Аляксандр Фрыдман: Не бачу прыкмет таго, што Крэмль у наступным годзе збіраецца правесці аншлюс Беларусі

Крэмль не зацыклены на ідэі зрабіць Беларусь часткай Расіі, яму важна кантраляваць Беларусь. Пакуль Беларусь прарасійская і дзейнічае ў расійскім фарватары, то няма і сэнсу ўключаць яе ў склад РФ.

Размовай з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам адкрываем цыкл гутарак па выніках беларуска-расійскіх стасункаў у 2023 годзе.

Аляксандр Фрыдман

Ваенныя рэсурсы Беларусі падпарадкаваныя інтарэсам Расіі

— Ці засталася ў Лукашэнкі хоць якая аўтаномнасць дзеянняў ад Масквы? Асабліва пасля 2022 года, калі расійскія войскі праз Беларусь напалі на Украіну?

— Пэўная аўтаномнасць засталася: Хрэнін яшчэ не атрымлівае загады ад Шойгу і не выконвае іх. Да такой ступені залежнасці пакуль не дайшло. Але ў глабальным плане беларуская ваенная інфраструктура, і шырэй — беларуская інфраструктура бяспекі ўжо падпарадкаваная Расіі, і адбылося гэта яшчэ ў 2022 годзе.

Іншая справа, што расійскі бок не выкарыстоўваў беларускую інфраструктуру так актыўна ў 2023 годзе, як годам раней: яна проста была непатрэбная. Вага беларуска-ўкраінскага накірунка знізілася. Таму расійскія вайскоўцы паступова пакінулі тэрыторыю Беларусі. Не таму, што Лукашэнка гэтага дамогся, проста Расія не мела такой патрэбы.

Читайте далее: Лукашэнка памірае ці дыктатара спрабуюць «ачалавечыць»?

Але вельмі шчыльнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі працягваецца, можна канстатаваць, што ваенныя рэсурсы і рэсурсы бяспекі падпарадкаваныя інтарэсам Расійскай Федэрацыі. Многа інфармацыі праходзіла пра зброю, якую беларускі бок мусіў перадаць Расіі, на тэрыторыі Беларусі з’явілася расійская тактычная ядзерная зброя. Думаю, што Лукашэнка быў не супраць, нават жадаў атрымаць ядзерную зброю, але гэта цалкам расійскі праект. І рашэнне размяшчаць ядзерную зброю ў Беларусі прыняў Крэмль. Апрача таго, і пытанне з «вагнераўцамі» часткова вырашалася на тэрыторыі Беларусі.

Па галоўных накірунках супрацоўніцтва Беларусь падпарадкаваная Расіі. А канкрэтныя лакальныя пытанні: дзе? як? куды? — вырашае беларускі бок, у такія дробныя пытанні, думаю, Расія не ўмешваецца.

Лукашэнка ўмяшаўся ці яго «ўмяшалі» ва ўнутраную палітыку Расіі

— Сёлета дзве падзеі скаланулі «стабільнасць» беларуска-расійскіх стасункаў: мяцеж «Вагнера» і расійская ядзерная зброя. Які след яны пакінулі на беларускай дзяржаўнасці?

— Мы амаль нічога не ведаем ні пра мяцеж «Вагнера», ні пра ядзерную зброю — рашэнні прымаліся за зачыненымі дзвярыма. Але выглядае на тое, што калі паўстала пытанне пра неабходнасць разабрацца з «вагнераўцамі», то Лукашэнка альбо сам прапанаваў свае паслугі, або яго проста выкарысталі. Так ці інакш, лёс «вагнераўцаў» рашаўся на Беларусі, што само па сабе паказала ступень залежнасці беларускага боку ад Крамля. Лукашэнка ўмяшаўся ці яго «ўмяшалі» ва ўнутраную палітыку Расіі. А крызіс, выкліканы мецяжом «Вагнера», вырашаўся за кошт Беларусі. Разборкі вяліся паміж «Вагнерам» і цэнтральнай уладай, ці «вагнераўцамі» і міністэрствам абароны РФ, а вырашылі канфлікт за кошт Беларусі: мяцежнікаў проста саслалі на тэрыторыю Беларусі разам з Прыгожыным. Адзін толькі факт падкрэслівае залежнасць Беларусі: яна не ўспрымаецца Расіяй як незалежная дзяржава, яна выкарыстоўваецца Крамлём як частка прасторы, на якую Расія мае ўплыў. Высылка «вагнераўцаў» у Беларусь нагадвае адпраўку баевікоў у Дагестан ці Чачню — не бачу ніякіх адрозненняў.

