Аляксандр Казак. Дэзінтэграцыя АДКБ: некаторыя ўдзельнікі паспрабуюць выйсці з блока ўжо сёлета

АДКБ дэкларуе захаванне тэрыятарыяльнай цэласнасці сваіх членаў. Але дзе была АДКБ, калі ўспыхнуў мяцеж Прыгожына? Дзе цяпер АДКБ, калі абстрэльваецца Белгарад?

Share

Генерал-маёр Віктар Лісоўскі вызвалены ад пасады намесніка начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Адпаведны ўказ 3 студзеня падпісаў Лукашэнка. Мяркуючы па ўсім, гэты ўказ стаў першым, які беларускі правіцель падпісаў у 2024 годзе.

Чаму з самага пачатку года Лукашэнка надае такую ўвагу АДКБ? І якія перспектывы вымалёўваюцца перад ваенным саюзам на фоне ўнутранага раздраю паміж краінамі — ўдзельнікамі ваеннага саюза?

Пагаварылі з Аляксандрам Казаком, спецыялістам у сферы нацыянальнай бяспекі.

Аляксандр Казак

— Дагэтуль няма ні інфармацыі, ні адэкватнага абгрунтавання прычынаў, па якіх адбылася гэтая кадравая перастаноўка.

На маю думку, дый не толькі на маю, АДКБ за апошнія гады паказала сваю абсалютную некампетэнтнасць і бездапаможнасць. Памятаеце мяцеж у Казахстане на самым пачатку 2022 года? АДКБ накіравала туды свае войскі, але войскі АДКБ ахоўвалі толькі крытычную інфраструктуру.

Читайте далее: Аляксандр Казак: У 2024 годзе роля Беларусі ў ваенна-прамысловым комплексе Расіі значна вырасце

АДКБ ад пачатку стваралася як вайсковы саюз у процівагу НАТА. Але разам з тым і як арганізацыя, якая абавязалася захоўваць і парадак унутры дзяржаваў — чальцоў АДКБ. Артыкул 3 Статута вызначае мэтамі АДКБ «ўмацаванне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, абарона на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэта дзяржаў — членаў». Што мы бачым на практыцы? АДКБ не здолела адэкватна выконваць статутныя задачы па абароне сваіх членаў.

Апрача таго, Беларусь выдаткоўвае істотныя бюджэтныя грошы толькі за сяброўства ў межах арганізацыі. Доля Беларусі ў агульным бюджэце АДКБ складае 10 адсоткаў. Агульны бюджэт АДКБ у 2019 годзе складаў 7,5 мільёна долараў, у 2020 — 6,4, у 2021 — 5,5 мільёнаў долараў. Мы бачым, што фінансаванне АДКБ змяншаецца. Але пры ўсім пры тым 10% ад гэтай сумы – велізарныя грошы, якія мае сэнс накіраваць на ахову здароўя, адукацыю, сацыяльную сферу. Або выдаткаваць іх на ўмацаванне абароны, а не траціць на арганізацыю пустых, непатрэбных сустрэчаў і размоваў, з самалётамі, фанфарамі і лімузінамі. Але гэтыя сустрэчы фактычна не маюць ніякага дачынення ўласна да бяспекі.

Читайте далее: Евгений Магда: Россия готова к разным сценариям вокруг Беларуси, в том числе и к таинственному исчезновению Лукашенко

І яшчэ адзін аргумент у пацверджанне тэзіса пра бездапаможнасць АДКБ. Можна выдзеліць два асноўныя поінты за апошнія паўгода.

Калі адбыўся путч Прыгожына, войскі АДКБ не былі задзейнічаныя ніякім чынам, хаця маглі б — і гэта якраз адбывалася б у межах статутнай дзейнасці, паводле якой АДКБ павінна захоўваць парадак унутры краінаў — членаў АДКБ.

Апрача таго, дыверсійна-разведвальныя групы з Украіны і падобныя да іх вайсковыя адзінкі спакойна заходзяць на тэрыторыю Белгарада і спакойна выконваюць ваенныя задачы. Дый увогуле, АДКБ проста ніяк не рэагуе на шматлікія абстрэлы Белгарада.

