Але рэжыму Лукашэнкі найперш давядзецца развязаць канфліктны вузел з суседзямі: Польшчай, Літвой і Латвіяй.
Вызваленыя палітвязні каля амбасады ЗША ў Вільні, Літва. 11 верасня 2025 года. Фота: Белсат
Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня. А гэта найперш гатоўнасць Лукашэнкі да «вялікай здзелкі» з ЗША. Прынамсі, пра гэта ён публічна аб’явіў на нарадзе 14 кастрычніка.
«Мы гатовыя з імі (амерыканцамі) заключыць вялікую здзелку. На адной шалі іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на другой шалі — нашы пытанні і патрабаванні. Рашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовыя. Прапановы Дональда Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна. Але павінны быць улічаныя і нашы інтарэсы», — аб’явіў Лукашэнка.
Шансы на «вялікую здзелку» з ЗША і жаданне адначасова прарваць еўрапейскую блакаду ацаніў Валерый Карбалевіч. Але сітуацыя не настолькі простая, як яе спрабуе падаць беларускі рэжым.
— Цікава тое, што на гэтай сустрэчы не прысутнічалі прадстаўнікі МЗС. То-бок, замежная палітыка ў Беларусі абмяркоўваецца без удзелу МЗС, а галоўным спікерам, які каментаваў вынікі нарады, стаў старшыня КДБ Іван Церцель. З гэтага можна зрабіць такую выснову: паколькі КДБ кантралюе барацьбу беларускага рэжыма з апазіцыяй, кантралюе ўсе працэсы вакол вязняў, то афіцыйны Мінск разглядае дачыненні з Захадам праз прызму вызвалення палітвязняў, — адзначае палітычны аглядальнік.
Чытайце далей: Александр Фридман: Правила должен устанавливать Евросоюз, а не Лукашенко
«Вядома ж, адносіны з нашымі суседзямі. Гэта Польшча традыцыйна, гэта Прыбалтыка. Напэўна, не будзе вялікай таямніцай сказаць, што ў нас ёсць каналы зносін з нашымі партнёрамі. Гэты дыялог вядзецца. І ў тым ліку па лініі спецслужбаў. Я б сказаў, што паразуменне паміж намі паволі наладжваецца. Мы абмяркоўваем вострыя пытанні і недзе выходзім на разуменне ўзаемных інтарэсаў», — аб’явіў старшыня КДБ па выніках нарады. Аднак палякі не пацвердзілі інфармацыю пра «паразуменне паміж намі паволі наладжваецца».
— І галоўная выснова, асноўны мэсэдж гэтай нарады палягае ў тым, што Беларусь прапануе Захаду палітыку разрадкі напружанасці. Гэта вельмі цікавы паварот: упершыню з 2020 года Беларусь звяртаецца да Захаду з прапановай разрадкі. Дасюль усе пяць гадоў усе нарады ў Лукашэнкі зводзіліся да таго, што трэба мабілізавацца, мілітарызавацца дзеля барацьбы з ворагам, трэба даць адпор, бо Захад толькі таго і чакае, каб напасці на Беларусь, палякі хочуць захапіць Заходнюю Беларусь і гэтак далей, — каментуе Валерый Карбалевіч.
Пяць гадоў Лукашэнка закатваў краіну ў асфальт, не зважаючы ўвагі на ўвесь цывілізаваны свет. Што змянілася зараз?
— На такі паварот у замежнай палітыцы на ўзроўні рыторыкі паўплывалі перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам. Злучаныя Штаты праявілі зацікаўленасць да Беларусі, зацікаўленасць да Лукашэнкі як да нейкага дадатковага канала сувязі з Расіяй, як спецыяліста па Пуціну. Лукашэнка разумее, што гэтая цікавасць можа хутка закончыцца, а значыць, трэба каваць жалеза, пакуль яно гарачае. Таму ўлады спрабуюць выкарыстаць перамоўны трэк паміж Мінскам і Вашынгтонам дзеля размарожвання, нармалізацыі дачыненняў з Захадам агулам, то-бок і з Еўропай.
Чытайце далей: Евген Магда: Зачем Трамп играет с Лукашенко в «большие сделки»?
Аднак, як кажа аналітык, Еўропа – гэта не Дональд Трамп.
