Аляксандр Фрыдман: Сапраўднага Лукашэнку: яго думкі, яго страхі — мы бачым, калі ён адрываецца ад паперкі

Прапаганда ніякіх канкрэтных загадаў не атрымала, механізмы рэалізацыі пажаданняў Лукашэнкі будуць прымацца на ўзроўні Перцава.

Share

А ці ведалі вы, што Лукашэнка (ці то ў дзяцінстве, ці то ў юнацтве — гісторыя пра тое нічога не кажа), насіў вершы ў шклоўскую раёнку, але іх так і не надрукавалі? (Цікава, які лёс напаткаў тагачаснага рэдактара?)

А ці ведалі вы, што пасля 2020 года Лукашэнка перасаджаў журналістаў не за меркаванне, а «за здраду»? Якія ж такія законы (Беларусь чацвёрты год знаходзіцца ў стане «іногда не до законов») парушылі 35 незалежных медыйшчыкаў, многія з якіх атрымалі большыя тэрміны, чым забойцы? А сотні незалежных журналістаў і дзясяткі незалежных выданняў выкінутыя з краіны? А ўсё таму, што праўда вочы коле.

Наўрад ці ведалі. Як і многае іншае, пра што Лукашэнка запоем распавядаў 28 мая на Форуме медыйнай супольнасці ў Магілёве.

Пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Аляксандр Фрыдман

— Я хацеў бы паглядзець, якую лірыку пісаў Лукашэнка…

На форуме Лукашэнка агучваў розныя наратывы. З аднаго боку, выказваў задаволенасць, з іншага — крытыкаваў прапагандыстаў за недахоп крытыкі. Выказваўся як слухач, чытач, глядач, асабліва на пленарным паседжанні. Гэта гісторыя гледача, які размаўляе з тэлевізарам: гэта падабаецца, гэта не падабаецца.

Чытайце далей: Аляксандр Фрыдман. Ці выратуе моўнае пытанне постлукашэнкаўскую Беларусь?

Выглядае так, што сёння Лукашэнка хутчэй задаволены станам прапаганды. Але ёсць некаторыя рэчы, якія яму эмацыянальна не падабаюцца. Напрыклад, яму не падабаецца, што кажуць і як пішуць пра Украіну. Магчыма, у гэтым выпадку іграюць важную ролю ягоныя асабістыя дачыненні з Украінай: ён пры любой нагодзе і без яе падкрэслівае свае ўкраінскія карані. Можа, таму яму і не вельмі прыемна, калі дзяржаўная прэса і тэлеграм-каналы, афіляваныя з рэжымам, выкарыстоўваюць зусім брудную прапагандысцкую лексіку.

У цэлым там прагучала шмат супярэчлівых выказванняў: то крытыкаваў так званую «аўтарскую журналістыку», потым, наадварот, падкрэсліваў, што яму падабаецца тое, што робяць Мукавозчык з Азаронкам.

Агулам гэтае мерапрыемства я б апісаў так: глядач, чытач, слухач ва ўзросце падзяліўся сваімі ўражаннямі ад «творчасці» прапагандыстаў. І там гучала шмат экспромтаў, асабліва ў адказах на пытанні, калі адрываўся ад паперкі. Самае цікавае ў тым, як уражанні галоўнага спажыўца прапаганды будуць імплементаваныя. Відавочна, пакуль прапаганда ніякіх канкрэтных загадаў не атрымала, усё будзе фармулявацца на ўзроўні Перцава.

Магчыма, на адрас Украіны пачнуць выказвацца больш стрымана, без зусім гідкіх абразаў. Але я не чакаю, што нешта зменіцца карэнным чынам. Бо калі б Лукашэнку сапраўды не падабалася тое, што піша ўмоўны Мукавозчык альбо што кажа Азаронак, якога ён відавочна глядзіць, то іх бы хутка спынілі. Таму нейкіх фундаментальных зрухаў не адбудзецца. Лукашэнка выказаўся, а ягонае атачэнне будзе імкнуцца матэрыялізаваць ягоныя пажаданні.

Чытайце далей: Фридман: Лукашенко либо в рубашке родился, либо — в отличие от Фицо и Раиси — попросту не нужен «коллективному Западу»

Дый у рыторыцы пра Украіну так званыя «журналісты» не маюць самастойнасці: яны выкарыстоўваюць расійскія нарыхтоўкі, расійскія наратывы, — працуюць вельмі проста. Ну не бачу я беларускіх асаблівасцяў у антыўкраінскіх наратывах: паўтараецца ўся радыкальная брыдкая рыторыка, якая ідзе з Расіі. А інакш і немагчыма: калі Азаронак выпускае свае перадачы на канале Салаўёва, то ён мусіць адпавядаць салаўёўскай рыторыцы і трэлям. Зараз, напэўна, прапагандысты будуць рабіць гэта больш асцярожна. Калі Лукашэнка крытыкаваў, то прапагандысты сядзелі трохі спалоханыя.

— Як выглядае пераслед незалежных журналістаў у інтэрпрэтацыі Лукашэнкі?

