Аляксандр Казак: Расія павялічвае пасіўную ваенную прысутнасць на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае пытанне палягае ў тым, ці пяройдзе пасіўны актыў у актыўны, ці не захоча РФ аднавіць стары новы фронт, каб з Беларусі зноў пайсці «кашмарыць Кіеў».

Share

З’яўленне новага ваеннага расійскага кантынгента на тэрыторыі Беларусі можа прывесці да павелічэння ваеннай прысутнасці на ўсходнім флангу НАТА.

12 снежня Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Беларуссю аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл.

Пагадненне было падпісана ў Мінску 28 сакавіка 2023 года. Беларусь завяршыла ратыфікацыю пагаднення яшчэ ў ліпені. Дзярждума Расіі ратыфікавала дакумент 5 снежня, Савет Федэрацыі — 7 снежня. Такім чынам, расійскі бок таксама завяршыў неабходныя ратыфікацыйныя працэдуры.

Пра наступствы гэтага рашэння журналіст BGmedia пагутарыў з Аляксандрам Казаком, спецыялістам у пытаннях нацыянальнай бяспекі.

Аляксандр Казак

— Беларусь афіцыйна падпісала пагадненне пра стварэнне вучэбна-баявых цэнтраў 28 сакавіка 2023 года. 5 снежня Дзярждума РФ таксама ратыфікавала гэтае пагаднне, 7 снежня — Савет федэрацыі. А 12 снежня закон пра стварэнне і функцыяванне баявых цэнтраў Беларусі і РФ падпісаў Пуцін.

Такім чынам, створаныя тры вучэбна-баявыя цэнтры (два — у РФ, адзін — у Гродзенскай вобласці) і існуе рэгіянальная групоўка войскаў. Гэтая групоўка фактычна ператварылася ў тое, што колісь планавалі як такі «кінетычны кулак, які можа ўдарыць па поўначы Украіны» — то бок, адкрыць новы стары фронт. Невядома, ці дойдзе да гэтага. Але тры вучэбна-баявыя цэнтры засяродзяцца на падрыхтоўцы паветраных сілаў і паветранай абароны, то бок ВПС і ПВА.

Читайте далее: Александр Фридман: Для постсоветских автократов «выборы» не столько победа, сколько подтверждение своего статуса

Калі мы паглядзім чароўную мапу, то можам зразумець глыбінную задуму. Справа ў тым, што Беларусь адыгрывае ролю своеасаблівага буфера для Расіі. Трэба згадаць і пра вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Беларусі, падкрэсліваю: гэта не ваенные базы, а ваенныя аб’екты. Вузел радыёсувязі «Вілейка» забяспечвае кантакт з расійскімі падлодкамі нават каля берагоў ЗША, а РЛС «Волга» пад Баранавічамі — гэта вялікая радыёпраслушка і агромны тэлескоп, які можа маніторыць амаль усе лятальныя апараты на абшарах ад Галандыі да самой Беларусі. То бок, гэта такое закрытае акно, якое маніторыць амаль усю Еўропу. Калі Расію пазбавіць гэтых двух аб’ектаў, то атрымліваецца вельмі лёгкі доступ аж да самой Масквы, Расія проста аслепне. Таму і робіцца ўпор на ВПС і ПВА — для аховы той жа самай Масквы.

Па вялікім рахунку падпісанне закона азначае павелічэнне пасіўнай ваеннай прысутнасці Расіі на тэрыторыі Беларусі. Пытанне ў тым, ці пяройдзе пасіўны актыў у актыўны.

— Як моцна можа павялічыцца расійская вайсковая прысутнасць?

— Мы не ведаем, колькі вайскоўцаў плануецца прыняць на тэрыторыі баявога цэнтра. Але трэба разумець, што самі цэнтры — гэта інструктары, лагістыка, казармы, курсанты. Пакуль нічога не магу сказаць канкрэтнага, але дазволю сабе пажартаваць: напэўна, спадар Матолька ўжо ўсё ведае.

— Чым вучэбна-баявы цэнтр адрозніваецца ад ваеннай базы?

— Досыць складана стварыць ваенную базу дзвюх краінаў, намнога прасцей заснаваць такі вучэбна-баявы цэнтр. Як афіцыйна заяўляюць абодва бакі, гаворка будзе ісці пра супрацу і павелічэнне каардынацыі паміж войскамі Беларусі і Расіі.

Сапраўды, нешта падобнае сапраўды мае сэнс ствараць. Але зараз бакі проста не могуць стварыць ваенную базу. Я разумею, канешне, што «иногда не до законов», але за з’яўленне такой базы Беларусі можа вельмі моцна прыляцець. А ў межах ваеннай дактрыны саюзнай дзяржавы чаму б і не стварыць такія сумесныя вучэбна-баявыя цэнтры?

 —Але пры вялікім жаданні вучэбна-баявы цэнтр можна лёгка ператварыць у ваенную базу?

— Пытанне палягае, відаць, не столькі ў ператварэнні вучэбна-баявога цэнтра ў ваенную базу, колькі ў перамяшчэнні асабістага складу з вучэбных цэнтраў на ваенныя базы. То бок, не трэба будуваць нешта новае, можна проста даўкамплектаваць тое, што ўжо ёсць. Гаворка не пра тое, што асабісты склад павялічыцца да 20 тысяч чалавек, не; умоўна кажучы, новых вайскоўцаў будзе дзве-тры тысячы. Але іх можна спакойна параскідаць па розных вайсковых базах, па канкрэтных дэвізіёнах комплексаў С-300, С-400 і іншых падобных сістэм.

