Categories: Общество

«Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы

Жыхары Капыля неаднойчы скардзіліся на чэргі ў мясцовай ЦРБ, а таксама на стаўленне да пацыентаў. Але прадзяржаўныя медыя кажуць пра цішыню і парадак.

Share

У праўладным медыя «Мінская праўда» выйшаў артыкул пра праблемы ў Цэнтральнай Раённай Бальніцы (ЦРБ) Капыля. Аднак узнятыя праблемы у ім абверглі. BGmedia даведалася, што пра бальніцу кажуць мясцовыя жыхары.

Чытайце таксама: Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады

У матэрыяле mlyn.by адзначылі, што капыльчане часта скардзяцца на праблему чэргаў у бальніцы. І, на меркаванне аўтара тэксту, іх скаргі не апраўданыя. Журналісты выдання адправіліся ў бальніцу, каб пераканацца ў тым, ці сапраўды ўсё так дрэнна, як паказваюць у TikTok.

«З парога — цішыня і парадак», — вось, як сітуацыю апісалі журналісты «Мінскай праўды». На калідоры, які паказваюць на пачатку відэа, сапраўды не бачна шмат людзей. Прычынай гэтаму назвалі зладжаную працу медыцынскага персаналу.

Паўпустыя калідоры ў капыльскай ЦРБ. Скрыншот з відэа mlyn.by

Аднак напрыканцы відэа можна заўважыць чаргу каля працэдурнага кабінета, якую збольшага занялі людзі пенсійнага ўзросту. Па словах журналістаў, гэтыя чэргі праходзяць даволі хутка, а сітуацыю «трымаюць пад кантролем».

Чарга ў капыльскай ЦРБ. Скрыншот з відэа mlyn.by

Што кажуць мясцовыя жыхары

Самі капыльчане неаднойчы звярталі ўвагу на праблемы чэргаў розных бальніц Капыля, у прыватнасці ЦРБ. Часта гэта тлумачаць недахопам урачэй у клініках.

«У Капылі сапраўды творыцца хаос — і не толькі ў дзіцячай бальніцы, але і ў дарослай паліклініцы. Там сітуацыя яшчэ горшая!» — пішуць карыстальнікі пад адным з відэа, у якім маці дзяцей скардзіцца на непрымальныя ўмовы і стаўленне да хворых у дзіцячай паліклініцы Капыля.

@devochka_vitaminka_diana Извиняюсь за звук, записывала сразу как вышла из поликлиники на эмоциях)#минскаяобласть #рекомендации #реки #красота #копыль🇧🇾 ♬ оригинальный звук — ТГК Дневник мамочки Ди🌸

У якасці прыклада таксама варта прывесці гісторыю жанчыны, якая звярталася ў «хуткую» ЦРБ Капыля. У яе хроснага бацькі было падазрэнне на інфаркт галоўнага мозгу. Яго не здолелі адразу забраць: больш за тры гадзіны чакалі «хуткую»: «ці то мясцовую, ці з Салігорскай бальніцы», як кажа сама жанчына. Яны распавяла пра сваю гісторыю ў TikTok. Людзі, што пабачылі відэа, мяркуюць, што гэта ўсё звязана з недахопам урачэй як у Капылі, так і ў іншых гарадах. Падобную праблему людзі заўважылі ў Салігорску, Дзяржынску і розных рэгіёнах.

  • «З’ехалі! Урачы з’ехалі, засталіся міліцыянты, чыноўнікі. Яны не лекуюць, толькі адныя мазгі», — пішуць людзі пра сітуацыю.
@gazetaby Беларуска пожаловалась на копыльскую больницу #медыясалідарнасць #новостибеларуси #копыль #солигорск #медицинабеларусь #беларусьсейчас #тиктокбеларусь #беларусыпоймут #белтикток ♬ оригинальный звук — Салідарнасць

Меркаванне ўрача

Беларускі ўрач Станіслаў Салавей у прамым эфіры тэлеканала «Обычное утро» распавёў пра розніцу паміж сістэмай аховы здароўя Беларусі і Польшчы. Паводле яго слоў, у Варшаве нават у межах аднаго раёна могуць працаваць дзесяць і больш спецыялістаў, і такая ж сітуацыя назіраецца ў невялікіх гарадах краіны.

Дзякуючы гэтаму, прызнаецца Салавей, у яго, як у жыхара Польшчы, цалкам адпадае неабходнасць ездзіць у Беларусь па «даступную медыцыну» — тым больш, што ў Польшчы цяпер працуе шмат беларускіх урачоў.

Тым часам у Беларусі, зыходзячы з апошніх тэндэнцый, становішча ў сферы аховы здароўя толькі пагаршаецца. Ва многіх рэгіёнах адчуваецца востры недахоп медыцынскіх кадраў: закрываюцца радзільныя дамы, скарачаюцца бальніцы і аддзяленні, а нагрузка на тых, хто застаецца працаваць, пастаянна расце.

Чытайце таксама: Государственная медицина по выходным: платные услуги узких специалистов станут постоянными

Recent Posts

Реальная Португалия: Как увидеть Атлантику без туристического фильтра

Инстаграм обещает глянец, но реальная магия Португалии прячется в деталях, которые не видят алгоритмы.

31.05.2026

«Гэта ўжо не адлоў»: у Гомельскай вобласці расце абурэнне праз масавае знішчэнне сабак

Пасля рэзананснага выпадку ў Гомелі ў рэгіёне ўзмацнілі адлоў бяздомных жывёл. Жыхары ўсё часцей паведамляюць…

30.05.2026

Цифровой рай за полярным кругом и крах 4G в Беларуси: почему у них работает, а у нас нет

Почему в Беларуси интернет в деревнях «ловят за калиткой», а в Северной Европе он доступен…

29.05.2026

«Нехта ўсё ж гэта закрыў». Гісторыя з адкрытымі люкамі каля дзіцячай пляцоўкі ў Мінску атрымала працяг

Пасля ролікаў у TikTok люкі каля дзіцячай пляцоўкі ў Чыжоўцы закрылі. Аднак мясцовая жыхарка сцвярджае,…

29.05.2026

Другі год запар: Беларусь стала галоўным пакупніком расійскіх макаронаў

Беларусь зноў заняла першае месца сярод пакупнікоў расійскіх макаронных вырабаў. Акрамя гэтага, краіна актыўна закупляе…

29.05.2026

«Мы ўжо рэгіён Расіі?»: У Гомелі абмеркавалі дзіўныя змены вакол тэатральнага фестывалю

У Гомелі звярнулі ўвагу, што фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы», які шмат год быў міжнародным, цяпер…

29.05.2026