Алесь Міхалевіч: Метады, якія ўлада ўжывае да сваіх апантентаў, абернуцца супраць яе самой

Беларуская наменклатура павінна першай выказваць незацікаўленасць ужываннем практык экспрапрыяцыі нерухомасці і незаконнага адабрання маёмасці.

Share

Цяперашнія пагромы можна назваць разгарам экспрапрыяцыі і незаконнага адбірання маёмасці. Улада паказвае сваю сілу, а насамрэч дэманструе сваё бяссілле.

Што стаіць за крымінальнай справай “Каардынацыйнай рады”? Пагаварылі з юрыстам Алесем Міхалевічам.

Алесь Міхалевіч, фота з асабістага архіва

— Аб’яўлена, што па крымінальнай справе Каардынацыйнай рады праходзіць больш за сотню падазраваных. Практыка сведчыць, што такія спецаперацыі праводзяцца адначасова па ўсіх адрасах. Чаму гэтым разам прыйшлі толькі да дзясятка ахвяраў?

— Я думаю, што прыйшлі практычна да ўсіх. Проста працэс, хутчэй, расцягнуўся на пару дзён, бо прыйсці да ўсіх адначасова проста не паспявалі. Думаю, некаторыя падазраваныя маглі проста не ведаць пра няпрошаных гасцей: кватэра можа проста пуставаць, дый далёка не ўсе зацікаўленыя казаць, што з імі такое адбылося. Я ўпэўнены, што сілавікі прыйшлі да ўсіх, у адносінах да каго яны мелі хоць якія зачэпкі: месца рэгістрацыі, маёмасць.

Читайте далее: Павлюк Быковский: Погромы квартир членов КС свидетельствуют о начале электоральной кампании

— Чаго сілавікі хацелі дабіцца такімі брутальнымі дзеяннямі?

— Запужаць і дэматываваць дэлегатаў перад наступнымі выбарамі новай Каардынацыйнай рады. Паказаць, што прыляцець можа па поўнай праграме, да некаторых папярэджанне ўжо прыляцела ў выглядзе арышту кватэраў. То бок, рэжым паказвае, што актыўныя ўдзельнікі выбараў могуць проста страціць тую маёмасць, якая засталася ў іх у Беларусі. А папярэдне, як мы памятаем, было зроблена ўсё, каб маёмасць нельга было прадаць дыстанцыйна, па даверанасці, аформленай у Еўразвязе.

— Кампанія па экспрапрыяцыі нерухомасці ў палітычных апанентаў стартавала? Бо пагромы суправаджаліся недвухсэнсоўнымі выпадамі і пагрозамі прапаганды на адрас палітычных эмігрантаў.

— Гэта ўжо даўно пачалося: былі справы Герасімені, Латушкі, — таму называць гэтыя пагромы пачаткам экспрапрыяцыі няправільна. Гэта можна назваць разгарам экспрапрыяцыі і незаконнага адбірання маёмасці.

Читайте далее: Михаил Таубе: Политический режим не имеет других инструментов для выживания, кроме террора

У любым працэсе цяжка ідуць першыя кейсы. Гэта як у Французскай рэвалюцыі: дастаткова цяжка было гільяцініраваць першых ахвяр, бо трэба было збіраць нейкія трыбуналы, а далей гільяцініраванне проста ператварылася ў статыстыку. Так і тут: пад першыя пару справаў яшчэ рабілі нейкія юрыдычныя падводкі, а далей, як і з рэпрэсіямі ў 1937 годзе, можна рабіць гэта дэ-факта тройкамі, без усялякіх судовых паседжанняў.

Беларуская наменклатура павінна першай выказваць незацікаўленасць ужываннем такіх практык. Універсальнае правіла гаворыць: тое, што ўжываюць у адносінах да апанентаў, потым ужываецца ў адносінах да іх саміх. Таму на месцы звычайных беларускіх наменклатуршчыкаў, якія маюць адну, дзве, пяць, дзесяць кватэраў, я рабіў бы ўсё магчымае, каб спыніць гэты працэс.

— Кожны крок беларускага рэжыму ў адносінах да палітычнай эміграцыі мы прывыклі разглядаць як асобнае дзеянне. А калі зірнуць на карціну цалкам — пачынаючы ад “камісіі па памілаванні” і забароны на выдачу пашпартоў за мяжой і заканчваючы цяперашнямі пагромамі, то што ўбачым? Такое ўражанне, што рэжым спрабуе пазбавіцца ад “ворагаў народа” канчаткова і беспаваротна, абрэзаць усе зваротныя шляхі?

