Спыненне вайны любымі спосабамі не спыніць пуцінізм. Толькі дэмантаж пуцінскай сістэмы прынясе бяспеку і Еўропе, і Украіне.
Вайна ва Украіне набыла пазіцыйны характар, калі ні адзін з бакоў не можа здабыць перамогу на полі бою.
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны ў сваім артыкуле, апублікаваным у часопісе Economist, прызнаў, што вайна ператварылася ў пазіцыйную. І падрабязна распісаў, чаго чакае Украіна ад заходніх саюзнікаў, каб пераламіць хаду вайны.
Аляксандр Казак, спецыяліст у пытаннях нацыянальнай бяспекі, распавёў BGmedia пра рызыкі і выклікі пазіцыйнай вайны. І чым яна можа абярнуцца для Беларусі.
— Еўропа наблізілася да вайны нашмат бліжэй, чым здаецца. Інакш кажучы, Еўропа наблізілася да працягу старой вайны бліжэй, чым падаецца. І цяперашняя сітуацыя вымагае вельмі хуткіх і рашучых дзеянняў, што ў пэўнай ступені цяпер і адбываецца.
Давайце паспрабуем разабрацца, што адбываецца ва Украіне.
Читайте далее: Аляксандр Казак: Беларусь прыняла 2-8 тысячы «вагнераўцаў». Мы бачылі, як яны прыехалі, але ніхто не бачыў ад’езду
Сітуацыя вельмі цяжкая, бо вайна набыла пазіцыйны характар. Бакі ўперліся ў столю, якую вельмі цяжка прабіць. Мы гаварылі пра гэта апошнія два месяцы, і самае страшнае ў тым, што генерал Залужны пацвердзіў нашую выснову. Генерал Залужны пацвердзіў, што мы ўперліся ў столю тэхналагічнага развіцця. Мы памятаем пачатак вайны, калі ва Украіне пачалі фарміраваць тэрытарыяльную абарону і ўзбройваць яе, потым пачалі аддаваць ужываныя раней бронежылеты, потым украінцы пачалі рабіць свае, затым пачалі патрабаваць на Захадзе «Джавеліны», затым — «Леапарды», потым дроны. А я памятаю яшчэ першыя дроны: раздрукаваныя на 3D-прынтарах клешні, якія скідвалі на пазіцыі ворага гранёныя шклянкі, у якіх знаходзіліся гранаты: шклянка разбівалася — граната вызвалялася і выбухала. Зараз дроны працуюць зусім іначай, то бок назіраецца пэўная эвалюцыя.
Як толькі з’явіліся «Джавеліны» — рускія спачатку не маглі з імі справіцца, а потым — бах! — пачалі ставіць сеткі і працаваць з сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы, у іх атрымоўваецца. Хопіць казаць пра тое, што рускія «чмобікі» тупыя і дэбілы. Не, яны не тупыя, яны не дэбілы. Магчыма, нядаўнія прызыўнікі нічога і не разумеюць, але афіцэры пачынаюць разумець сітуацыю, яны пачынаюць вучыцца. Гаворка не пра тое, што да іх даходзіць страх вайны і прыходзіць разуменне, што трэба разбірацца з аўтарам вайны — Пуціным, не, яны пачынаюць адаптавацца да сучасных метадаў вайны. Учора я прачытаў інфармацыю, што на фронце рускія зрабілі падкоп даўжынёй 170 метраў, падарвалі ўваход 500-кілаграмовым фугасным снарадам, пасля чаго ўзялі ўкраінскія пазіцыі штурмам. То бок, рускія вучацца, яны адаптуюцца, гэта трэба прызнаць.
Читайте далее: Валерий Карбалевич: Лукашенко оправдывается и оправдывает размещение ядерного оружия в Беларуси
Бакі дасягнулі столі ў сваіх магчымасцях, цяжка прыдумаць нешта новае, каб спыніць праціўніка ці перайсці ў контрнаступ. Рускія стварылі тры лініі абароны, і хаця яны не здольныя зараз паспяхова атакаваць, але і Украіна амаль стаіць на месцы: наўрад ці бліжэйшым часам на фронце трэба чакаць вялікіх прарываў, супаставімых з леташнімі.
Пазіцыйнае процістаянне на франтах іграе на руку Расіі: гэта дае ёй час, каб вырабіць новыя дроны, ракеты, сродкі радыёэлектроннай барацьбы і гэтак далей. Мы памятаем, як год таму Расія наносіла масіраваныя атакі па гарадах, удары па энергетычнай інфраструктуры. Зараз на дварэ ўжо снежань, але такіх масіраваных удараў не было. Хутчэй за ўсё, РФ рыхтуецца, рыхтуецца зрабіць поўны блок-аўт адным ударам. На мой погляд, да такога сцэнару рыхтуюцца ў Расіі.
