Валерый Карбалевіч: Адкуль раптоўна ўзнікла любоў паміж Беларуссю і Аманам?

Удзел Віктара Лукашэнкі, кіраўніка грамадскай арганізацыі, у перамовах з султанам Амана можна патлумачыць камерцыйнымі інтарэсамі сям’і Лукашэнкі.

Share

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падводзіць вынікі адыходзячага тыдня. Прэмія міру, паніжэненне ўзпрўню фізічнай аховы Святланы Ціханоўскай і яе каманды, султан Амана ў гасцях у Лукашэнкі – вось асноўныя падзеі, на якія звярнуў увагу аналітык.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Занадта шмат беларусаў атрымалі Нобеля?

Жаданне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа атрымаць Нобелеўскую прэмію міру стала ягонай навязлівай ідэяй. Але так атрымалася, што сёлета прэмія дасталася лідарцы венесуэльскай апазіцыі Марыі Карыне Мачада. І Лукашэнка, і Пуцін выказалі разачараванне, што прэмія міру дасталася не Трампу. І сам амерыканскі прэзідэнт расчараваўся рашэннем Нобелеўскага камітэта і нават сказаў, што Мачада магла б аддаць Нобелеўскую прэмію яму.

— Як гэта паўплывае на ягоную дзейнасць, на яго палітыку замірэння ва Украіне, на яго палітыку вызвалення беларускіх палітзняволеных, цяжка сказаць. Магчыма, будзе стымуляваць яго ў гэтым кірунку, каб у наступным годзе ўсё-такі гэтая прэмія была прысуджаная яму, — мяркуе Валерый Карбалевіч.

Палітычны аглядальнік праводзіць цікавыя паралелі: статус Марыі Мачада ў пэўным сэнсе нагадвае статус Святланы Ціханоўскай:

— Таксама лідарка апазіцыі, таксама церпіць рэпрэсіі ад уладаў, і таксама імкнецца змагацца за дэмакратыю. Але, відаць, Нобелеўскі камітэт палічыў, што беларусам і так шмат Нобеляў прысуджана: і Святлана Алексіевіч атрымала ў свой час, і Алесь Бяляцкі. А калі яшчэ і Святлана Ціханоўская атрымае, то гэта будзе занадта.

Чытайце далей: Александр Фридман: Забота Тихановской о безопасности не является блажью

Палітычная вага Святланы Ціханоўскай на Захадзе зніжаецца

Днямі стала вядома, што ўрад Літвы знізіў узровень фізічнай аховы Святланы Ціханоўскай і яе офіса.

— Гэта азначае, што палітычная вага і самой Святланы Ціханоўскай, і ўвогуле дэмакратычнай апазіцыі ў замежжы зніжаецца ў вачах заходніх партнёраў, заходніх палітыкаў. Было зразумела: чым далей падзеі адыходзяць ад 2020 года, тым больш зніжаецца вага беларускай апазіцыі, зніжаецца ўплыў на ўнутрыпалітычныя працэсы. А цяпер мы атрымалі такія прыкметы. Тым больш, што гэта адбываецца на фоне больш жорсткай палітыкі адносна легалізацыі беларусаў і ў Літве, і ў Латвіі, і ў Польшчы, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Почему Лукашенко зациклился на борьбе с «тунеядцами»?

Што рабіў Віктар Лукашэнка на перамовах з султанам Амана?

6 кастрычніка Беларусь наведаў султан Амана Хайсам бен Тарэк Аль Саід.

— Не так часта Мінск наведваюць прэзідэнты, прэм’ер-міністры іншых краін, часцей за ўсё сюды прыязджаюць расійскія губернатары. А цяпер наведаў султан Амана. Лукашэнка быў вельмі расчулены гэтым візітам. Ён правёў перамовы не толькі ў рэзідэнцыі, а запрасіў высокага госця дадому, у свае пакоі, а потым нават праважаў султана ў аэрапорт, што не прадугледжана ніякім пратаколам. Але гэта паказнік таго, што Лукашэнка вельмі высока ацэньваў гэты візіт, — адзначае палітычны аглядальнік.

Чытайце далей: Сквер вырубили, голову Путина поставили. Как Гомель превращают в витрину «русского мира»

Аднак у гэтай гісторыі ёсць іншы цікавы аспект:

— Ні ў Беларусі, ні ў Амане няма амбасадаў: амбасадар Беларусі ў Егіпце выковае функцыі амбасадара ў Амане па сумяшчальнітцтве, а аманскі амбасадар у Расіі выконвае функцыі амбасадара і ў Беларусі. Гэта сведчыць, што цікавасць бакоў адзін да другога, узаемная цікавасць краін  невялікая. Гандлёвы абарот паміж імі за 2024 год склаў толькі 5 мільёнаў долараў. Бакі не вельмі цікавыя адзно другога, але падчас апошніх перамоў Лукашэнка аб’явіў, што нарэшце прынята рашэнне адкрыць амбасаду ў Амане, — гаворыць Валерый Карбалевіч.

З чаго раптам узнік такі інтарэс паміж Аманам і Беларуссю?

— Звяртае на сябе ўвагу, што падчас цяперашніх перамоваў у Мінску, і падчас леташніх перамоў у Амане прысутнічаў старэйшы сын Лукашэнкі Віктар. Вельмі дзіўная сітуацыя, бо Віктар не займае ніякіх афіцыйных дзяржаўных пасад, ён з’яўляецца толькі прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, а НАК – гэта грамадская арганізацыя. І што ён рабіў падчас міждзяржаўных перамоваў не вельмі зразумела. Гэта дало падставу многім экспертам сцвярджаць, што падчас перамоваў шмат увагі ўдзялялася нейкім камерцыйным інтарэсам сям’і Лукашэнкі. Але сёння немагчыма ні абвергнуць, ні пацвердзіць гэтую інфармацыю, таму гіпотэза застаецца гіпотэзай, — адзначыў палітычны аглядальнік.

Recent Posts

Александр Фридман: Забота Тихановской о безопасности не является блажью

Литовские власти не рассматривают офис Тихановской как серьезный фактор, не видят особой пользы в его…

11.10.2025

У Беларусі ўводзяць электронныя сертыфікаты ЦТ і ЦЭ, але не без праблемаў

Беларусь уводзіць электронныя сертыфікаты ЦТ і ЦЭ. У Мінадукацыі абяцаюць зручнасць, але на практыцы новая…

11.10.2025

Комитет госконтроля снова недоволен благоустройством улиц Бреста. Какие косяки нашли в этот раз?

На улице Карьерной разрушили тротуар во время прокладки сетей водоснабжения при строительстве многоквартирных жилых домов.

11.10.2025

Почему Лукашенко зациклился на борьбе с «тунеядцами»?

Кампания борьбы с «тунеядцами» имеет не экономическую подоплеку, а преследует чисто политические задачи – держать…

10.10.2025

Новая система въезда в Евросоюз заработает с 12 октября. Нужен ли будет беларусам биометрический паспорт?

Новые правила вводят с целью усилить безопасность на границах. Система автоматически будет выявлять тех, кто…

10.10.2025

У Касцюковічах злавілі парушальнікаў, якія выкідаюць смецце ў лес

У рэгіёне зафіксавалі некалькі выпадкаў незаконнага вывазу адходаў. Парушальнікам пагражаюць штрафы.

10.10.2025