Аляксандр Казак: Беларусь прыняла 2-8 тысячы «вагнераўцаў». Мы бачылі, як яны прыехалі, але ніхто не бачыў ад’езду

Немагчыма забыцца, як Лукашэнка хваліўся, што выратаваў Расію ад крывага мецяжу, а ПВК «Вагнер» — ад пуцінскай расправы.

Першыя калоны «вагнераўцаў» прыбылі ў Беларусь у сярэдзіне ліпеня, пасля няўдалага паходу Яўгена Прыгожына і яго ПВК «Вагнер» на Маскву. Са слоў Лукашэнкі, перамяшчэнне наймітаў у Беларусь стала магчымым дзякуючы ягонаму пасярэдніцтву.

Баевікоў «Вагнера» размясцілі ў палявым лагеры ў вёсцы Цэль у Асіповіцкім раёне.

Усё лета Лукашэнка пужаў Захад экскурсіямі то на Варшаву і Жэшуў, то на Сувалкскі калідор. А пасля раптоўнай смерці Яўгена Прыгожына, якому Лукашэнка даваў гарантыі бяспекі, у канцы чэрвеня беларускі правіцель заявіў:

«Вагнер» жыў, «Вагнер» жывы і «Вагнер» будзе жыць у Беларусі, як бы каму гэтага ні хацелася. Мы яшчэ з Прыгожыным выбудавалі сістэму, як будзе ў нас размяшчацца «Вагнер».

Пасля смерці Яўгена Прыгожына палявы лагер часткова дэмантавалі. А з кастрычніка тэма «вагнераўцаў» фактычна знікла з публічнага дыскурсу.

Чаму? Куды зніклі баевікі? Ці не ўяўляюць яны больш пагрозы для самой Беларусі і для яе суседзяў?

Журналіст BGmedia пагаварыў з Аляксандрам Казаком, спецыялістам у пытаннях нацыянальнай бяспекі.

Аляксандр Казак

— Пасля прыгожынскага пахода на Маскву, баявікі ПВК «Вагнер» у выніку пасярэдніцтва Лукашэнкі, як заяўляў сам Лукашэнка, апынуліся ў Беларусі. Чаму менавіта ў Беларусі?

— Баюся, ніводзін аналітык не зможа абгрунтавана сказаць, у выніку якой камбінацыі ПВК «Вагнер» з’явіўся ў Беларусі. Можна дапусціць, што Лукашэнка намагаўся таксама скарыстацца патэнцыялам «Вагнера». Бо «Вагнер» — гэта не толькі зэкі, гвалтаўнікі, крымінальныя забойцы, але гэта таксама прафесійныя салдаты, якія прайшлі не адну гарачую кропку. Калі мы паглядзім на фотаздымкі, відэазапісы з прыгожынскага паходу на Маскву, у калонах мы заўважым нават мабільныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, якія патрабуюць навыкаў і досведу абслугоўвання.

Яшчэ напрыканцы жніўня мы з Яўгенам Магдам спрагназавалі, што калоны «Вагнера» будуць прыбываць у Беларусь яшчэ, яшчэ і яшчэ.

Читайте далее: Валерий Карбалевич: Лукашенко оправдывается и оправдывает размещение ядерного оружия в Беларуси

Напэўна, патэнцыял «Вагнера» можна было скарыстаць у сваіх мэтах. І, напэўна, Лукашэнка яго і выкарыстаў. Выкарыстанне баявога вопыту «вагнераўцаў» пачалося з 38-й паветрана-дэсантнай брыгады, якая дыслакуецца ў Брэсце. Самае цікавае, што першая інфармацыя пра 38-ю брыгаду з’явілася ў Tik-Tok. Мы ўсе памятаем лагер, якія ўзнік пад Асіповічамі і дзе, па розных падліках, размясціліся ад дзвюх да васьмі тысяч «вагнераўцаў».

