Categories: Общество

Андрэй Дынько: “Я маральна гатовы ў любы момант ізноў апынуцца на тым свеце”

Цяпер, калі легальная праца прафесійных журналістаў у Беларусі стала немагчымая, журналістам павінен стаць кожны беларус, лічыць Дынько.

Share

“Гэта я, я вярнуўся з таго свету”, – напісаў у субботу на сваёй старонцы ў ФБ галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько. 21 ліпеня ён выйшаў на волю пасля 13 сутак на Акрэсціна.

Андрэй Дынько.

“Мне спатрэбілася некалькі дзён, каб аднавіцца і аднавіць сувязь. Што магу сказаць?

Па-першае, так, на Акрэсціна сапраўдная катавальня. Усё прадумана для абесчалавечвання чалавека. Але ўсё гэта можна вытрымаць; і фізічна, і маральна чалавек мабілізуецца ў такіх умовах. Так што — спакойна. Я пэўны, што маіх калег таксама не зламаюць і не надломяць.

Па-другое, мае калегі — сапраўдныя героі. Наша Ніва не пакінула пазіцый і выконвала свой прафесійны абавязак да канца.

Па-трэцяе, найбольшай нечаканасцю было, колькі людзей па той бок стараліся — яны то разумеюць, што там усё татальна праслухоўваецца і праглядаецца — стараліся жэстам, намёкам, паўзай прадэманстраваць часам салідарнасць, а часам — чалавечнасць. Гэта неацэнна.

Па-чацвёртае, я пад падпіскай аб неразгалошванні, але вы ведаеце самі артыкулы, па якіх нас падазраюць. Першы быў смехатворны, другі — яшчэ больш смехатворны.

Па-пятае, трапіўшы на той свет, я ўразіўся, наколькі слаба мы, у СМІ, яшчэ працавалі. На Акрэсціна я зразумеў, што там, у кожнай камеры па адным, сядзяць дзясяткі арыштаваных па справе аб «падрыве» антэны Вілейскай РЛС Расіі. Між тым на момант майго затрымання СМІ зусім нічога не ведалі пра гэтыя затрыманні. Выснова тут такая: цяпер, калі легальная праца прафесійных журналістаў у Беларусі стала немагчымая, журналістам павінен стаць кожны беларус. Трэба каб усё трапляла ў СМІ, сацсеткі, каналы тыя ці іншыя. Інфармацыя, фоты, відэа — журналістам павінен стаць кожны.

Па-шостае, дзякуй усім знаёмым і незнаёмым за салідарнасць. Толькі давайце памятаць: салідарнасць найбольш патрэбная найменш вядомым, і яна павінна быць не разавай, а паслядоўнай. Менш сімвалічных жэстаў, больш — практычных. Кожная капейка хай пападае тым, каму яна найбольш патрэбная.

Па-сёмае, я не ведаю, чаму, па якой логіцы, у сілу чаго ці па якім разліку мяне і нашу бухгалтарку вызвалілі, а маіх калег пакінулі. Я маральна гатовы ў любы момант ізноў апынуцца на тым свеце. Я і сябе, і калег разглядаў як заложнікаў.

Па-восьмае, чым я займаў сябе ў камерах там, многія пытаюцца. На тым свеце галоўнае, чым заняты кожны чалавек, — гэта выжыванне, арганізацыя побыту так, каб максімальна захаваць свае сілы. Але я таксама чытаў сукамернікам — ну і іншым слухачам «падкастаў» — лекцыі па гісторыі. Нават задумаў кнігу на аснове іх.

І дзявятае. У мяне з’явілася новая, самая дарагая мне рэліквія — бутэлька, з якой я піў, з якой мыўся і на якой я спаў, замест падушкі, гэтыя 13 ночаў”.

Андрэй і Наталля Дынько 21 ліпеня.

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026