Прыкладная схема размяшчэнняў комплексаў С-300 і С-400 на тэрыторыі РБ і радыўс іхняга дзеяння

— Тры вучэбна-баявыя цэнтры плюс сумесная групоўка войскаў — у якую агульную карцінку складваюцца гэтыя пазлы?

— Вучэбна-баявы цэнтр знаходзіцца на Гродзеншчыне, на заходняй мяжы. Цэнтр будзе вучыць пілотаў, спецыялістаў ПВА — добра, хай вучыць. Але рэгіянальная групоўка войскаў нібыта як спячы актыў: невядома, па якім сцэнары будуць разгортвацца падзеі далей.

Читайте далее: Почему Лукашенко таскает за собой сыновей и плюет на дипломатический протокол

Мы бачым, што на вайне ва Украіне фактычна склалася патавая сітуацыя: бакі грабуць людзей і кідаюць іх на фронт. Я не прагназую далейшае развіццё сітуацыі, але адзін з тэарэтычных сцэнароў не выключае, што Расія паспрабуе стварыць яшчэ адзін, дадатковы, фронт — ударыць з поўдня Беларусі пайсці на поўнач Украіны «кашмарыць Кіеў», або абстрэльваць Кіеў з поўдня Беларусі. Так можа здарыцца ў паралельных сусветах, такі варыянт выключаць нельга. Напэўна, і сам Пуцін думае пра такую магчымасць, таму рэгіянальная групоўка войскаў і захоўваецца. Сама рэгіянальная групоўка войскаў уяўляе сабой не толькі ўдарны кулак, але яна можа таксама забяспечваць лагістыку тым расійскім войскам, якія зноў могуць вярнуцца на тэрыторыю Беларусі.

— У пэўным сэнсе Беларусь атрымлівае выгаду ад вучэбна-баявога цэнтра: беларускія вайскоўцы навучацца лятаць на самалётах ды атрымаюць досвед працы на сродках ПВА. А якія пагрозы нясе прысутнасць такога вучэбна-баявога цэнтра?

— Я б зайшоў з іншага боку. Канешне, плюсы для Беларусі ёсць, толькі сэнсу няма ў гэтых плюсах. Давайце паспрабуем разабрацца, ад каго і навошта абараняцца Беларусі? Не ідэалагічна, не на словах, а фактычна. На Беларусь ніхто не збіраецца нападаць, адзіны, хто ўяўляе рэальную ваенную пагрозу для краіны — гэта Расія. Але ад яе Беларусь абараняцца не будзе.

На гарызонце зноў з’яўляецца дылема бяспекі: калі мой сусед пачынае нарошчваць баявы патэнцыял, то я пачынаю баяцца і ў адказ нарошчваю свой патэнцыял. Мой сусед глядзіць на павелічэнне майго ваеннага патэнцыяла і кажа: дзіўна, мабыць, рыхтуецца да вайны — і зноў нарошчвае свой ваенны патэнцыял. І гэты ваенны патэнцыял нарошчваецца з абодвух бакоў па спіралі. Таму цалкам магчыма, што на з’яўленне новага ваеннага расійскага кантынгента на тэрыторыі Беларусі адказам стане павелічэнне вайскоўцаў на ўсходнім флангу НАТА.

Читайте далее: Аляксандр Казак: Замежныя найміты могуць стаць унутраным раздражняльнікам і пагрозай для самога рэжыма

Зараз фактычна не разглядаецца магчымасць уваходу на тэрыторыю Беларусі такіх структураў, як Полк Кастуся Каліноўскага, але рэжым гэтага баіцца і таксама намагаецца скарыстацца тым, што мае. Вось толькі ёсць адно але: дроны лёгка абыходзяць значную частку сістэмаў паветранай абароны.

Recent Posts

В Бресте на площади Ленина устанавливают каток. Скоро станет ясно, сделали ли власти выводы после прошлого года

Специалисты Брестского ДЭП приступили к монтажу катка на площади Ленина. Журналисты BGmedia вспомнили, что говорили…

21.11.2024

Кринж дня: в Бресте чиновники почти перебили рекорд БРСМ по количеству госфлагов на квадратный метр

Во флешмобе чиновников поучаствовал даже председатель Брестского облисполкома Петр Пархомчик.

21.11.2024

«Ты думаешь, они на этом остановятся?» Уроженец Брестчины Макс Корж выпустил первый клип после угроз ГУБОПиКа

В клипе молодой человек говорит Коржу, что не хочет сидеть молча и ждать, когда закончится…

21.11.2024

«Сами обсудили, сами утвердили»: в Бресте чиновники дали добро на установку очередных «лежачих полицейских» в городе

В горисполкоме обсудили вопросы безопасности дорожного движения. На следующий день после заседания на Красногвардейской водителей…

21.11.2024

Лукашенко лишил воинских званий 21 человека. Среди них есть барановичский бизнесмен и бывший пограничник

Одного из лишенных званий офицеров судили вместе с женой по статье о грубом нарушении общественного…

21.11.2024

В Германии скончался ученый родом из Пинска. У него было много выдающихся достижений

Беларус возглавлял исследовательскую группу в Институте химии Макса Планка в Майнце и сделал прорыв в…

21.11.2024