Як мы бачылі, не ўсе краіны — члены арганізацыі прыехалі на мінулы саміт АДКБ, чаму вельмі здзівіўся Лукашэнка і нават спрабаваў падкалоць Пашыняна, хаця і не надта атрымалася. Не ўсе ўдзельнікі АДКБ хочуць заставацца ў ваенным саюзе, уздзельнічаць і функцыяваць, што праяўляецца ў аморфнасці, незацікаўленасці і часам нават тармажэнні ўнутраных працэсаў.

— Якія перспектывы АДКБ праглядваюцца сёлета? Гаворка, канешне, ідзе пра пазіцыю Арменіі.

— Я мяркую, што хутчэй за ўсё, будзе ісці стабільная дэзінтэграцыя саюза. Мяркую, некаторыя ўдзельнікі паспрабуюць, як мінімум, у гэтым годзе выйсці з арганізацыі і дыстанцыявацца ад АДКБ.

— Ці магчыма ракіроўка, ці перафарматаванне, арганізацыі? Напрыклад, ці можна верагодны выхад з блока Арменіі кампенсаваць уключэннем у ягоны склад Азербайджана? Менавіта пазіцыя АДКБ наконт вайны ў Нагорным Карабаху і выклікала дэмарш з боку Арменіі.

Читайте далее: Александр Фридман: 2023 год — год войн. Решение конфликтов военным путем становится мейнстримом

— Тэарэтычна такі сцэнар выключаць нельга, але ці магчыма яго рэалізаваць практычна? Вось галоўнае пытанне. І ўвогуле, ці мае сэнс такая ракіроўка? Галоўны актор у ваенным саюзе АДКБ — гэта Расія.

— Ці можа Расія, якая грае першую скрыпку ў АДКБ, выкарыстаць ваенны саюз у вайне з Украінай?

— Вайскоўцаў, якія так ці інакш аказаліся ангажаваныя ў гэтай вайне, можна выкарыстаць. Але я ўпэўнены, што да гэтага не дойдзе, бо бессэнсоўна. Бо галоўныя вайсковыя адзінкі АДКБ, як кажуць, пораху не нюхалі.

— Як беларусы ставяцца да членства краіны ў АДКБ?

— Паводле даследаванняў Беларускай аналітычнай майстэрні, зробленых яшчэ ў 2022 годзе, прыкладна 51 працэнт беларусаў выказаўся за пазаблокавы статус Беларусі, і толькі 30 выступілі ў падтрымку АДКБ, пры гэтым вельмі малы адсотак беларусаў падтрымліваў НАТА. Гэтыя лічбы фактычна пацвярджаюцца даследаваннямі Chatham House 2020, 2021 і 2023 года. Яны пацвердзілі трэнд, што падтрымка АДКБ з боку беларусаў змяншчаецца: 63, 58 і 40% адпаведна. Цалкам магчыма, што з часам падтрымка АДКБ з боку беларусаў увогуле апусціцца да смешных лічбаў.

У папярэдняй Канстытуцыі было замацавана імкненне Беларусі да нейтральнага статусу, можна сказаць, што членства ў АДКБ парушала гэты пункт.

Recent Posts

«Кофе» из-под крана: что происходит с водой в Кобрине и кто за это отвечает?

Мутная вода, почерневший фильтр и запах мазута — житель Кобрина выложил в TikTok видео о…

05.07.2025

Двойное сканирование товаров, черная вода и массовая реклама букмекеров: жалобы беларусов, вызвавшие резонанс в июле

Лукашенко устал от беларусов и заявил, что они должны молиться на власть. Тем временем проблем…

05.07.2025

Реконструкцию моста через Мухавец в Бресте начали с вырубки деревьев

Брест готовится к масштабной реконструкции старейшего моста через Мухавец. Одни радуются, а другие гадают —…

05.07.2025

«Крылышки по цене куска свинины»: как покупательница из Каменца случайно переплатила 40 рублей в «Евроопте»

В Каменце покупательница обнаружила, что вместо куриных крылышек за 4 рубля ей пробили деликатес из…

04.07.2025

Горисполком узаконил диагональную зебру на Ковалево. Теперь по газону можно ходить с чистой совестью

Ко Дню независимости в Бресте объявили о диагональном пешеходном переходе на Ковалево. Горожане недоумевают, почему…

04.07.2025

Брестский облисполком занялся капитальным ремонтом квартиры в элитном доме. Какой она будет после и сколько заплатят

В смете указано, что в квартире демонтируют и установят новые деревянные лестницы, три туалета и…

04.07.2025