— Насамрэч гэты момант многае сказаў пра самога Лукашэнку. Звычайна яму даюць паперку, якую ён чытае загадзя, — відаць, усё ж рыхтуецца. І калі ён агучвае напісанае, бачна, што тэкст ён ужо загадзя прачытаў, намацаў нейкія трыгеры — і ў нейкі момант адрывае вочы ад паперкі. І яго нясе. Тут мы бачым сапраўднага Лукашэнку: яго думкі, яго страхі. Лукашэнка сапраўды лічыць журналістаў ворагамі і здраднікамі. Звонку гэта выглядае вельмі дзіўна, я б сказаў — як нейкае дзікунства, але для Лукашэнкі вельмі характэрнае.

Вось як я бачу цячэнне яго свядомасці: ён стварыў Рэспубліку Беларусь, ён падняў узровень жыцця, ён забяспечыў магчымасці развіцця. Прыйшла другая палова 10-ых гадоў: адносная лібералізацыя, працавалі TUT.BY, іншыя незалежныя медыярэсурсы, зараблялі грошы і добра жылі. А потым прыйшоў 2020 год, калі гэтыя людзі, якім ён дазволіў жыць, дазволіў дыхаць паветрам, яны ў гэты момант здрадзілі: павялі сябе ў гэты момант інакш, выступілі супраць яго — у ягонай трактоўцы гэта азначае «разбураць краіну». Значыць, яны «здраднікі», а «здраднікі» ў яго сістэме каардынат павінны быць пакараныя.

Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко летит туда, куда Путину въезд небезопасен. Без ордера не арестуют?

І яшчэ адзін момант. Лукашэнка апошнім часам, дарэчы, ужо некалькі гадоў, знаходзіцца ў настальгічных турнэ. Гэта асаблівасці чалавека ва ўзросце, які ўсё часцей пачынае згадваць сваю маладосць. А калі гэта адбываецца ў месцы, якое выклікае пэўныя асацыяцыі, то настальгія выходзіць на новы ўзровень. І гэтым разам Лукашэнка відавочна жадаў пра гэта пагаварыць. Спадарыня Эйсмант і іншыя персоны з ягонага атачэння бачаць, што ў дзядзькі ёсць жаданне паразмаўляць пра мінулае, таму і даюць яму такую магчымасць.

Мяне здзівіў адзін момант з гэтага мерапрыемства. Лукашэнка згадваў пра пленум Магілёўскага абкама кампартыі напрыканцы 80-ых, у якім ён удзельнічаў. І тут ні з таго ні з сяго ён прыгадаў тагачаснага сакратара Магілёўскага абкама Васіля Лявонава. Ён яго прыгадаў, ды яшчэ так паважна прыгадаў, назваў яго нават Васілём Севасцьянавічам. Праўда, цяпер Лукашэнка панізіў свой статус, бо раней расказваў, што гэта Гарбачоў прасіў ягонага меркавання. Гэтым разам на месцы Гарбачова апынуўся Лявонаў. Але ж Лявонаў стаўся ахвярай Лукашэнкі. Спачатку Лукашэнка кінуў яго за краты, а затым Лявонаў сыграў важную ролю падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года, калі адзіным кандыдатам ад апазіцыі абралі Ганчарыка. Таму выглядала вельмі дзіўным, калі Лукашэнка згадаў Лявонава ў гэтым кантэксце.

Зноў жа, не думаю, што ва ўсім гэтым трэба шукаць таемныя сэнсы: проста чалавеку хочацца пагаварыць на тэмы, якія яму падабаюцца.

Recent Posts

На полигоне под Брестом силовики тренировались разгонять протесты и освобождать населенный пункт от бандитов

В рамках учений проверили готовность силовиков и техники к любым возможным вариантам развития событий во…

22.11.2024

Жительница Белоозерка решила подарить сыну телефон и откликнулась на объявление, а оказалась в милиции

Женщина была далеко не единственной, кого заинтересовал телефон по привлекательной цене. На объявление откликнулись еще…

22.11.2024

«Хоть сварочную маску надевай»: пинчане в Сети жалуются на слишком яркий свет от автомобильных фар на дорогах

Все началось с поста жителя Пинска в одной из социальных сетей. Он опубликовал настоящий «крик…

22.11.2024

«Надо Путина добивать», «От Украины останется какая-то часть». Лавров пообщался со студентами брестских вузов

Министр иностранных дел России уверенно заявил брестским студентам, что войну в Украине развязал НАТО, а…

22.11.2024

Стали известны фамилии еще пятерых «помилованных» политзаключенных. Среди них есть брестчанка

Александр Лукашенко 7 ноября принял решение о «помиловании» 31 человека, осужденного за «преступления экстремистской направленности».

22.11.2024

«Калькулятор по ходу сломан»: беларусы шутят о заявлении Белстата, что 90% беларуских семей довольны своей жизнью

Журналисты BGmedia нашли противоречие между этой цифрой и словами чиновницы про количество разводов в Беларуси.…

22.11.2024