Пераможная індульгенцыя, ці Чаму Лукашэнка зубамі ўчапіўся ў «гістарычную памяць»

Пераможны дурман патрэбны Лукашэнку, каб апраўдаць свае злачынствы і кашмарыць беларускіх дзяцей.

Share

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня.

Пачатак серыяла з нагоды 80-годдзя перамогі і невызваленне палітвязняў сталі галоўнымі падзеямі тыдня.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Індульгенцыя на злачынствы: учыненыя і новыя

Лукашэнка разам з Пуціным наведалі Валгаград, дзе стартаваў «пераможны» серыял.

— Падчас выступаў і Уладзімір Пуцін, і Аляксандр Лукашэнка прагаварылі тыя тэзісы, дзеля якіх, уласна кажучы, і праводзяцца гэтыя ўрачыстасці, — кажа Карбалевіч.

Першы тэзіс : даніна памяці не столькі аддаецца пераможцам, колькі свята выкарыстоўваецца дзеля рэалізацыі сённяшніх палітычных задач.

Читайте далее: Фрыдман: Зянковіча хавалі, каб прывесці ў належны стан?

«Поэтому мы так уцепились за эту историческую память, чтобы показать нынешним, будущим поколениям, нашим детям, что у нас они были. И что если вдруг — нам надо сражаться за свою землю, за свои семьи, за своих детей так, как сражались они. Не жалея ни жизни, ничего, что у нас есть… , — заявил Лукашенко в Волгограде. — Как только забудем путь к Хатыни, Сталинграду, Брестской крепости, все вернется снова, мгновенно, даже не заметим. Поэтому мы должны, зубами вцепившись, держаться за эту историческую память».

Другі тэзіс – нашчадкі перамогі маюць гістарычную рацыю і на гэтай падставе могуць ладзіць любыя дзеянні, якія захочуць. То-бок, перамога 80 гадоў таму апраўдвае любыя дзеянні – такая індульгенцыя. А палітычныя сілы, краіны, якія выступаюць супраць Беларусі і Расіі, аб’яўляюцца нашчадкамі фашыстаў.

«А сегодня в прибалтийских странах и в Украине молодежь размахивает знаменами дивизий СС, ставит памятники фашистским палачам. И все это с молчаливого согласия остального Запада. Но мы—то молчать не должны. Мы для этого сегодня с вами и собрались», — еще одна лукашенковская цитата.

— Ствараецца чорна-белая карціна. Гэта заклікана апраўдваць і дыктатарскія метады кіравання, і агрэсіўную вонкавую палітыку, і агрэсіўную вайну супраць Украіны, — канстатуе палітычны аглядальнік.

«Падарунак» Трампу: на што спадзяецца рэжым?

Яшчэ адна заўважная ўнутрыбеларуская падзея – прыняцце закона аб амністыі да 80-годдзя перамогі. Паводле закона, на волю выходзіць каля 7 з паловай тысяч зняволеных. Але сярод іх не знайшлося месца палітычным зняволеным.

Читайте далее: Пакистанский скандал. Лукашенко не учится на собственных ошибках

— Па традыцыі, палітзняволеныя вызваляюцца па памілаванню – гэта іншая працэдура. У канцы мінулага – напачатку гэтага года Лукашэнка вызваліў каля 250 палітвязняў. Як адзначалі эксперты, гэта быў выразны сігнал Захаду – пачаць перамовы, пачаць торг за вызваленне палітзняволеных. Прычым гэтая працэдура была ўвязаная з «прэзідэнцкімі выбарамі». Лукашэнка разлічваў, што Захад прызнае гэтыя «прэзідэнцкія выбары», паколькі, у адрозненне ад папярэдніх, яны прайшлі ціха, спакойна, без забурэнняў, без новых масавых арыштаў праціўнікаў Лукашэнкі. Таму Лукашэнка лічыў, што Захад можа прызнаць іх, і пачнуцца адносіны з чыстага ліста. Аднак гэтыя спадзевы не рэалізаваліся: «выбары» Еўропа не прызнала, а рэакцыя Захада на вызваленне палітвязняў была такая: добра, але мала.

Беларускі рэжым відавочна спадзяваўся на перазагрузку стасункаў з ЗША пасля прыходу да ўлады Трампа.

— Лукашэнка нават прапанаваў пэўныя «падарункі» новай адміністрацыі: да інаўгурацыі былі вызваленыя двое амерыканскіх грамадзян – палітвязняў. З’явілася інфармацыя, што пачаліся нейкія кулуарныя перамовы. Аднак працэс застапарыўся больш чым на два месяцы. І толькі 30 красавіка з’явілася інфармацыя, што на волю выйшаў Юрый Зянковіч, палітзняволены, грамадзянін Беларусі і ЗША, — кажа Карбалевіч.

Зянковіч быў асуджаны на 13,5 гадоў турмы за «спробу дзяржаўнага перавароту», спробу замаху асабіста на Лукашэнку.

Читайте далее: Фридман: Лукашенко сам стал атрибутом российского «победобесия»

— Пакуль такіх прэцэндэнтаў у Беларусі не задаралася – каб чалавек з такім вялікім тэрмінам і з такімі абвінавачаннямі раптам выходзіў на свабоду па памілаванню.

Амерыканскія медыі паведамляюць, Лукашэнка зрабіў аднабаковую саступку – сустрэчных крокаў ЗША не рабілі.

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026