То бок, Расія лічыць, што цалкам кантралюе Беларусь, а Лукашэнка з задавальненнем і нават з захапленнем гуляе на ўнутрыпалітычнай расійскай сцэне.

Читайте далее: «Лукашенко действует как типичный коллаборант». Почему в Минске до сих пор не построили мавзолей?

Гісторыя з ядзернай зброяй больш складаная. Канешне, Расія размясціла ядзерную зброю ў Беларусі, каб напужаць Захад, зрэшты, як і з «вагнераўцамі». Не думаю, што перамяшчэнне «вагнераўцаў» мела галоўную задачу шантажаваць Захад, не; думаю, такая задумка нарадзілася ўжо падчас гульні, як дадатковы фактар. А ядзерную зброю Расія разглядала як інструмент ціску. Лукашэнка са свайго боку ўспрымаў і ўспрымае ядзерную зброю як дадатковыя гарантыі для сябе. Адсюль — і ўся ягоная ядзерная рыторыка пра тое, што ён нібыта распараджаецца ядзернай зброяй, што расійская ядзерная зброя цяпер беларуская, што беларусы будуць удзельнічаць у прыняцці рашэнняў па прымяненні ядзернай зброі. Думаю, Лукашэнка сапраўды жадаў атрымаць ядзерную зброю; рашэнне ўсё роўна маскоўскае, але ён яго лабіраваў і дамагаўся.

Сістэма прапітаная вульгарнай версіяй «рускага міру»

— Днямі тэлеграм-канал МУС распаўсюдзіў фота намесніка міністра Карпянкова з шэўронам ПВК «Вагнер» на рукаве: зверху — чырвона-зялёны сцяг, знізу — шэўрон ПВК «Вагнер». Нават і не ведаю, як гэта можна ацэньваць…

— Гэта не самадзейнасць. Карпянкова часта паказваюць як чалавека, абмежаванага ў інтэлектуальным плане. Але ў такіх людзей, як Карпянкоў, выдатна працуе інстынкт. Справа не ў адданасці, ён нутром чуе — што можна, а што нельга. Ён не разважае пра гэта, а адчувае. І адчувае, што гэта не будзе ўспрымацца як нелаяльнасць да Лукашэнкі. Дзяржаўны сцяг — зразумела: ты лаяльны Лукашэнку, лаяльны беларускай дзяржаве. А гэта пра што? Гэта не беларускае. Але ён чапляе чужы шэўрон на сябе. Значыць, можна, значыць, дазволена, можа нават і патрэбна.

У Качанавай у сувораўскай вучэльні кадэт (відаць, па даручэнні) запытаў: якую літаратуру патрэбна чытаць? Сказала — класіку. А якую канкрэтную класіку? На пытанне яна не адказала, але ў наступным сказе згадала класіку з Пушкіным, Лермантавым. Гэта іхняя класіка. Гэтыя людзі цалкам пагружаныя ў рускамоўную і рускакультурную прастору. Ладна, калі б гаворка ішла пра сапраўднага Пушкіна з Лермантавым, але звычайна ніякіх пушкіх з лермантавымі там і блізка няма.

Адказ «чытайце класіку» банальны, трывіяльны, і ў выпадку з Качанавай зусім не здзіўляе. Хаця варта было б ад яе чакаць нешта кшталту «чытайце Лукашэнку». Качанавай нават у галаву не прыйшло, што класіка можа асацыявацца з Купалам і Коласам.

