Categories: Общество

Беларусаў здзівіла снегапрыбіральная машына ў Мінску

Мінчанін выклаў відэа, на якім паказаў, якая машына прыбірае снег з абочын вуліц. Яна выклікала смех, здзіўленне і настальгію ў многіх беларусаў.

Share

У цэнтры Мінска жыхары заўважылі снегаўборачную машыну, якая збірае снег па баках вуліцы. Яе прысутнасць у сталіцы, а таксама працэс працы моцна здзівіла беларусаў.

Чытайце таксама: «Уберу снег за 100 рублей»: нужно ли платить налог за уборку двора и машины?

Раней BGmedia распавядала, што беларусы ў розных гарадах скардзіліся на якасць прыборкі вуліц снегаўборачнымі машынамі. У Пінску жыхары заўважылі, што тэхніка адкінула снег з праезжай часткі да збочынаў, такім чынам засыпала праезд для машынаў і іншага транспарту са двароў. Праз гэта простым людзям давялося самім разграбаць наступствы прыборкі камунальнікаў і вычышчаць праезды.

@vlad_milad пажылой глэкмобиль жэс… #fyp #foryou #gladvalakas #auto #minsk ♬ оригинальный звук — Vlad Milad

Цяпер сітуацыя пачала павольна, але змяняцца ў лепшы бок. Але пакуль гэта заўважна толькі ў сталіцы. І, як кажуць некаторыя мінчане, толькі ў цэнтры горада. Так, жыхар сталіцы апублікаваў у TikTok відэа снегаўборачнай машыны, што прыбірала снег з абочынаў цэнтральных вуліц, і збірала яго ў кузаў. Яна падобная да тэхнікі, якую вырабляе ААТ «Амкадор».

Беларусы чамусьці моцна здзівіліся такой тэхналогіі, хаця па інфармацыі BGmedia, такія машыны выкарыстоўваюцца ў Мінску не першы год. Таксама ў сталіцы працуе снегаплавільная станцыя у мікрараёне Чыжоўка, куды адвозяць прыбраны снег і ўтылізуюць яго.

Што здзівіла беларусаў

Відэа са снегаўборачнай тэхнікай, якім падзяліўся мінчанін, атрымала своеасаблівы рэзананас. Менш чым за тыдзень на ім з’явілася больш за 5600 лайкаў, а таксама 133 000 праглядаў.

У каментарах пад ролікам беларусы заўважылі, што гэтыя машыны даволі старыя, і ім больш за 40 год. Хтосьці з каментуючых бачыў іх нават у 1990-я гады.

  • «Такое яшчэ ў СССР ездзіла».
  • «Гэтая машына з часоў СССР, жывая яшчэ, дыназаўр, з дзяцінства ў 80х запомніў».
  • «Усё савецкае дзяцінства зімой так снег з тратуараў прыбіралі. І было чыста».

Хтосьці заўважыў, што гэтая тэхніка хоць і не была першапачаткова зроблена для снегу, але добра падыходзіць для ягонай прыборкі. У народзе такую машыну называюць «Ручкі»:

  • «Гэта ж шахтавае абсталяванне для плота руды пасля праходкі, для снега вельмі нават падыходзіць».
  • «Мы завём гэты цуд агрэгат — «ручкі», ніколі не падабалася з ім працаваць».
  • «Наогул гэта камбайн і ён павінен бульбу заграбаць, але зараз бульбы няма».

Іншыя карыстальнікі (часта — маладое пакаленне) здзівіліся такой тэхніцы, а таксама пажартавалі з метаду працы «ручак». Хтосьці не стрымаўся ў гумарыстычных параўнаннях:

  • «Гэта я пасля начной змены ўплятаю пяльмені».
  • «Новае вынаходства БНТУ».
  • «Рукі-заграбукі з Ozon сталі рэальныя».
  • «Як крабік ядзе».

Чытайце таксама: На заводзе ў Касцюковічах работнікі працуюць у холадзе

Recent Posts

В Бресте подростки в балаклавах угнали два мотоцикла. Узнали, что было дальше

Двое несовершеннолетних из Бреста устроили «мотоприключение» с криминальным финалом.

14.05.2026

«А як жа рыба?» У Магілёве прарэкламавалі Пячэрскае возера, але «забыліся» згадаць пра зліў вады і чыстку дна

Вадасховішча ў Пячэрскім лесапарку — адно з самых папулярных месцаў адпачынку ў Магілёве. Сюды прыязджаюць…

14.05.2026

Тихий Брест против «победобесия»: россиянка удивилась скромной программе на 9 мая и нарвалась на жесткий ответ

Гостья из Волгограда раскритиковала атмосферу 9 мая в Бресте. В комментариях ей напомнили историю 1939…

14.05.2026

«Крэатыўныя ў нас дызайнеры». Магілёўцы абмяркоўваюць туі «18+» у цэнтры горада

Такі ландшафтны дызайн заўважылі ў некалькіх месцах у горадзе, але лакацыі не раскрылі.

14.05.2026

Последний звонок для деревни: почему на Севере школы становятся центрами жизни, а в Беларуси — пустыми зданиями

Школы в Беларуси превращаются в лоты на аукционах, пока Северная Европа делает из них центры…

14.05.2026

«Ни одного исполнителя не знаю». Жители Барановичей обсуждают артистов, которые выступят на день города

В Барановичском горисполкоме заявили, что хедлайнеры порадуют концертными программами представителей всех возрастов.

13.05.2026