Усе вельмі чакалі выступу Пуціна, які мусіў выказацца пра мяцеж Прыгожына. Памятаю, я быў у дарозе, спыніў машыну, сядзеў за стырном і слухаў Пуціна. Але, як аказалася, ён прапанаваў ПВК «Вагнер» тры выхады з сітуацыі, адзін з іх — «поехать в Белорусссию». То бок, гаворка ішла пра ссылку ў Беларусь, чым Лукашэнка і паспрабаваў скарыстацца. Мы памятаем бясконцыя калоны, якія цягнуліся па Беларусі. Цяжка сказаць, колькі «вагнераўцаў» тады прыехала ў краіну. Эксперты ацэньваюць колькасць баевікоў у прамежку ад 2 да 8 тысячаў. Гэта агромная колькасць народу, вось толькі спраўдзіць гэтыя лічбы немагчыма. Калі едзе ЗіЛ, то ўнутры яго можа знаходзіцца адзін баевік, а можа — яшчэ 10 ці 12. Безумоўна, выведкі валодаюць такой інфармацыяй, але маўчаць. Давайце глядзець праўдзе ў вочы: Беларусь таксама знаходзіцца ў стане вайны, Беларусь не толькі суагрэсар, але і агрэсар. Беларусь стварае вялікія праблемы для Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі. Проста зараз інтэнсіўнасць моцна знізілася: амаль год не вядуцца абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі з боку Беларусі, не ўзляталі самалёты.

З кастрычніка тэма «вагнераўцаў» практычна знікла з публічнай прасторы. Баевікі пакінулі Беларусь?

— У Беларусь прыбылі 2-8 тысячы «вагнераўцаў». Мы бачылі, як яны прыехалі, а не бачылі, як яны з’язджалі. Куды яны падзеліся, што з імі адбылося?

Па адной версіі, пэўную частку «вагнераўцаў» растварылі сярод насельніцтва памежных раёнаў з мэтай далейшых дыверсій у раёнах, якія мяжуюць з заходнімі краінамі. Такі сцэнар цалкам верагодны: з 2-8 тысяч чалавек выбраць сотню і схаваць яе ў памежжы — вельмі лёгкая справа. Мы не бачылі масавага ад’езду баевікоў з Беларусі. Мы не заўважалі ўскосных прыкмет таго, што «вагнераўцы» пакідаюць тэрыторыю краіны (напрыклад, не было інфармацыі пра дэфіцыт квіткоў на цягнікі «Мінск-Масква») — але баевікі некуды зніклі.

Сапраўды, у Беларусь прыляталі расійскія самалёты Іл-76, але Іл-76 не можа ўмясціць дзве-восем тысяч чалавек. Іл-76 бярэ на борт 100-250 чалавек. Але мы не заўважалі масавага прылёту гэтых самалётаў і не бачылі адпаведных лагістычных дзеянняў.

Па другой версіі, частку «вагнераўцаў» перакінулі ў Афрыку. Гэта цалкам магчыма: там яны маюць свой бізнэс-інтарэс.

Трэцяя частка «вагнераўцаў» засталася і трэніруе Узброеныя сілы РБ.

Читайте также: У беларусов на границе проверяют, сообщили ли властям о своих иностранных документах. Некоторых не выпустили из страны

Я ўвесь час паўтараю, што беларускае войска не гатовае да вайны, ягоныя веды не актуальныя. Мы павінны разумець, што армія – гэта не толькі бег і капанне акопаў, але і сучасныя веды. Немагчыма прымяняць стары ваенны досвед ў новых сучасных умовах. Як трэніраваць войска, калі нашыя веды спазняюцца на 20-30 гадоў? Канешне, МЗКТ выпускае добрыя базы для розных сістэм, якія выкарыстоўваюцца і ў Беларусі, і ў Расіі, і нават ва Украіне. Беларусь робіць добрую оптыку. Але беларускія войскі ў слабым стане. У такой сітуацыі, відаць, прынята рашэнне наняць «вагнераўцаў», каб яны трэніравалі беларускія войскі. На тое патрэбна многа часу, шмат інструктараў, досведаў, грошай і лагістыкі. Але дзеля забеспячэння аховы рэжыму наяўных рэсурсаў дастаткова.

Яшчэ адна частка «вагнераўцаў» далучылася да «Ахмата» і сфармавала падраздзяленне «Камертон». Яшчэ адна частка адышла да «Расгвардыі». Яшчэ адно падраздзяленне «Вагнера» ўзначаліў сын Прыгожына Павел. Літаральна два-тры тыдні таму з’явілася інфармацыі, што туды аб’яўлены чарговы набор рэкрутаў.