Читайте далее: «Лукашенко навсегда?» Беларусь свернула на иранский путь

Дарэчы, радыкальныя, актыўныя русафілы ў лукашэнкаўскай сістэме адчуваюць, што русафільскую прапаганду раз-пораз трэба разбаўляць беларускім, каб было не толькі рускае. Нават Азаранок і той раз-пораз згадвае Купалу, Гігін таксама ўзгадвае беларускіх класікаў. Іхнія разважанні адназначна сведчаць, што ў іхніх галовах «рускі мір», прычым вульгарная інтэрпрэтацыя «рускага міру». Але ў іх хоць прабіваюцца нейкія праменьчыкі. А ў Качанавай не было і гэтага. Узнікае пытанне: якая можа быць будучыня з гэтымі людзьмі, для якіх Беларусь сёння — гэта Лукашэнка і ўсё, звязанае з ім? А іхні светапогляд абсалютна рускацэнтрычны. Для іх галоўнае — Масква. А гэта сведчыць за тое, што Расія паступова дабіваецца сваёй мэты. Мэта Масквы — прывязаць Беларусь да сябе канчаткова, каб у Беларусі жылі людзі, якія глядзяць на Маскву, а ўсё, што ідзе з Расіі, — успрымалі як лепшае і больш якаснае. Трэба сказаць, што за мінулыя тры гады Крэмль дабіўся істотных поспехаў.

Глядзіце, як актыўна беларусы і ўнутры краіны, і ў эміграцыі абмяркоўваюць расійскі серыял «Слово пацана». Яны абмяркоўваюць гэты серыял, відаць, гэтак жа актыўна, як і ў самой Расіі. Гэта менавіта тое, чаго дабіваецца Расійская Федэрацыя. Значыць, для яе ўсё пакуль ідзе паспяхова.

Лукашэнка васал: калі Расія нешта робіць, ён павінен пераймаць расійскія практыкі

— З 2020 года назіраецца відавочная тэндэнцыя: расійскія ўплывы толькі ўзмацняюцца. І закранаюць усе сферы жыццядзейнасці. Эканамічна Беларусь залежная, у культурным плане ўплывы былі вельмі моцныя і да 2020 года, а зараз узмацніліся намнога: усё неканфармісцкае выцеснена з Беларусі, ідзе моцная культурніцкая, прапагандысцкая атака, ваенны, эканамічны, ідэалагічны націск — Расія атакуе па ўсіх франтах.

Не скажу, что ступень незалежнасці, ці самастойнасці, Лукашэнкі за апошні год якасна знізілася, маўляў, у 2022 годзе ён самастойна прымаў рашэнні, а сёння гэтага няма, — не, радыкальных зменаў не адбылося. Але ўплывы відавочныя.

Для Лукашэнкі тэндэнцыі непрыемныя. Але ён дакладна разумее, чаго жадае і чаго дабіваецца Расія. Проста раней у яго былі магчымасці гнуць самастойную лінію, цяпер прастора для манеўру звузілася да мінімума. Ён мусіць падпарадкоўвацца Маскве, мусіць прымаць расійскія наратывы.

Прывяду толькі адзін прыклад з культурна-ідэалагічнай сферы. Уся гісторыя з ЛГБТ-супольнасцю для Расіі носіць асаблівы характар, законы, скіраваныя супраць ЛГБТ-супольнасці, дзейнічаюць у РФ ужо больш за дзесяць гадоў, а ў расійскай дзяржаўнай прапагандзе тэма ЛГБТ займае «пачэснае» месца. У беларускай дзяржаўнай прапагандзе гамафобія таксама прысутнічае, але займае непараўнальна меншае месца. Лукашэнка, нягледзячы на ўласную гамафобію, на гамафобію ў дзяржаўных колах, да 2020 года не пераймаў расійскі вопыт барацьбы з ЛГБТ-супольнасцю. А вось пасля 2020 года гэтая тэма больш актыўна эксплуатуецца беларускай дзяржаўнай прапагандай і выглядае так, што паступова Беларусь пяройме законы, якія ўжо дзейнічаюць у Расіі. Магчыма, у больш мяккай форме, але аналагічныя законы хутка з’явяцца і ў Беларусі.

Читайте далее: Александр Фридман: Лукашенко вернулся — миграционный кризис может обостриться

Чаму Лукашэнка гэта робіць? Таму што ён васал: калі Расія нешта робіць, ён павінен пераймаць расійскія практыкі. Ён увесь час — сваімі крокамі, дзеяннямі, заявамі —  павінен даказваць, што ён на расійскім баку. І ён гэта робіць. Яму гэта вельмі не падаецца, бо ён чалавек з норавам, але іншых магчымасцей не мае.

