Нават звычайныя абязбольвальныя і сродкі ад прастуды могуць стаць прычынай затрымання на беларускай мяжы.
Грузчик получил выговор за таблетку
Папулярныя абязбольвальныя, заспакаяльныя і супрацьпрастудныя сродкі могуць выклікаць праблемы пры перасячэнні мытнай мяжы. Прычына — іх склад.
Чытайце таксама: Абсурд в Гомеле: грузчика наказали за таблетку от головной боли
Таможныя органы нагадваюць: каб пазбегнуць штрафаў, канфіскацыі або затрымання, варта загадзя ведаць простыя, але важныя правілы.
Асаблівую ўвагу просяць звярнуць на такія шырока вядомыя прэпараты, як Nurofen Plus, Theraflu ND, Карвалол, Трамадол, Феназепам, Gripex, Solpadein, Cirrus, Sudafed, Relanium, Diazepamum, Alprox, Lorafen і іншыя.
У іх склад уваходзяць рэчывы, якія адносяцца да наркатычных або псіхатропных: псэўдаэфедрын, кадэін, трамадол, фенабарбітал, дэкстраметорфан, лоразепам, дыязепам, альпразолам і падобныя.
Наяўнасць такіх кампанентаў абавязвае дэклараваць лекі пры ўвозе і мець пры сабе адпаведныя медыцынскія дакументы. Пры перасячэнні мяжы з падобнымі прэпаратамі неабходна запоўніць пасажырскую мытную дэкларацыю і прайсці праз чырвоны калідор пункта пропуску.
Дэклараваць лекі павінен сам чалавек, які выкарыстоўвае іх выключна ў медыцынскіх мэтах. Дапускаецца перавозка:
Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць медыцынскіх дакументаў, дзе пазначаныя назва лекаў, дазіроўка і неабходная сутачная колькасць. У Беларусі такімі дакументамі лічацца выпіска з медыцынскай карты або рэцэпт (ці яго копія), завераныя подпісам і пячаткай урача.
Дакументы павінны быць складзеныя на беларускай або рускай мове. Калі яны выдадзеныя на замежнай мове, неабходны завераны пераклад.
Мытныя органы РБ рэкамендуюць уважліва правяраць склад лекаў, нават калі яны здаюцца звыклымі і бяспечнымі. Гэта дапаможа пазбегнуць непрыемных сітуацый на мяжы.
Чытайце таксама: В Пинске жена сдала мужа милиции за необычное преступление. О чем речь?
Некалі аршанская гасцініца была прафілакторыем, які падабаўся жыхарам і гасцям горада. Аднак у апошнія пяць…
В нескольких населенных пунктах изменили ограничения скорости — теперь там официально разрешено ехать до 70…
Поговорили с представительницами объединения беларуских правозащитниц и юристок Partyzanka, почему ужонды не верят заявителям и…
В этом году беларусы могут вернуться домой через три пункта пропуска. В том году был…
У брэсцкай школе №5 прайшла акцыя, мэта якой — «навучыць дзяцей правільна харчавацца і шанаваць…
Житель Бреста показал в Threads беседу с мастером и спросил о цене работы. Однако, пользователей…