Карбалевіч: Спроба Лукашэнкі напужаць Захад расейскай вайсковай прысутнасьцю небясьпечная для сувэрэнітэту Беларусі

Расейская палітычная кляса ўжо цягам году шукае адказ на пытаньне, што рабіць зь Беларусьсю. 

Share

Палітоляг Валер Карбалевіч разважае аб гэтым у сваім тэлеграм-канале.

Расейская палітычная кляса ўжо цягам году шукае адказ на пытаньне, што рабіць зь Беларусьсю. Дакладней, як утрымаць краіну ў расейскай арбіце ў пэрыяд палітычнага крызісу, у якім апынуўся саюзьнік?

Свой варыянт адказу прапанаваў галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў у сваім артыкуле зь вельмі характэрнай назвай: «Што трэба зрабіць Маскве, каб прывязанасьць да яе Беларусі не залежала ад Лукашэнкі».

Фёдар Лук’янаў лічыць, што «трымаць «вонкавы контур», гэта значыць задаваць рамкі для палітыкі краіны — важнага суседа», лепш за ўсё з дапамогай «расейскай вайсковай прысутнасьці», напрыклад вайсковай базы.

Ажыцьцяўляць кантроль над іншай краінай з дапамогай войскаў — практыка старая, як гэты сьвет. За тысячы гадоў нічога новага чалавецтва не прыдумала.

Нельга сказаць, што аўтар артыкулу тут вельмі арыгінальны. Ажыцьцяўляць кантроль над іншай краінай з дапамогай войскаў — практыка старая, як гэты сьвет. Яе выкарыстоўваюць з таго часу, як зьявіліся на зямлі дзяржаўныя ўтварэньні. За тысячы гадоў нічога новага чалавецтва не прыдумала.

Цікава, што Лук’янаў адкідае гульню ў папулярную ў сёньняшнім сьвеце канцэпцыю «мяккай сілы». Бо лічыць, што нават эканамічная прывязка не дае гарантыі геапалітычнай ляяльнасьці. Магчыма, справа тут у тым, што расейская «мяккая сіла» не зьяўляецца надта прывабнай у сьвеце.

Российско-белорусские учения. Источник изображения: belvpo.com

Але варта заўважыць, што нават вайсковая прысутнасьць не зьяўляецца гарантыяй залежнасьці ці ляяльнасьці да той дзяржавы, якая паслала войскі. У гісторыі процьма прыкладаў, калі краіна набывала незалежнасьць насуперак акупантам. Вось жа прысутнасьць савецкіх войскаў у краінах Усходняй Эўропы не змагла перашкодзіць ім вызваліцца ад апекі СССР. Ці больш сьвежы прыклад: наяўнасьць расейскай вайскова-марской базы ў Севастопалі ня стала перашкодай у павароце Ўкраіны на Захад.

З другога боку, нішто не перашкодзіць Расеі ўвесьці свае войскі ў Беларусь у нейкі крытычны момант, нават калі тут і ня будзе расейскай вайсковай базы.

Гэта значыць, вайсковая прысутнасьць не панацэя геапалітычнай ляяльнасьці. Зь іншага боку, такая прысутнасьць — гэта заўсёды раздражняльны чыньнік для любой краіны, на тэрыторыі якой знаходзяцца замежныя войскі. Бо гэта найбольш заўважная прыкмета абмежаваньня сувэрэнітэту.

Вось якраз з гледзішча захаваньня сувэрэнітэту Беларусі прапанова Лук’янава даволі небясьпечная. І тое, што Лукашэнка, паўтараючы мантру пра непарушнасьць незалежнасьці, пачаў гуляць у гэтую гульню, стварае спрыяльную сытуацыю для рэалізацыі згаданай ідэі.

Вайсковая прысутнасьць — раздражняльны чыньнік для любой краіны, на тэрыторыі якой знаходзяцца замежныя войскі.

Нагадаю, што у момант піку масавых пратэстаў мінулага году Лукашэнка прасіў Пуціна ўвесьці на тэрыторыю Беларусі расейскія вайсковыя падразьдзяленьні. Прэзыдэнт РФ даў загад падрыхтаваць неабходную рэзэрву Расгвардыі.

Шматлікія беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні на тэрыторыі Беларусі таксама прывучаюць грамадзкую думку да факту вайсковай прысутнасьці тут РФ.

30 ліпеня гэтага году Лукашэнка, жадаючы напужаць Захад, заявіў, што на тэрыторыі Беларусі могуць быць разьмешчаны расейскія войскі.

Читайте также: «Лукашэнка не адчувае сябе пераможцам, не ўпэўнены, што ўсе задушыў». Карбалевіч – да гадавіны пратэстаў

Пастаянныя разважаньні Лукашэнкі пра пагрозы нападу на Беларусь з боку суседзяў, NATO — гэта таксама вялікая спажыва для расейскіх сілавікоў. Пра што, дарэчы, якраз і піша Лук’янаў. Маўляў, варта было б ухапіцца за словы Лукашэнкі і разьмясьціць тут базу.

Такім чынам, рыторыка Лукашэнкі, які вырашае пытаньне захаваньня асабістай улады, наконт заходніх ворагаў і расейскай вайсковай дапамогі, не такая бяскрыўдная рэч. Яна стварае адпаведную атмасфэру. Якой можа скарыстацца Крэмль у сваіх карысьлівых інтарэсах.

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026