— Ці вяліся нейкія падлікі, колькі «вагнераўцаў» магло застацца ў Беларусі?

— Вельмі цяжка сказаць насамрэч, колькі іх засталося. Нейкая частка баевікоў, як я казаў, растварылася ў памежных раёнах і нейкая частка працуе інструктурамі ў войску. Але давайце вернемся да пачатку: каб ацаніць маштаб тых баевікоў, якія засталіся ў краіне, трэба ведаць, колькі іх прыехала з самага пачатку. У Беларусь прыехала ад 2 да 8 тысяч «вагнераўцаў» — нажніцы проста шалёныя. А 2-8 тысяч чалавек на полі боя могуць кардынальна змяніць сітуацыю.

— Усё лета Лукашэнка палохаў Захад паходам «вагнераўцаў» то на польскую мяжу, то на Сувалкскі калідор. Ці атрымаў Лукашэнка права камандаваць наймітамі, ці гэта была ягоная самадзейнасць?

— Мяркую, гэта самадзейнасць. У Лукашэнкі ёсць паталагічная схільнасць распаўсюджваць неадэкватную інфармацыю. Аднак наяўнасць у Лукашэнкі такой паталагічнай схільнасці не азначае, што такія думкі сапраўды не ўзнікалі сярод «вагнераўцаў». То бок, цалкам магчыма, што падобныя планы яны выношвалі, але на ўзроўні жарту. Безумоўна, стварыць праблемы на памежжы можна. Але войскі суседніх краін вельмі моцна зматываваныя і падрыхтаваныя да адпору. Контрвыведка працуе і мае інфармацыю. Я не бачу стратэгічнага сэнсу, каб атакаваць ці захопліваць Сувалкскі калідор, зараз Расія, наадварот, выводзіць сваю зброю з Калінінграда. З тактычнага пункту погляду атака на Сувалкі магла стаць самазабойствам, бо іх узялі б у ціскі з двух бакоў (з польскага і літоўскага) і стварылі б мясарубку.

Читайте далее: Фридман: Устроить дополнительную проверку человеку, уезжающему на Запад, а заодно обобрать его как липку — милое дело

Але досвед апошніх двух гадоў вайны паказаў, што кіраўніцтва Рассіі не дружыць з логікай і здольнае на абсалютна неадэкватныя і непрадказальныя крокі. Рабіць высновы, абапіраючыся на аргумент «гэта нелагічна і контрпрадуктыўна», неэффектыўна. Зараз трэба разглядаць усе варыянты, нават самыя горшыя, і рыхтавацца да самага горшага. А затым можна прыемна здзіўляцца, калі найгоршы сцэнар не ажыццявіцца. Зараз нельга быць аптымістамі, зараз трэба быць максімальнымі песімістамі і рыхтавацца да найгоршага.

Автор 8

Recent Posts

Узнали, где на Брестчине можно отметить Купалье. Пока есть три варианта

Традиционный беларуский праздник отмечают в ночь с 6 на 7 июля. BGmedia выяснило, когда и где…

5 часов ago

«Где он спрятал сигареты?» Как в приграничных чатах шутят про голого иностранца, который прибежал в Беларусь из Польши

Не все пользователи чатов оценили поступок голого мужчины. Некоторые отметили, что он добился своей цели…

6 часов ago

В Каменецком районе пропала 4-летняя девочка, неудачная попытка вывоза денег: что произошло в Бресте и области 2 июля

А сегодня брестчанку начали судить за передачи в СИЗО и денежную помощь заключенным. Подробности этих…

18 часов ago

Польша продлила срок выдачи проездных документов по упрощенной форме для беларусов. Узнали, на сколько

С 1 июля в Польше истек срок выдачи проездных документов по упрощенной схеме, но власти…

19 часов ago

«‎Барановичские Бали»: посмотрели, как «‎поплыла» Брестчина после сильного ливня. Много фото

Вчера Брестскую область накрыл сильный ливень со шквалистым ветром. Больше всего досталось Барановичам.

19 часов ago

«Это не коллапс. Это новая реальность». На беларуско-польской границе сразу с обеих сторон появились автобусные очереди

Схема с пересадкой в ближайшие ко въезду в пункт пропуска автобусы теперь работает с обеих…

19 часов ago