— Тут узнікае адна вялікая праблема. Калі ўдасца дамовіцца з Вашынгтонам пра нейкае зняцце ці прыпыненне амерыканскіх санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў, то ўзнікае іншае пытанне. Санкцыі ўводзіліся ЗША разам з Еўрапейскім Звязам. А значыць, зняцце санкцый толькі амерыканцамі не дасць патрэбнага эфекту: патрэбна, каб у тым жа кірунку шлі і краіны Еўразвяза. Напрыклад, зняцце ці прыпыненне санкцый па калію ўпіраецца ў тое, што краіны Балтыі заблакавалі магчымасць транзіту праз іхнія парты. А значыць, патрэбнае рашэнне і беларускіх суседзяў. Аднак у гэтым пытанні Еўропа пакуль не збіраецца ісці следам за Злучанымі Штатамі. І тут вельмі важную ролю ў палітыцы Еўразвяза ў адносінах да Беларусі адыгрываюць беларускія суседзі: Польшча, Літва, Латвія. А менавіта з гэтымі краінамі ў Беларусі найбольш напружаныя адносіны, — канстатуе Валерый Карбалевіч.
Валерый Карбалевіч згадвае гісторыю, калі Польшча перакрыла мяжу з-за беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2025».
— Таму трэба неяк дамаўляцца з суседзямі. А на мяжы з суседнімі краінамі працягваюцца міграцыйныя атакі, якія ўсяляк ініцыюе беларускі бок, тут і падтрымка ўрадамі Літвы і Польшчы беларускай апазіцыі, што вельмі недаспадобы афіцыйнаму Мінску. Гэта стварае канфліктны вузел, які ў сённяшняй сітуацыі даволі цяжка вырашыць.
Аналітык канстатуе, што вельмі моцным абмежавальнікам у палітыцы размарожвання стасункаў з Захадам з’яўляецца Расія:
— Наўрад ці Расіі спадабаецца такі новы паварот, новы курс у палітыцы афіцыйнага Мінска. Больш за тое, сёння мы назіраем эскалацыю адносін Расіі з Захадам. З’яўленне дронаў у паветранай прасторы некаторых краін Еўропы, якія, як лічаць у Еўропе, з’яўляюцца расійскімі і якія з’яўляюцца курсам Расіі на эскалацыю адносін. На гэтым фоне прапанова афіцыйнага Мінска ідзе на супрацьходзе. Гэта супрацьлеглыя трэнды: Расія бярэ курс на эскалацыю, а Беларусь бярэ курс на размарожванне адносін – курсы супярэчаць адзін другому.
Чытайце далей: Кривое зеркало: в Telegram-каналах беларуских чиновников разрешено только восторгаться
Але і гэта не апошняя перашкода на шляху да нармалізацыі адносінаў з Захадам:
— Самае галоўнае – патрэбныя не словы, патрэбная не рыторыка, а патрэбныя рэальныя дзеянні. І вось тут узнікае вялікая праблема. Еўрапейскі Звяз лічыць, што спачатку Беларусь павінна спыніць мігранцкія атакі на мяжы, павінна спыніць палітычныя рэпрэсіі, павінна вызваліць палітзняволеных – і толькі потым могуць пачацца перамовы. То-бок, усе названыя дзеянні павінны разглядацца як папярэдняя ўмова. А ў амерыкана-беларускім трэку гэтыя пытанні разглядаюцца як перамоўныя пазіцыі, як элемент торгу. Тут вельмі вялікія супярэчнасці, таму цяжка ўявіць, што прапанова афіцыйнага Мінска ў такім выглядзе, без рэальных дзеянняў, можа прывесці да канкрэтных крокаў. Ва ўсякім разе, не трэба блытаць надзеі з ілюзіямі, — засцерагае Валерый Карбалевіч.
На местном ТВ большинство опрошенных поддержало ограничения. Но в соцсетях велосипедисты объяснили, почему считают полный…
Прокуратура проверила детские площадки в Гродно и обнаружила опасные нарушения. После предписаний часть проблем устранили.
Мужчина пытался защитить внука от собаки, которая погналась за велосипедом. После случившегося нападения ему понадобилась…
Жительница агрогородка Раков попросила «Евроопт» открыть магазин поближе к жилым кварталам. Компания ответила, но окончательное…
После почти шести лет заключения Вячеслав Рогащук вышел на свободу и уехал. Ему нужны деньги…
После волны критики, переноса и смены площадки техно-рейв в Беловежской пуще окончательно отменили. Вместо него…