— Яны спрабуюць пазбавіцца канчаткова, але, думаю, у іх нічога не атрымаецца. Асабліва ў 21 стагоддзі, калі працуюць сацыяльныя сеткі, і можна вельмі актыўна ўплываць на сітуацыю, нават знаходзячыся за мяжой. Таму, мяркую, мы сутыкнуліся з праяўленнем “сілы бяссільных”. Як пісаў Гавел: яны паказваюць сваю сілу, а насамрэч дэманструюць сваё бяссілле.

Читайте далее: Лукашенко снова играет великого кормчего: в 2020 году эта роль стала для него фатальной

Дарэчы, большасць гэтых указаў, большасць гэтых псеўдаправавых механізмаў амаль не працуе, яны носяць імітацыйны характар. Паглядзіце на камісію па вяртанні, у якую амаль ніхто не звярнуўся. Гэта спроба імітацыі прававых механізмаў пры адсутнасці рэальных прававых падстаў на такія дзеянні.

— Сілавікі аб’явілі, што справа Каардынацыйнай рады з’явілася дзякуючы спісам, якія ім перадаў былы сябра КР, які вярнуўся ў Беларусь. Ці варта давяраць гэтай версіі?

— Я думаю, гэта звычайная хлусня, як звычайна робяць беларускія дзяржаўныя органы. Спісы Каардынацыйнай рады з’яўляюцца дастаткова адкрытымі: любы, хто пажадае, мог бы даведацца пра поўны склад Каардынацыйнай рады без “дапамогі” беларускіх спецслужбаў. Гэта такі КДБшны прыём: спачатку заяўляюць, што мы пра вас усё ведаем, таму — распавядайце. Паказваюць сваю “осведомленность” там, дзе ёю нават і не пахне. Спецслужба бярэ інфармацыю з адкрытых крыніцаў, заяўляючы, што здабылі яе з дапамогай сакрэтнай суперспецаперацыі. Гэта ў нейкай ступені нагадвае гісторыю з семінарам па бяспецы, на якім выступіў прадстаўнік КДБ.

— Гэтая ўлада не вечная, у рэшце рэшт, падобная экспрапрыяцыя відавочна будзе мець доўгатэрміновыя наступствы.

— Я думаю, пры любой новай уладзе з’явяцца механізмы рэстытуцыі — аднаўлення правоў. З’явяцца механізмы кампенсацыі, калі гэтая маёмасць пойдзе далей з малатка.

Recent Posts

Карточки на паузе: Беларусбанк оставит клиентов без привычных расчетов в разгар предновогодней гонки

Беларусбанк объявил масштабные работы аккурат перед праздниками. В пиковые дни покупок часть операций с картами…

15.12.2025

«Когда-то была дефицитным сортом. Что сейчас с ней стало…» К колбасе от Брестского мясокомбината возникли вопросы

Брестчанка купила колбасу и осталась недовольна количеством сала внутри. Она уже написала претензию на Брестский…

15.12.2025

«Тое, што я раблю, карысна для беларусаў у выгнанні». Iнтэрв’ю з першай старшынёй Razam у Нямеччыне Марыяй Рудзь

Згуртаванне Razam з’явілася ў жніўні 2020 года на хвалі пратэстаў. Беларусы і беларускі за мяжой…

15.12.2025

Когда нужен Ангел: Уникальная инициатива помощи беларусским сеньорам в Польше

Тысячи пожилых беларусов оказались в эмиграции без поддержки и понимания, как выжить в новой стране.…

14.12.2025

У Оршы не пачалі рэканструкцыю дзіцячага парку: грошы пайшлі на флагшток і плошчу з дзяржсімваламі

Рэканструкцыя дзіцячага парку «Казачная краіна» ў Оршы, запланаваная на верасень, так і не пачалася. Жыхары…

14.12.2025

У Лідскім раёне забілі рэдкага воўка з чорнай афарбоўкай. Што пра гэта кажуць эколагі

Паляўнічыя паведамілі пра «незвычайны трафей» здабыты ў Лідскай паляўнічай гаспадарцы. Экалагічныя наступствы яго забойства могуць…

13.12.2025