Бацька паплаціўся за сына. Аналітык пра кадравы хаос у Лукашэнкі

Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў, якія сведчаць пра адсутнасць сістэмнага падыходу ў кадравай працы.

Share

Гучныя кадравыя перамены сталі ці не галоўнай падзеяй палітычнага жыцця ў Беларусі. Вынікі адыходзячага тыдня падводзіць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Лукашэнка адправіў адных чыноўнікаў у адстаўку, іншых проста памяняў месцамі. Але ўсе гэтыя перастаноўкі-ракіроўкі аб’ядноўвае адна агульная рыса:

— Няма нейкай кадравай стабільнасці, змены кажуць хутчэй пра кадравыя памылкі, — кажа палітычны аглядальнік.

Наталля Пяткевіч не прапрацавала на пасадзе першага намесніка кіраўніка адміністрацыі нават года (прызначаная на пасаду 27 чэрвеня 2024 года. – БГ), як яе перамясцілі на пасаду віцэ-прэм’ера.

Уладзімір Каранік адпрацаваў віцэ-прэм’ерам толькі тры месяцы, а цяпер яго перамясцілі на пасаду старшыні прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук.

Чытайце далей: Карбалевіч: Лукашэнка заклікае рыхтавацца да вайны

— Гэта вельмі дзіўна, калі чалавеку не даюць развярнуцца на сваёй пасадзе. Напрыклад, перамяшчэнне Наталлі Пяткевіч на пасаду віцэ—прэм’ера – гэта паніжэнне. І тут мы маем сітуацыю своеасаблівага рэкорда, бо яна тройчы сыходзіла з пасады ў адміністрацыі прэзідэнта не ганарова, — канстатуе палітычны аглядальнік. – У 2010 годзе яна праваліла выбарчую кампанію. Потым яна сышла з пасады памочніка прэзідэнта за скандал з пранкерам, які назваўся сынам Януковіча. А цяперашні сыход з пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі (а фактычна яна адказвала за ідэалогію) таксама не назавеш ганаровым.

Папярэдні кіраўнік НАНБ Уладзімір Гусакоў на пасадзе даўно, але чым даўжэй ён там знаходзіцца, тым горш справы ў беларускай навуцы. Але змена кіраўніка не можа моцна паўплываць на сітуацыю:

— Праблема сістэмная, якая мала залежыць ад мэнэджмэнту, ад правільнага кіраўніцтва, — зазначае Валерый Карбалевіч.

Палітычны аглядальнік звяртае ўвагу на вяртанне ў абойму былога старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка. З пасады памочніка прэзідэнта па Брэсцкай вобласці яго перамясцілі на пасаду кіраўніка апарату Савета міністраў.

— Гэта таксама вельмі цікавы паварот у кадравай палітыцы. Хачу ангадаць, што валерый вакульчык быў адпраўлены фактычна ў ссылку пасля падзей 2020 года. Відавочна, гэта адбылося з—за рознагалоссяў паміж ім і Лукашэнкам па пытанні: што рабіць з масавымі пратэстамі. 5 гадоў Вакульчык правёў у каранціне, а цяпер, відаць, Лукашэнка задаволены, як ён сябе паводзіў на папярэдняй пасадзе, і таму даў пэўнае павышэнне.

Чытайце далей: Лекарство от одиночества: зачем Лукашенко и Мнангагва обнимались в Минске

У аналагічнай сітуацыі апынуўся і Юрый Караеў, якога з пасады кіраўніка МУС адправілі ў ссылку ў Гродзенскую вобласць. Цяпер ён узначаліў Гродзенскую вобласць.

Мікалай Шарстнёў быў зняты з пасады кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола і адпраўлены намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта.

— Гэтая кадравая ратацыя цікавая тым, што Мікалай Шарстнёў уступіў у востры канфлікт з міністрам спорта Кавальчуком. І чым больш цягнуўся гэты канфлікт, тым больш пагаршалася сітуацыя ў беларускім футболе. Цяпер, здаецца, гэты канфлікт будзе вычарпаны, — дапускае аналітык.

Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко внутренне сопротивляется российской экспансии

Былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, накіраваны амбасадарам у Грузію, зняты з гэтай пасады:

— І прычына відавочная: ягоны сын быў асуджаны па палітычным артыкуле за ўдзел у пратэстах, таму бацька паплаціўся за сына, — канстатуе аналітык.

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026