, ці прапаноўвалі яму даць каментар або ён адмовіўся камунікаваць, таму ягоныя матывы вядомыя толькі са словаў суседзяў і журналіста. Хоць менавіта матыў тут ключавы: ён выкарыстаў шыны, каб умацаваць край канавы і абараніць свой участак ад сцёку вады.
Редакцыя дзяржСМІ звярнулася ў Маладзечанскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Там пацвердзілі, што тэрыторыя, дзе размешчаныя шыны, належыць да земляў агульнага карыстання, а іх складаванне з’яўляецца парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства і правілаў добраўпарадкавання. Інспекцыя ўзяла сітуацыю на кантроль, а таксама нагадала, што за захоўванне зношаных шынаў у неналежным месцы для фізічных асобаў прадугледжаны штраф да 30 базавых велічыняў паводле артыкула 16.44 КаАП.
Спецыялісты традыцыйна пералічваюць рызыкі выкарыстання старых пакрышак у ландшафце: пры кантакце з ападкамі яны могуць выдзяляць таксічныя рэчывы, з часам забруджваць глебу і грунтавыя воды, а таксама ўяўляюць пажарную небяспеку.
Пры гэтым падобныя пытанні ў Беларусі ўзнімаюцца не толькі ў сельскай мясцовасці. У гарадах камунальныя службы таксама рэгулярна змагаюцца з «дэкорам» са старых шынаў у дварах. Як адзначаюць прадстаўнікі ЖКГ, выкарыстанне пакрышак і пластыкавых канструкцый у добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторыяў недапушчальнае. Такія элементы не ўваходзяць у пералік дазволеных аб’ектаў добраўпарадкавання і падлягаюць выдаленню.
Камунальнікі нагадваюць, што старыя шыны неабходна здаваць на перапрацоўку — звычайна гэта пункты пры шынамантажы або спецыялізаваныя пункты прыёму другаснай сыравіны. Калі ж такога сэрвісу няма, аўтаўладальнікам рэкамендуюць самастойна дастаўляць пакрышкі ў пункты утылізацыі, а не выкарыстоўваць іх у гаспадарчых мэтах.
Чытайце таксама: Старые автомобильные шины: куда их девать, чтобы не навредить природе и не попасть на штраф?
В Орше новый пешеходный переход у магазина «Грошык» вызвал недоумение у жителей: «зебра» упирается в…
У Threads беларусы бурна абмеркавалі школьнае харчаванне. Людзі скардзяцца на адсутнасць спецый, нясмачныя стравы і…
В ЖРЭУ Пинска заявили: «Мы стремимся к тому, чтобы каждый двор стал местом, где дети…
Жительница Бреста считает, что возле университета могла быть шикарная локация с большим количеством деревьев, но…
Брэсцкая вобласць заняла апошняе месца сярод рэгіёнаў Беларусі па сярэднім памеры прызначанай пенсіі на канец…
Разбитые дороги, мусор и опасные производства — рейд в Добриневском сельсовете показал реальное состояние деревень…