Categories: Общество

Беларус з разумовай адсталасцю знік на фронце ў Данбасе

Праект «Хачу жыць» ідэнтыфікаваў сотні беларусаў у расійскім войску. Адзін з наймітаў-беларусаў знік на Данбасе.

Share

Украінскі праект «Хачу жыць» ідэнтыфікаваў каля 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расіі. Праект зазначае, што насамрэч колькасць наймітаў можа быць нашмат большая. Сярод іх ёсць і 22-гадовы Максім (імя змененае), гісторыю якога пісала BGmedia. Дадзеныя Максіма таксама ёсць у спісе праекту «Хачу жыць».

Чытайце таксама: В Украине погиб молодой брестчанин, который воевал за Россию. В 2020-м его наградили грамотой за геройство в Малорите

Беларус знік, з ім больш за два тыдні няма сувязі

Гісторыя пра маладога беларуса з разумовай адсталасцю, які пайшоў забіваць украінцаў за грошы, займела працяг. Яго сябра Ігар расказаў BGmedia, што беларус знік, з ім больш за два тыдні няма сувязі. Ягоныя сябры, якія жывуць у Беларусі, таксама не могуць з канца жніўня звязацца з хлопцам.

«Мы з ім перапісваліся ў мэсэджары, настрой ён меў песімістычны, ці, лепш сказаць — фатальны. Па-першае, ён не хацеў у штурмавікі, але натуральна ў яго ніхто не пытаўся. Ён на момант знікнення быў на фронце, на гарачым накірунку на Данбасе. Максім мне пісаў, што «пакуль жывы», і што папярэдняя група, якую адправілі на штурм, не вярнулася, бо ўсе палеглі. Больш ад яго ніхто не атрымаў ніякай весткі», — расказаў Ігар.

Максім падпісаў кантракт на пачатку ліпеня 2025 году. Пасля кароткатэрміновага навучання ваяваць, якое трывала менш за месяц, яго кінулі на гарачы накірунак, штурмаваць украінскія пазіцыі. Ён знік у канцы жніўня. То бок ягоны «баявы шлях» працягваўся ўсяго каля месяцу.

«Не хачу думаць пра самае горшае. Я сам за Украіну, але ўсё-такі ён быў маім сябрам у дзяцінстве, і мне яго шкада», — дадаў Ігар.

Нагадаем, Максім вырас у атмасферы дэпрэсіўнай беларускай вёскі, ягоныя бацькі былі алкаголікамі, працавалі на ферме і прапівалі заробак. Хлопец у першым класе школы атрымаў дыягназы «разумовая адсталасць» і «замаруджанае псіхічнае развіццё», ён займаўся па асобнай праграме.

Пасля школы Максім нідзе не вучыўся. Прасіўся ў войска — але яго не ўзялі праз дыягназы. Ён перабіваўся дробнымі заробкамі, ездзіў на заробкі ў Расію, дзе і ўбачыў «запрашэнне на вайну» — абяцалі пасля заключэння кантракту заплаціць 3 мільёны расійскіх рублёў (каля 37 тысяч даляраў). Так беларус трапіў на фронт.

Паводле праекту «Хачу жыць», за першыя шэсць месяцаў 2025 году як мінімум 596 грамадзян Беларусі падпісалі кантракт з расійскім войскам. Раней праект паведамляў пра 742 беларускіх наймітаў, сярод якіх як мінімум 96 загінулі.

Чытайце таксама: «Ён не разумее, што такое жыццё»: гісторыя беларуса, які ваюе за Расею

Recent Posts

Беларусы абмеркавалі праблему са смеццем каля ЖК «Спадарожнік-2» у Магілёве

Каля дзіцячай пляцоўкі ў новым ЖК «Спадарожнік-2» у Магілёве заўважылі смецце — жыхар горада звярнуўся…

10.04.2026

«Паліклініка будучыні» ва Уруччы адкрылася, але не без праблемаў: што кажуць пацыенты

Новая паліклініка ў мікрараёне Усходні адкрылася з сучасным абсталяваннем і ўдзелам Лукашэнкі, але да яе…

10.04.2026

Чье озеро у Черепичного микрорайона? Ответ инспекции Бобруйска вызвалил больше вопросов, чем дал ясности

Природоохранная инспекция Бобруйска объяснила, кому принадлежит озеро в районе Черепичного и кто должен убирать берег.…

10.04.2026

Прадукцыю ад «Дзяржынкі» пераважваюць? Беларусы працягваюць скардзіцца на мяса ад вядомай фірмы

Беларусы зноў выказваюць незадаволенасць прадукцыяй «Дзяржынкі»: пакупніца выявіла істотную розніцу паміж указанай і фактычнай вагой…

10.04.2026

18‑летний житель Ляховичей отчислился из Военной академии и уехал воевать за Россию. Дальше его ждал мясной штурм

Роман Шпак ждал своего совершеннолетия с одной целью — чтобы без разрешения родителей выехать за…

10.04.2026

В Минске сдают однокомнатную квартиру вместе с пожилой женщиной — объявление вызвало споры

В Минске предлагают снять однокомнатную квартиру с подселением к пожилой женщине. Условия аренды вызвали бурное…

09.04.2026