Усё ідзе па прынцыпу: што паходзіць з Расіі, тое трэба запазычваць.

Беларусь пакуль не ў прыярытэце Крамля

—  Ці з’явяцца ў беларуска-расійскіх стасунках новыя матывы ў 2024 годзе?

— Думаю, расійскія выбары радыкальна не паўплываюць на беларускую сітуацыю. Беларусь для Расіі па-ранейшаму не з’яўляецца прыярытэтам. Тут яна працуе, яна сочыць, імкнецца кантраляваць, але Беларусь не прыярытэт. Думаю, ў Маскве для сябе вырашылі: Лукашэнка хлопец свавольны, але ад нас ён нікуды ўжо не дзенецца. Сітуацыя цалкам кантраляваная: на Захад ён ужо не пойдзе нават пры вялікім жаданні, Кітай далёка, а Масква пад бокам. А калі раптам уздумае ўзбрыкнуць, тут жа паставім яго на месца.

Працэсы, якія ўжо запушчаны (прывязаць Беларусь яшчэ больш эканамічна, рабіць усё, каб прасоўваліся расійскія ідэалагічныя наратывы на жыццё, на гісторыю), будуць працягнуты і ў наступным годзе. І калі не здарыцца нейкіх форс-мажораў, я не бачу прыкмет, каб у наступным годзе Крэмль замахнуўся на аншлюс Беларусі. Сур’ёзная пагроза знішчэння фармальнай незалежнасці, якая яшчэ засталася ў Беларусі, наступіць ў той момант, калі скончацца баявыя дзеянні ва Украіне (незалежна ад выніку: ці дасягнення расійскіх мэтаў, ці ў выпадку кансервацыі вайны) і ў Масквы з’явіцца больш магчымасцяў заняцца Беларуссю.

Читайте далее: Огурцы, ГУБОПиК и КГБ как ключи к успешному проведению Лукашенко так называемых выборов

Але не думаю, што Крэмль зацыклены на ідэі зрабіць Беларусь часткай Расіі, яму важна кантраляваць Беларусь. Пакуль Беларусь прарасійская і дзейнічае ў расійскім фарватары, то няма і сэнсу ўключаць яе ў склад РФ.

Вы ж паслухайце, што Крэмль кажа пра Украіну: Украіна і не павінна была існаваць як незалежная дзяржава, але яна існавала, мы мірыліся. Але яна пайшла на Захад, для нас гэта непрымальна, таму мы яе знішчаем.

Автор 8

Recent Posts

В Ивацевичах милиционер спас из-под колес поезда упавшего мужчину. Героя «приберегли» к празднику?

Невероятная история спасения произошла на Брестчине. Новость облетела все новостные паблики. Но есть одно «но».…

53 минуты ago

Узнали, где на Брестчине можно отметить Купалье. Пока есть три варианта

Традиционный беларуский праздник отмечают в ночь с 6 на 7 июля. BGmedia выяснило, когда и где…

9 часов ago

«Где он спрятал сигареты?» Как в приграничных чатах шутят про голого иностранца, который прибежал в Беларусь из Польши

Не все пользователи чатов оценили поступок голого мужчины. Некоторые отметили, что он добился своей цели…

10 часов ago

В Каменецком районе пропала 4-летняя девочка, неудачная попытка вывоза денег: что произошло в Бресте и области 2 июля

А сегодня брестчанку начали судить за передачи в СИЗО и денежную помощь заключенным. Подробности этих…

21 час ago

Польша продлила срок выдачи проездных документов по упрощенной форме для беларусов. Узнали, на сколько

С 1 июля в Польше истек срок выдачи проездных документов по упрощенной схеме, но власти…

23 часа ago

«‎Барановичские Бали»: посмотрели, как «‎поплыла» Брестчина после сильного ливня. Много фото

Вчера Брестскую область накрыл сильный ливень со шквалистым ветром. Больше всего досталось Барановичам.

23 часа ago