Мяркуюць, што пазіцыйная вайна, ці наступныя дзеянні Расіі, зробяць немагчымым далучэнне Украіны да НАТО. Але, кажу вельмі гучна і афіцыйна, Украіна нашмат бліжэй да ўступлення ў НАТО, чым да ўступу ў Еўразвяз. Па вялікім рахунку, калі ўступленне Украіны ў НАТО азначае два крокі, то ў Еўразвяз — 152 крокі.
Але існуюць пэўныя ўмовы для прыняцця Украіны ў НАТО. Перш за ўсё — спыненне вайны, нельга прыняць краіну, якая вядзе вайну, у НАТО. Спыніць вайну тут і цяпер, як бы гэта цяжка ні было, Украіна тэарэтычна можа, часова адмовіўшыся ад акупаваных тэрыторый. Такія сігналы ўжо раздаюцца, напрыклад, ад Аляксея Арэстовіча, ад пэўнай часткі грамадства. Адна частка ўкраінскага грамадства прызвычаілася да вайны, другая стамілася, трэцяя змагаецца. Частка людзей ужо пагаджаецца з думкай пра страту акупаваных зямель. Пытанне ў тым, ці пагодзіцца з гэтым украінскі палітыкум і другая частка грамадства. Бо ў украінцаў ёсць ідэя, я лічу — правільная ідэя — вярнуць Украіну да межаў 1991 года.
Читайте далее: Александр Фридман: Беларусь и Украина находятся в состоянии холодной войны, близком к горячей
Таму нельга выключаць, што Украіна далучыцца да НАТО, хаця дзеля таго трэба выканаць шэраг умоў, якія вельмі тармозяць працэс. Яшчэ ў 2014 годзе акупаваны Крым, пасля 24 лютага 2022 года акупаваныя іншыя тэрыторыі. Гэта значыць, Расія на дасягнутым не спыніцца і паспрабуе акупаваць усю Украіну, Беларусь і пойдзе далей. Сутнасць існавання Расіі — аднаўленне імперыі ў максімальна магчымых межах. Таму зараз Расія ваюе не столькі з Украінай, не столькі з заходнім светам, колькі ідзе вайна ўсяго свету супраць пуцінізму.
Спыніўшы вайну любым спосабам, мы не спынім пуцінізм. Гаворка ідзе пра дэмантаж пуцінскай сістэмы, які прынясе бяспеку і Еўропе, і Украіне. Калі Украіна ўвойдзе ў НАТО, то Расія далей не пойдзе. Бо адзіны аргумент, які сёння разумее Пуцін, — на НАТО лезьці нельга. Можна рабіць нейкія гібрыдныя дыверсіі (газ адкрываць-закрываць, трубы падрываць), але не кідаць войскі.
— Ва ўмовах пазіцыйнай вайны досыць пасіўная роля Беларусі можа змяніцца?
— Вельмі цяжка прадказаць, што будзе далей. Але пазіцыйнасць вайны можа прывесці да таго, што Пуцін прыкладзе максімум намаганняў, каб выкруціць рукі Лукашэнку і вярнуць у Беларусь самалёты, артылерыю, якія будуць абстрэльваць Украіну, і войскі, якія патэнцыйна могуць увайсці на тэрыторыю Украіны. Праблема для РФ у тым, што паўночныя рэгіёны Украіны ўжо падрыхтаваныя да магчымай агрэсіі Расіі, добра ўмацаваныя, таму на такі лёгкі заход, як паўтара года таму, спадзявацца не выпадае. Таму адзінае, чым можа Расія кашмарыць Украіну, гэта дронамі, самалётамі, ракетамі — то бок, дыстанцыйнымі сістэмамі.
Коммунальные службы города продолжают готовить областной центр к приближающимся новогодним праздникам. И заодно — к…
В Европе произошла серия инцидентов с участием воздушных лайнеров. Рассказываем, что известно о недавних авиапроисшествиях…
В приграничных чатах пишут, что в последние недели чаще всего на «беседы» с силовиками водят…
В январе 2020 года пинчанки зарегистрировали фиктивное юридическое лицо, которое якобы специализировалось на продаже товаров…
Бросаем вызов брестским фудблогерам: журналистка BGmedia рассказывает, за какие деньги и в какой атмосфере можно…
Житель Пинска обратился в прокуратуру для снятия запрета на выезд из страны, потому что он…